Вось ужо і горад з даволі дзіўнай назвай Вянкі. На са-май справе, канечне, гэта ніякі не горад, у ім толькі не-калькі цагляных будынкаў (касцёл, царква, пяць ці шэсць былых царскіх і польскіх аднапавярховых дамоў), з тысячу насельнікаў, а астатняе ўсё тут местачко-вае: брук, абкладзены плітамі-крыважнякамі, студні-будкі, драўляныя платы, гародчыкі і сады, старыя хаты на высокіх каменных падмурках.
У драўляв: ых дамах не толькі жывуць людзі (вянчане ці вянкоўцы), але і ў многіх з іх — розныя канторкі, базы, магазіны, пошта, сталоўка і «Чайная» (забягалаўка), у мураваных — райком і выканком, школа, раённы Дом культуры, «турма» (турма — па-мясцоваму, а так гэта толькі КПЗ) з міліцыяй і яшчэ адна салідная ды па-важаная ўстанова — рэстаран. Амаль на ўсіх дзяржаўных будынках — лозунгі, «Слава партнн Леннна-Сталнна!», «Сталнн — вождь всех народов!», «Да здравствует Советская власть — самая демократическая и гуманная в мире!» Драўляныя і цагляныя пабудовы старыя, але дагледжаныя. Прыстойна, чыста нават на невялікім рынку, куды па нядзелях і па тутэйшых фэстах з'язджаюцца навакольныя, прываложанскія, прыстаўбцоўскія, прыракаўскія і нават прымінскія сяляне, што прадаюць жывёлу, садавіну і агародніну, бульбу, мёд, нямецкае адзенне і гарэлку з-пад крыса, а таксама купляюць тое, што ім трэба. Карацей, Вянкі — звычайнае былое заходнебеларускае правінцыяльнае мястэчка, што цяпер па волі лёсу стала раёнам, адпаведна і горадам. Без якіх-небудзь значных завода і фабрыкі, толькі з ганчарняй, пякарняй і мясакамбінатам, дзе яшчэ летась цараваў ён, Кураглядаў.
Каля агароджы з цагляных тумбаў і жалезнага, завостранага наверсе частаколу самай высокай у гарадку будыніны — цёмна-чырвонай камяніцы з чырвоным і чырвона-зялёным сцягамі — стаяла ўжо нямала брычак, калёс з сенам ці навязаных асядланых коней, нямецкіх веласіпедаў і пару матацыклаў. Купкамі стаялі фурманы — яны, як і іхнія начальнікі, ужо ведалі адзін адна-го, таварышкавалі, а калі трэба, дык і хаўруснічалі. Хутка, калі навязаў Ваську і даў яму сена, да іх далучыўся і яго вознік Мішка.
— Чакай, нікуды не адлучайся, — адыходзячы, наказаў яму Кураглядаў, ведаючы, што той любіць шмыгнуць ці да знаёмых, ці ў «Чайную», дзе можна здабыць не толькі чай. Не ў прыклад іншым янкавінскім мужчынам Мішка любіць не тое што падвесяліцца, а без меры нажлукціцца. Сам нядаўна чуў (праз акно), як той каля сельсавецкай сцяны хваліўся аднавяскоўцам, што неяк узімку са знаёмым «пальнулі» ў «Чайной» па дзве пляшкі «чырванаватага віна» і здзівіліся, што «акаселі»: як выявілі потым, яны «зафуфырылі» не віно, а па дзве пляшкі «Зуброўкі». Маніў хвалько: па-першае, дзве пляшкі «Зуброўкі» не адужае (ён, Кураглядаў, дзебялейшы, але ад такой нормы пачынае хістацца альбо, як кажуць у Янкавінах, ганяць гусей), а па-другое, «Зуброўку» ў Вянках даюць не абы-дзе і не ўсім, а толькі ў «бакоўцы» рэстарана для «партыўнага і савецкага актыву». Мог і ад звычайнага яблычнага віна ўпіцца.
— Ну што вы! — запэўніў цяпер Мішка. — Ніякіх адлучак!
— Глядзі, абармот!
Перасцярогшы свайго жулікаватага фурмана, Кура-глядаў важна, набіраючыся і нейкай вышэйшай ура-чыстасці, і трывогі, ад якой халаднела душа і часцей білася сэрца, закрочыў у райком. Да яго вяла старая, досыць шырокая асфальтаваная паўплошча, абсаджа-ная ружамі (цяпер ужо ненакрытымі, але яшчэ з голымі, з пачарнелымі за зіму вяршкамі), а за імі былі ўсыпаныя торфам кветнікі.
За масіўнымі дзвярыма (узбоч — райкомаўскія і рай-выканкомаўскія шыльды), каля масіўнага дубовага ста-ла з тэлефонам, як і заўсёды, сустрэў паджылы бледны міліцыянерстаршына. Знаёмыя гады два ўжо, па-за райкомам не раз перакідваліся словам-другім пра жыццё-быццё, але тут, у гэтай будыніне, той нібы не ведае нікога. Вось і цяпер, казырнуўшы на прывітанне, за-патрабаваў:
— Вашы дакументы!
Як і належыць, ён падаў партбілет — старшына раз-гарнуў, зірнуў на фотаздымак, на старонку, дзе была адзнака пра заплачаныя партузносы, нагнуўся, апусціў вочы на лісток, што ляжаў каля тэлефона, знайшоў яго дрозвішча, зноў казырнуў:
— Калі ласка. Праходзьце.
Абы-хто і абы-калі да Уладарова не трапіць. Той тут як князь у замку. Гаспадар раёна. «Першы», як яны яго называюць.
