ПАРЫСКІЯ МУЖЧЫНЫ

У мужчыны з Парыжу — харызма і шык,

нос, багет і шалік на шыі.

Хто бяз шаліка, той не парыскі мужык,

і бязносыя тут — чужыя!

Ён ідзе й не кранае багетам зямлі,

выкшталцоным сталічным крокам,

а жанчыны з усіх ускраін зямлі

сочаць — пэрыфэрыйным зрокам…


Загрузка...