На трэцім паверсе, дзе быў райком, стаяў гул — як і заўсёды, прыехаўшы раней і адзначыўшыся ў прыёмнай, старшыні сельсаветаў збіраліся ў адным і ў другім канцах калідора купкамі, расказвалі навіны альбо «травілі» анекдоты, рагаталі ды заўзята курылі, з'ядна-ныя не толькі нядаўнім мінулым, але і цяперашняй ад-ной работай, аднымі турботамі, а таксама невядомымі простым смяротным сакрэтамі. Праўда, бывае, гэтая спаянасць калі не дае трэшчыну, то не мае моцы, калі ка-госьці з іх пачнуць чубіць на бюро. Тады не толькі той-сёй, але і амаль усе могуць змаўчаць, маўкліва дазволіць «таптаць» ахвяру. Часамі бывае крыўдна, што нават сябры не заступаюцца, але, бывае (і не раз), што і ён, Кураглядаў, нібы набіраў у рот вады, калі трэба было падтрымаць каго. Але за гэта не варагавалі, ведаючы, што ніхто не ахаваны ад наганяю і што ён, гэты наганяй, адбываецца за зачыненымі дзвярыма, у сваім асяроддзі. Могуць даць вымову, панізіць, але калі не будзе вялікай пагалоскі пра тваю правіннасць, калі яна «не кідае цень на мясцовую і вышэйшую ўладу, асабіста на кіраўнікоў», дык не прападзеш. Праўда, там, на самым версе, у Маскве, дзе правадыры, штаб, можа, і іншыя законы. Схаваныя не толькі ад простага люду, але і ад іх, службо-вай драбязы. Хіба, да слова, можна разабрацца, чаму многія тыя, хто быў разам з Леніным у падполлі, рабіў рэвалюцыю і выйграў грамадзянскую вайну, пазней «здрадзілі марксізму-ленінізму і сацыялізму», «сталі ворагамі народа»?.. Хоць трэсні, не дапетрыш: чаму яны разбурылі расійскі капітал і хацелі прадаць краіну заходняму? Чаму іх аказалася столькі шмат? Ды сярод сваіх? Чаму яны тапілі адзін аднаго, славілі, уздымалі Сталіна, а самі — здаецца, нават пакорліва — ішлі пад кулі? Як так выйшла, што сярод ленінскай гвардыі ака-заўся толькі адзін з сапраўдным клопатам пра новы лад, пра народ? Як яму аднаму ўдалося звесці столькі змеяў, знайсці сабе верных саратнікаў ужо не з ленінскага гурту, а з навабранцаў? Як не разбярэшся і ў іншым: ска-жам, чаму было столькі незадаволеных Савецкай уладай у дваццатыя і трыццатыя гады (вунь колькі іх пасадзілі) і чаму гэтулькі пайшло служыць немцам? Кажуць, пры царах, што «пілі кроў з люду», наладзілі «турму народаў», не было столькі здраднікаў у войны…
Стоп! Хопіць пытацца нават у самога сябе, спрабаваць думаць і разважаць! Што ёсць — тое ёсць, так усё і трэба. Сталін-пераможца мудра кіруе і вядзе да шчаслівай бу-дучыні. Народ яшчэ болей паверыў яму, нават палюбіў яго за выйграную вайну. А разам са Сталіным узмацні-лася і партыя. Таму і трэба цяпер, калі хочаш быць на паверхні, абедзвюма рукамі трымацца за партбілет. Без яго ты нічога не даб'ешся. I чым далей — тым болей. Камуністы будуць расці і расці ва ўсё большую сілу, браць усё ў свае рукі, жыць заможна, мець усё, што толькі ёсць на свеце. Тое, што тыя, хто мае ўладу, дбалі і будуць дбаць найперш пра сябе, было відаць у вайну, відаць яно і цяпер, пасля вайны. Да слова, як толькі зайшлі ў гэтыя Вянкі, Уладароў адразу ж загадаў «узяць на ўлік усе нямецкія трафеі» і прызначыў іх не для люду, нават не для ўсіх партызанаў, а найперш «для патрэб партыйнага і савецкага актыву». Ім, ніжэйшым па рангу, трапілі толькі крошкі, а вось жменьцы вышэйшых — усяго ўдосталь. Не сакрэт, сам бачыў, будучы неяк раз ва Уладарова, як таму прывозілі дадому харч, адзенне з магазінаў; той і яшчэ некалькі чалавек з раёна ездзяць лячыцца ў ста-лічную паліклініку, адпачываюць у прыморскіх спецса-наторыях. А каб ніхто не бачыў, як яны жывуць па-за работай, іх засланяюць, ахоўваюць высокі плот і міліцыя. Просты люд нічога пра іхняе асабістае не ведае, яны, «ніжэйшае кіруючае звяно», — толькі тое-сёе. Але ўсе з іх маўчаць. Па-першае, плявузгаць пра вышэйшых нельга, а па-другое, кожны жадае сам падняцца па службовай лесвіцы, атрымаць большае. Дык і трэба гава-рыць, рабіць не так, як думае нехта, нават як думаеш сам, а так, як табе кажуць зверху, дабівацца большай лусты вернай службай. Зусім жа невыпадкова ў харак-тарыстыках адна з самых каштоўных ацэнак такая, як «нсполннтельный»… Непаслухмяным, упартым і дзёр-зкім не толькі няма ходу наверх, але іх падбіваюць на ўзлёце… Можа, і з-за ўсяго гэтага просты люд у душы не любіць, нават ненавідзіць усё начальства, хоць амаль заўсёды паддобрываецца і ліслівіць…
Праўда, цяпер вось, гледзячы на гэтых рагатуноў і курцоў на райкомаўскім калідоры, надта не пазнаеш, хто што думае і чаго хоча, усе нібы радыя адзін аднаму, жартуюць, але кожны свае намеры выношвае ў глыбо-кай тайне. Амаль усе ў афіцэрскай форме без пагонаў, у хромавых ботах, распраміліся, папаўнелі пасля лесу, адчулі смак улады.
Убачыўшы яго, насустрач памкнуўся Курлоў — невысокі, куртаты, з капой віхрастых цёмных валасоў на круглай, як качан, галаве і з цёмнымі густымі бровамі. Як і многія з іх, мае чэпкі, пранізлівы «партызанскі» позірк. Можа, каб адразу пазнаць чалавечую душу, можа, са звычкі позіркам абмацаць, чым можна ад цябе пажывіцца. Лепшы сябрук, хаўруснік, але… Заедзе калі, па-сядзіць гадзіну-другую, кульне чарак дзесяць, пойдзе — глядзі, нечага няма: то нажа добрага, то нажніц альбо сякеры.
Вітаючыся, Курлоў красамоўна моцна паціснуў руку і падміргнуў — за ўдалы «візіт» у прудскі магазін.
— Што за нарада сёння? — Кураглядаў адразу настроіў яго на дзелавы лад.
— Пра новыя нарыхтоўкі, — адразу пасур'ёзнеў той.
— Чаго?
— Пасяўнога матэрыялу.
— Якога?
— Бульбы.
— А дзе яе ўзяць?
— Гаспадар зараз падкажа… — усміхнуўся Курлоў. — Ён усё ведае, нам застанецца толькі выканаць яго заданне.
— Товарищи! — прагучаў знаёмы голас сакратаркі-машыністкі Валянціны Мікалаеўны. — Пожалуйста, в кабинет к первому секретарю.
Гул на калідоры тут жа ўлёгся; курцы пачалі кідаць недакуркі ў драцяныя, абкладзеныя з сярэдзіны кардонам вёдры, зашпільваць па-вайсковаму, папраўляць на сабе гімнасцёркі і мундзіры, нібы нацягваць на твар мас-кі, з якімі яны ўжо не звычайныя людзі, а «ніжэйшае кіруючае звяно». Павалілі ў прасторную прыёмную, дзе вешалкі для іхняй верхняй вопраткі, стол з масіўнай нямецкай машынкай для Валянціны Мікалаеўны (яна заў-сёды з кароткімі валасамі, у чорным прыталеным касцюме, мужчынскай белай кашулі і пад гальштукам, строгая і недаступная), з прыёмнай паціснуліся праз двое дзвярэй у вялізны кабінет, дзе на паркетнай падло-зе агромністы каляровы пакінуты немцамі дыван, на ім — некалькі засланых зялёным аксамітам сталоў і два рады крэсел пад імі, вялікі стол гаспадара з двума тэлефонамі, з папкамі і кадоўбчыкам завостраных алоўкаў. За сталом стаіць высокі, падцягауты светлавалосы Уладароў у новенькай зеленавата-шэрай «сталінцы», над ім — партрэт маладжавага прыгожага Сталіна, на вуснах таго — лагодная ўсмешка, а ў вачах — строгасць. Побач з Уладаровым новая высокая тумба, абцягнутая чырвоным матэрыялам, а на ёй — бюст Леніна ці, лепш сказаць, вялікая белагіпсавая галава, крыху — трохкутнікам — плечукоў і грудзіны, а на ёй вызначаюцца верх штрыфляў і гальштук з вялікім вузлом.
— Здравствуйте, товарищи председатели! — лагодна сказаў на хор іхніх прывітанняў Уладароў. Хоць цяпер голас мяккі, але ўсе ведаюць, што праз хвіліну-другую ён можа быць ужо сталёвы. Уладароў хутка адчуў сябе Першым тут, пачаў адасабляцца і ўзвышацца — кажуць, вельмі любіць, што яго якраз так вазываюць — «Першым».
Кожны са старшынь спрабуе сесці на крэсле каля сця-ны — далей ад стала, дзе ўжо звыкла сядзяць старшыня райвыканкома, капітан Мірзоеў, сакратары райкома і некаторыя загадчыкі аддзелаў, начальнік міліцыі — «кіруючае ядро раёна».
— Якія ўсе маладыя і прыгожыя! — добра ведаючы ўсіх, паблажліва пажартаваў Уладароў, назіраючы, дзе і як усе садзяцца, ды трымаючы меншыя пальцы правай рукі паміж гузікамі фрэнча. Калі гэтак мякка сцеле, дык сёння не будзе даваць наганяй, а пачне азадачваць. Нападзе на кагосьці, падсыпле перцу пад канец нарады, каліпойдзе «рознае» альбо «індывідуальная гутарка» — ахвяра, канечне, яму ўжо вядомая, але ён пакуль што тоіцца пра гэта.
Сярод іх ёсць звычайныя гаваркія людзі і тыя, хто заўсёды хоча трапіць на вочы Уладарову, падхалімы, але цяпер, ужо ведаючы пра блізкі вялікі клопат, ніхто з іх угодліва не загарэзаваў, каб падхапіць жарт Уладарова. Не той выпадак, каб падтакваць, выбіцца ў любімцы.
Уладароў адчуў гэта, адмыслова ўсміхнуўся: хітрыя ўсе вы, чэрці; многія таксама зразумелі яго гэтую ўсмешку, па-свойму адмыслова ўсміхкуліся, чакаючы «азадачвання».
Першы вытрымаў паўзу, каб усе расселіся, «сабралі-ся ў кулак», а потым абапёрся далонямі на свой стол, адразу змяніўся, падзелавеў:
— Таварышы камуністы!
Усе падаставалі з планшэтак блакноты, самапіскі і наструніліся, ведаючы, што Уладароў любіць, калі ўсе сама ўвага, і злуецца, калі хто-небудзь не слухае, перамаўляецца.
— Мы з вамі жывём у няпросты час, — як і заўсёды, пачаў з «палітычнай ацэнкі моманту» (заўтра ў сваіх сельсаветах пачнуць так нарады і яны, старшыні). — Савецкі народ пад мудрым кіраўніцтвам вялікага і геніяльнага Сталіна і нашай слаўнай партыі атрымаў цяжкую выдатную перамогу над лютым ворагам усяго чалавецтва — фашысцкай Германіяй, наладжваецца на мірнае стваральнае жыццё. Праўда, міжнародны імперыялізм спрабуе выкарыстаць нашы часовыя цяжкасці і паставіць нас на калені, палохае новай разбуральнай вайною…
Голас Уладарова пагучнеў, наліўся гневам.
— Ды нічога ў іх не выйдзе! — падняў, патрос у паветры кулаком. — Мы зноў супрацьпаставім цемрашалам і захопнікам нашу вернасць несмяротным ідэалам Леніна і Сталіна, нашу класавую свядомасць, еднасць, мужнасць і працавітасць — лепшыя рысы, уласцівыя найперш вялікаму савецкаму народу…
«Трыбун! Кіраў!» — які ўжо раз пазайздросціў Кура-глядаў, ведаючы, што Уладароў не нашмат старэйшы і не асабліва болей адукаваны, але лепш умее гаварыць. Найперш з-за вёрткага языка быў заўважаны і падняўся ўверх у партызанах.
— Ясна, таварышы, гэтыя якасці нялёгка рэалізаваць у нашых умовах, ва ўмовах несвядомасці, былых буржуазных і жывучых уласніцкіх настрояў пераважнай большасці мясцовых насельнікаў…
«Зараз скажа: „Але нашто тут мы з вамі?“
— Але нашто тут мы з вамі? — сапраўды ўсклікнуў Уладароў і сам адказаў: — Выявіць, судзіць ворагаў, пераканаць нелаяльных і заблуджаных, усім прывіць нашу свядомасць і ідэйнасць, каб усе як след уліліся ў дружную сям'ю савецкіх народаў.
Чуючы добра знаёмае, Кураглядаў расслабіўся і апусціў вочы долу — на свае бліскучыя боты, на шыкоўны рознакаляровы дыван. I нечакана ад таго, на што ўпёрся позірк, замёр. Колькі разоў слізгаў вачыма па гэтым прыгожым дыване (адзін такі ва Уладарова дома), раз-глядваў розныя спрытныя ўзоры і дзівосныя яркія колеры, але такое, як цяпер, убачыў упершыню: у вузкай палосцы, што акаймоўвала дыван з чатырох бакоў, сям-там вышыта свастыка! Дыван дык дыван! Сімволіка дык сімволіка! Ды дзе! У якім кабінеце!
Пахаладнела душа: перапыніць Уладарова, сказаць пра гэта пры ўсіх? Не скажы, ранапозна хтосьці агледзіць — усім не паздаровіцца за „страту пільнасці“. Але скажы цяпер, пры такім мностве люду, — можа разысціся страшная чутка. Не. Трэба паказаць аднаму Ула-дарову. Няхай, пакуль не позна, прыбярэ з вачэй і ад-сюль, і з дому гэтае паганае хараство, засцеражэ сябе і іх ад наручнікаў.
Уладароў сеў, узяў свой блакнот, дзе былі загадзя падрыхтаваныя ягоныя тэзісы.
— Перад намі, таварышы, сёння некалькі, я сказаў бы, баявых задач, — прамовіў. — Першая — палітычная. Трэба як след адсвяткаваць Першамай. Трэба прывучваць мясцовых, што не самыя галоўныя святы Каляды, Вялікдзень, розныя Пятры, усе святыя і гэтак далей, а галоўныя іншыя, нашы: Першамай, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. Вывесьце сцягі, партрэты кіраўнікоў партыі і дзяржавы, склічце сходы, а то і правядзіце шэсце па вёсцы з транспарантамі, музыкай, наладзьце танцы. Каб выманіць несвядомы люд з хат на вуліцу, мы пастараемся прыслаць у цэнтральныя вёскі аўталаўкі… Усё зразумела?
— Усё.
— Зразумела.
— Другая задача, таварышы, гаспадарчая і ў той жа час таксама палітычная, — прадоўжыў Уладароў. — Многія рэгіёны краіны засталіся без пасяўнога матэрыялу, найперш без бульбы. Значыць, трэба тэрмінова правесці растлумачальную работу ў сваіх сельсаветах і сабраць звыш дзесяці тысяч пудоў бульбы — недзе па ты-сячы пяцьсот пудоў ад кожнага сельсавета.
Усе заварушыліся, уздыхнулі: ого, колькі! Бачачы і чуючы, як застагналі старшыні, Уладароў пажартаваў:
— Калі, таварышы, здадзім яшчэ болей, дык нам усім будзе толькі лепш…
— Чаму, таварыш Уладароў, такая ўраўнілаўка? — падаў голас Кураглядаў, хоць яшчэ да апошняй хвіліны думаў маўчаць, баючыся гневу з-за свайго новага „асабістага пытання“. — Ёсць сельсаветы, як у мяне, дзе ўсе вёскі згарэлі ў вайну, а ёсць такія, дзе амаль усе вёскі ўцалелі. Дык ім лягчэй.
— Кураглядаў! — занелюбіў Уладароў. — Ты — што? Не разумееш моманту, партыйнага задання?
— Разумею. Але я супраць ураўнілаўкі. Прашу з майго сельсавета скінуць пудоў пяцьсот.
Папрасіў так не таму, што пашкадаваў свой люд, які вярнуўся з Германіі і сама становіцца на ногі, а з-за таго, што баяўся трапіць у лік тых, „хто не справіўся з задан-нем“ і каго будуць бэсціць, дадуць вымову.
Некалькі старшынь, асцерагаючыся, што Уладароў паслухае і набавіць пудоў на Гхнія сельсаветы, узарва-ліся:
— Бач, разумнік які!
— Хоча на чужой спіне ў рай уехаць!
— Кураглядаў, кінь мне партызанскія замашкі! — паківаў на яго пальцам Уладароў і нібы адрэзаў: — Гэта ўсім заданне № 1! Заданне ад партыі і Радзімы! Сам таварыш Сталін можа ў любую хвіліну пазваніць і запытаць, колькі мы ўжо сабралі бульбы!
Паспрабуй пасля гэтага адмоўся!
— Гавары з людам, прасі, патрабуй, вырывай, усе сродкі дапусцімыя, але каб паўтары тысячы пудоў бульбы прывёз у раён! — нібы яму, а на самай справе ўсім уталкоўваў Уладароў. — I каб ні ў раён, ні ў вобласць скарг ад сялян не было! Каб кожны аддаў па тры-чатыры, а то пяць пудоў і яшчэ дзякуй табе сказаў, што ты ўзяў!
Уладароў усміхнуўся ад свайго, як думаў, удалага жарту, але, бачачы, што ніхто не падтаквае, супакоіў:
— Ну, а калі хто будзе ўпірацца, не праяўляць свядомасць, разводзіць антысавецкую агітацыю, то звяртайцеся да таварыша Мірзоева…
Гэты Мірзоеў — малады, гадоў пад дваццаць пяць, чорнавалосы і смуглявы, нібы толькі што з поўдня — адмысловы чалавек. Калі ўсе, хто тут сядзіць, з нядаўніх партызан, то ён — з Вялікай зямлі. Раней, калі толькі ўтварыўся раён, службу бяспекі ўзначальваў таксама партызан, асабіст з брыгады Васільцоў. Той быў не толькі адмысловы, але страшны чалавек. Яго з групай яны затрымалі перад самай блакадай. Схапілі па незвычай-най прычыне, як ворагаў-карнікаў: сувязнікі данеслі ка-мандзіру атрада, Уладарову, што на „іхняй тэрыторыі“ блукае нейкі дзіўны нямецкі атрадзік, урываецца ў вёскі сярод белага дня, рпсстрэльвае на вачах усіх тых, „хто супрацоўнічае з партызанамі“, паліць іхнія хаты, а ў апошні час пусціў дымам невялікую вёсачку. Яны, ка-нечне, селі на хвост гэтай варожай купцы, залавілі і абкружылі. Якое было іхняе здзіўленне, калі тая здала-ся без стрэлу, а здаўшыся, сказала, што не нямецкая, а закінутая сюды па волі Цанавы і Берыі. Спачатку не па-верылі старшаму, Васільцову: „Як вы маглі забіваць ні ў чым не вінаватых людзей, паліць іхняе жытло?“ Той адказаў: „Гэта — спецзаданне. Каб гэткім чынам узмацніць у мясцовых насельнікаў нянавісць да акупантаў, змусіць іх актыўней улівацца ў шэрагі мсціўцаў“. Звяза-ліся па рацыі з Вялікай зямлёй — так і ёсць, людзі Ва-сільцова свае, не трэба замінаць ім. Да самага кавца вай-ны яны рабілі ўсё, што хацелі, наводзячы жах і на іх, партызанаў. Неўзабаве пасля вайны Васільцова кудысьці адклікалі, а на яго месца прыслалі гэтага Мірзоева, які, кажуць, быў недзе на Поўначы оперупаўнаважа-ным. Ён, „той, хто не быў у акупацыі“, не вельмі давярае ім, здаецца, сочыць не толькі за мясцовымі, але і за імі, а яны, партызаны, па-свойму не вельмі вераць яму, чу-жому чалавеку.
У гэтую хвіліну, калі ўсе скіравалі позірк на маўклі-вага і нібы каменнага Мірзоева, пачуўся тэлефонны званок па спецсувязі — Уладароў хуценька ўзяў трубку, назваўся, паслухаў крыху, а пасля пачціва перадаў яе Мірзоеву:
— Вас, таварыш капітан.
Той — звычайна скрытны, уладны — мігам змяніўся, ператвараючыся ў паслухмянага і ўгодлівага служаку:
— Ёсць, таварыш Цанава! Ёсць узмацніць барацьбу з бандытызмам!
Уладароў замахаў усім рукамі: ціха вы! Чуеце, з кім ідзе гутарка!
Мірзоеў пунсавеў, наліваўся чырванню: відаць, трапляла яму на арэхі і да ўсяго брыдкімі словамі. Кажуць, яго шэф з Мінска вельмі не цырымоніцца, сячэ з-за пляча і мала лічыцца нават з самім першым сакратаром ЦК КПБ, Панамарэнкам: ён, гэты Цанава, — ' любімец Берыі, а той — Сталіна.
Дагаварыўшы і паклаўшы трубку, Мірзоеў сеў і пачаў штосьці хутка запісваць у свой блакнот.
— Вы хочаце што сказаць, тав рыш капітан? — паважна і пачціва запытаў у яго Уладароў.
Той нібы не чуў, нейкі час засяроджана пісаў, і ўсе, Уладароў таксама, цярпліва чакалі, калі ён падыме вочы і што-небудзь патлумачыць альбо загадае.
Урэшце той ускінуў галаву, зірнуў на гаспадара кабі-нета:
— Вы штосьці пыталіся, таварыш Уладароў?
— Вы хочаце што сказаць старшыням, таварыш капітан?
— Што да збору бульбы, то няхай сапраўды звяртаюцца да нас, калі трэба будзе дапамога, — важна адказаў той. — А што да пытанняў маёй кампетэнцыі, то я хачу пагаварыць з некаторымі старшынямі асабіста.
— Калі ласка, — згадзіўся Уладароў. I да старшыняў: — У вас ёсць пытанні да мяне, да старшыні райвыканкома?
Якія пытанні, калі сёння падкінулі такія турботы! Бадай, кожны хацеў сказаць, што цяжка сабраць столькі пудоў бульбы, у тым ліку і ад пагарэльцаў, але ўсе асцерагаліся падаць сябе за нязгоднага: два разы па-плацішся за гэта — і цяпер, тут, пад гарачую руку, і пазней, калі не зробіш таго, што загадалі. Трэба кумекаць, як вытрасці з люду насенку.
— Поспехаў вам! — задаволена заззяў Уладароў.
Калі ўсе падняліся, рушылі, спяшаючыся хутчэй вышмыгнуць з гэтага кабінета, да Кураглядава праціс-нуўся Курлоў, шапнуў на вуха:
— Ну што, дзядзька Апанас, ударым па цымбалах?
— Таварышы! — затрымаў усіх, штосьці толькі цяпер успомніўшы, Уладароў. А калі ўсе азірнуліся, дадаў: — Зайдзіце на склад і атрымайце бюсты Леніна. На месцах павінна быць чым болей нашых атрыбутаў. — I яшчэ, іншым, строгім голасам: — Кураглядаў, застанься.
Старшыні, пачуўшы, каго пакідаюць для прачухан-цаў, з палёгкай уздыхнулі і рванулі з кабінета ды з прыёмнай. А што да цябе, дружа Кураглядаў, дык сам вінаваты: выскачыў, захацеў палёгкі за чужы кошт!
Уладароў сеў, закурыў, набычана зыркнуў:
— Ты чаго гэта, землячок, даеш у хамут? Запытаў іранічна. Што яны землякі, ад усіх таіўся і прасіў, каб ён таксама маўчаў пра гэта. Праўда, ад Мірзоева сакрэтаў не было, той усё ведаў. Кінуўшы гэтае „землячок“ (раней называў „земляком“ ці „зямелем“), наўмысна паказаў капітану дзяржбяспекі: іхняе зямляцтва справе не замінае, а па-другое, ён трымае падна-чаленага далёка ад сябе. Нават во чубіць.
— Чэсна кажу: Уладзімір Пятровіч, не выцягнем мы столькі, — адказаў ён, пазіраючы ў блакітныя халодныя вочы земляка. — Люд не стаў яшчэ на ногі.
— А там, ва ўсходніх абласцях, у Расіі, стаў? — ястрабам накінуўся Уладароў. — Гэтых, нелаяльных, нават варожых да нас, што не ішлі ў партызаны і на фронт, ты шкадуеш, а тых, нашых, свядомых, — не? Няхай пухнуць з голаду, гінуць? Дзіўная, я табе скажу, твая „дыялектыка“! Стратай класавай свядомасці, антыпартыйнасцю пахне!
— Я канстатую факт…
— Я табе, такую тваю, дам „факт“! Факт такі, што тут, не зважаючы, што многія вёскі былі спаленыя, сытней ядуць. А раз так — трэба праявіць свядомасць, йрацоўную салідарнасць, інтэрнацыяналізм і падзяліцца з тымі, хто сёрбае нішчымнае. Калі не зразумела ім гэта самім, дык трэба ўталкаваць, убіць ім у башку! А па-другое, задрыпаны дыялектык, хіба не ведаеш: сацыялізм не ўсталёўваўся і не ўсталёўваецца ў белых пальчатках! Ці не разумееш гэтага, яшчэ не дарос нават да нашага унтэр-афіцэрства, як называў ніжэйшы кіруючы склад партыі таварыш Сталін? Ці, можа, не разумееш, што такое партыйная дысцыпліна?
— Усё разумею, — пакорліва адказаў ён.
— Дык менш разводзь анцімоніі, сам не расслабляйся і не расслабляй іншых — больш і лепш выконвай! Не забывай: быццё вызначае свядомасць. I біццё! — Усміхнуўся. — Так, таварыш Мірзоеў?
—Ідэалагічная работа, у тым ліку і з камуністамі, найперш з тымі, хто праяўляе слабахарактарнасць альбо амаральнасць — ваш участак работы, таварыш Уладароў, — адказаў той, таксама курачы „казбечыну“ і ходзячы па кабінеце. — У мяне асабіста да таварыша Кураглядава іншае пытанне. Я склаў карту, калі і дзе ў раёне абрабавалі магазіны. Скажыце, паважаны: чаму ў вашым сельсавеце магазіны нечапаныя?
Душу Кураглядава апёк холад — і ад намёку пра амаральнасць, і ад запытання пра абрабаваныя і неабрабаваныя магазіны. Што — гэты пёс штосьці вынюхаў?
— Хіба гэта кепска, таварыш Мірзоеў? — ледзь знайшоў сілу, каб падаць голас у даволі спакойным, упэўненым тоне.
— Не, не кепска. Але кепска іншае. Апрача вашага і яшчэ аднаго сельсавета, дзе старшыня Курлоў, астатнія магазіны пачышчаныя.
— Відаць, мы здолелі лепш наладзіць ахову вёсак ад бандытаў, таварыш Мірзоеў.
— Я не сказаў бы, што гэта так. Нядаўна мы ўзялі аднаго мацёрага злодзея, што меў сувязь з лесавікамі, дык ён клянецца: некаторыя магазіны ні ён, ні лесавікі не чапалі.
— Дзіўна было б, каб злодзей ва ўсім сумленна прызнаўся, — пачаў браць сябе ў рукі Кураглядаў.
— Згодзен, рэдка які злачынец прызнае сваю віну, — пыхкаў дымам Мірзоеў. — Але пасвойму дзіўна і тое, што вас рабаўнікі чамусьці абыходзяць.
— Вы што — хочаце сказаць, што я і Курлоў, камуністы, партызаны, урэшце, людзі з Вялікай зямлі, хаўруснічаем з мясцовымі бандытамі? — пайшоў у атаку Кураглядаў, палічыўшы, што з такімі пыхліўцамі, як Мірзоеў, трэба паводзіцца па-іхняму — лупіць ім у лоб. Яны паважаюць, нават высока цэняць сілу, смеласць і нахабства.
— Каб я такое падазраваў, то мы з вамі размаўлялі б у іншым месцы і па-іншаму… — Не сумеўся, адрэзаў той. — Я падазраю іншае: ці не правароньваеце вы, ці не чапаюць у вас нічога лесавікі таму, што якраз у вас наладзілі сабе харчовую базу альбо, як тут кажуць, папас? Адпаведна, ці не трэба лепш памацаць некаторых вашых, асабліва хутаранцаў?
— Я згодзен ва ўсім памагаць вам, таварыш капітан, — ужо ўпэўнена прамовіў ён.
— Пра аператыўны план, пра найбольш падазроных і небяспечных тыпаў з вашага сельсавета мы пагаворым асобна. Тым больш што пра таго-сяго з іх у мяне ўжо ёсць матэрыялы…
„Матэрыялы“ на днях падкінуў ён, Кураглядаў. Тое-сёе за сваім подпісам, тое-сёе за подпісам „чалавека з народу“ — Мішкі. На хутаранца Грыгарцэвіча і на яго пляменнікакаваля.
Добра, што закінуў прынаду… — падумаў Кураглядаў, бачачы, што Мірзоеў задаволіўся і збіраецца пакі-нуць іх. — Няхай бачыць гэты каршун, што я таксама пільны, няхай трасе тых і выяўляе: вінаватыя яны альбо не? Чым болей будзе ў яго валтузні з мясцовымі — тым нам будзе спакайней…»
— Ты што, такую тваю, сабе дазваляеш? — Пры ім? — калі Мірзоеў выйшаў, зашыпеў на яго Уладароў, наўмысна груба тушачы ў попельніцы цыгарэціну. — Заданне партыі аспрэчваеш, непачцівы тон размовы з дзяржбяспекай дапускаеш?
— Ды пайшоў ён!.. Каршун!
— Вось іменна: ён — каршун! А ты… Ты — мокрая варона…
— Выскачка! Кар'ерыст!
— Цыц! — абарваў Уладароў і зашаптаў: — Хіба, дурань яловы, не бачыш: ён, а з ім і яго служба не толькі мясцовым, але і нам з табой не зусім вераць? Няўжо не цяміш: мы тады заваюем іхні давер, калі будзем не толькі прынцыповыя, але нават бязлітасныя да ўсіх?! Адпаведна, нам трэба не толькі трубіць у вушы нашы пропаведзі, але і лупіць між вушэй!
— Дык хто ў раёне гаспадар: вы альбо Мірзоеў? Уладароў нервова ўзяў новую цыгарэціну, прыкурыў.
— Спыні распускаць язык! — Папунсавеў. — I ўвогуле… Ты што — зноў завёў шурымуры?
«Данясла ўжо нейкая свалачуга», — непрыемна кальнула яму ў сэрца, але ўсё ж спакойна адмахнуўся:
— Паклёп.
— Кінь! — зазлаваў той, што яго падманваюць. — Сігнал ад вас.
«Хто накляпаў? Навуменкаў? Мішка?»
— Кідай бугайнічаць, імпатэнт! Калі пацвердзіцца чутка, то беражыся: цяпер ужо ліпавай паперкай не прыкрыешся!
— Кажу ж, паклёп, Пятровіч.
— А чаму жонку сюды не клічаш? Я сваю выклікаў.
— Вы тут як за сцяной, а я — у пушчы…
— Бандытаў рана-позна вылавім, нелаяльных перасадзім ці пераломім. А што да горада — дык пачакай, адбудзь пакаранне, заслужы давер. Але толькі не бугаёўствам…
«А сам… — абурыўся ў душы Кураглядаў. — Кажуць, цяпер ціскаеш былую маю сакратарку, Святлану, якую ўладкаваў на працу ў раённую газету».
— Хопіць гуляў, — нібы поп, наказаў Уладароў. — Ты ж — не абы-хто, а наша наменклатура. Адпаведна, павінен дбаць не толькі пра свой, але і пра наш аў-тарытэт.
«Дбаць пра наш знешні бляск… — карцела сказаць земляку-двудушніку, але не, так не скажаш. — Але пачакай, зараз добра пстрыкну і табе па носе…»
— Я паслаў ужо ліст жонцы: каб ехала сюды, — кінуў мімаходзь. — А цяпер дазвольце, таварыш першы сакратар райкома партыі, задаць вам не побытавае, а палітычнае пытанне!
Той набычыўся, аж, здаецца, прыпадняўся яго хіб.
— Як зразумець, што якраз гэтым дываном вы заслалі падлогу ў сваім кабінеце?
— Дыван як дыван, — буркнуў той. — Трафейны. Народныя і партыйныя грошы на' яго не патрачаныя.
— Я не пра гэта…
— А пра што?
— А вы як след апусціце вочы долу, прыгледзьцеся да тэтага трафея.
Той насцярожана падняўся з-за стала, агледзеў край дывана, што быў вольны ад крэслаў.
— Кажу ж, дыван як дыван.
— А вы зірніце пільней, — у меру зларадна і ў меру па-змоўніцку прыставаў Кураглядаў, потым таксама падняўся, паднёс насок бота да аднаго са страшных малюнкаў. — Не бачыце, што тут?
Уладароў нагнуўся ніжэй, а потым прысеў — ту жа дзябёлая шыя яго пачала густа налівацца чырванню. Здаецца, дакраніся іголкай да яе, як вось ужо і да шчок, вушэй, дык з іх пырсне, як з пераспелага памідора. Калі ж падхапіўся на ногі, то твару яго было не пазнаць: вус-ны перакасіліся, у вачах застыў дзікі жах (з гэтага дня ён на ўсё жыццё пачне нервова смыкаць ротам).
Вылаяўся шэптам, потым паказаў дрыготкім паль-цам на ўбачаны малюнак:
— Ты калі заўважыў гэта?
— Сёння.
— Паказваў каму? — пачаў нязграбна адшпільваць гаплік на фрэнчы.
— Не.
— Прашу, Апанас, маўчы! — зірнуў з мальбою. Здаецца, скажы, каб ён, старшы, строгі, стаў на калені, пацалаваў бот, дык і кінецца долу, лізне. — Іначай усім нам… — Правёў далоняй па шыі. — Зразумеў?
Падышоў да свайго стала, узяў графін з вадой, але не мог наліць з яго ў шклянку — толькі, сутыкаючыся, звінела шкло аб шкло. Так і не наліў, паставіў графін на месца.
— Сволач, сука гаспадарнік! — засіпеў, знайшоўшы вінаватага. — Бач, што падсунуў! Міну з мінаў! Падлаўлю на нечым, засаджу! — Павярнуўся, схапіў яго за рукі і затрос. — Дзякуй, Апанас! Я ніколі не забуду тваёй дабрыні. Памагу табе ва ўсіх тваіх бедах.
Кінуўся да свайго сейфа, адчыніў яго і дастаў адтуль, з-за папер, пляшку. У ёй было з большую палову канья-ку. Наліў у шклянкі, адну падаў яму.
— Давай, — хітнуў галавой. — Бяры.
Уладароў першы выпіў, лепш сказаць, глытнуў са сваёй шклянкі адным залпам. Сеў і ўжо ўпэўнена закурыў. Выцер хустачкай пот з лоба.
— Не хвалюйся, Пятровіч, усё будзе добра. Толькі тЭрмінова прыбяры з вачэй гэтае ліха, — прамовіў Кураглядаў. Сказаць шчыра, яму было вельмі прыемна, што ўбачыў Уладарова гэтакага перапужанага, але перамагаў сябе, не паказваў сваёй урачыстасці. Канечне, заваяваў права называць свайго ўладнага земляка на «ты».
— Дзякуй, Апанас, — нібы заведзены паўтарыў той. — Ты, можа, нават не ўяўляеш, ад якой бяды нас усіх выбавіў… Дазваляю, ідзі ў «Зару», здымі стрэс…
— А ты, Пятровіч, схадзі да Святланы… — асмялела ўсміхнуўся ён. — Разамні да таго стану, каб закрычала: «Праклятая плоць! Праклятая плоць!» Не толькі на душы палягчэе, але як рукой увесь цяжар здыме! Страсць яе як агонь ачышчальная…
Уладароў падняў вочы — здаецца, вінаватыя, з сорамам — ды памацаў адну, другую свае шчокі:
— Ладна, Апанас. Не помсці. Ідзі. Я хачу пабыць адзін.
Калі Кураглядаў выходзіў з будынка, усё яшчэ цешыўся ў душы, усміхаўся сам сабе. Пасля спахапіўся: ці не затанна прадаў Уладарову не толькі яго цяперашнюю, будучую кар'еру, але і ягонае жыццё! Можа, варта было прыберагчы гэтую тайну на больш цяжкі для сябе дзень? Не. Добра, што якраз сёння адкрыў таму вочы. З такой тайнай — жарты малыя, як з агнём за пазухай.
За варотамі падскочыў Мішка. Ужо адзін тут з усіх сельсавецкіх фурманоў. Вочы ззяюць, на вуснах — змоў-ніцкая ўхмылка:
— Ну што, шыбуем у «Зару»?
— На базу, — асек ён. — Трэба атрымаць тое-сёе для сельсавета. Справа, работа — найважней за ўсё! Ясна?
Неўзабаве на складзе ўзялі розных бланкаў, кан-торскіх кніг, паперы, самапісак, алоўкаў і гумак, а так-сама новы бюст Леніна. Кураглядаў затрымаўся з загад-чыкам склада, былым калегам па адным атрадзе, каб яшчэ тое-сёе выцыганіць звыш нормы. Калі ж вярнуўся з такім-сякім новым набыткам да сваёй брычкі, абамлеў: Мішка мала што, накінуўшы на шыю бюста пятлю, трымаў-важыў цяжар на аборцы, дурасліва пасміхаўся, дык яшчэ і цэліўся вольны канец аборчыны прывязаць да ручкі калёс — каб бюст не зляцеў з брычкі па дарозе.
Кураглядаў, азірнуўшыся і бачачы, што нікога вакол няма, з наскоку з усяе сілы бухнуў Мішку нагой ніжэй спіны:
— Ты што, гад? Пасадзіць сябе і мяне заадно захацеў? Той адскочыўся, вылупіў вочы: маўляў, за што? За нявінны жарт? Ага, «жарт»! Ён, Кураглядаў, добра помніць выпадак, што быў да вайны ў іхнім раёне. У горадзе сабралі перадавых калгаснікаў. Давалі Ім падарункі: каму — адрэз матэрыялу, каму — кашулю альбо кепку, а адному далі звязку кніг Леніна. Гэты ўзяў іх і разгу-біўся.
«Так табе, брахун, і трэба!» — пакпіў адзін вясёлы з залы. Зарагаталі і ў зале, і ў прэзідыуме. Але назаўтра веселуна і яшчэ некалькі самых заўзятых рагатуноў узялі, судзілі як «падкулачнікаў» і патарабанілі туды, куды, як кажуць, Макар цялят не ганяў.
— Здымі, сволач, пятлю з шыі! — засіпеў Кураглядаў. — Абгарні чым і трымай на каленях! Як самы каштоўны цяжар!
Затым, накіроўваючыся да рэстарана, выцер халодны пот з лоба.
«Ну й дзянёчак сёння! На кожным кроку — сюрпрызы! Ды яшчэ якія!»
На стаянцы каля рэстарана, забіраючы з сабой партфель з паперамі, загадаў Мішку:
— Нікуды не адлучайся. Сцеражы бюст.
— Каму ён трэба? — адказаў той, дурны, незадаволены, што няможна і яму сысціся са сваімі калегамі ды кульнуць па чарцы-другой.
— Ціха ты!
— Прыплаці — ніхто не возьме… — ныў, можа, і згаладалы Мішка.
— Насмешкі, дурань, могуць быць, — наставіў на розум Кураглядаў. — А насмешкі, кажу, рэч небяспечная.