19

Праз некалькі дзён, калі Грыгарцэвіча яшчэ раз сцягалі на допыт — да сярдзітага лейтэнанта, зусім нечака-на ў камеры заявіўся яго аднавясковец, пляменнік Сцяпан. Ступіў нясмела, як кожны навічок, мала што бача-чы тут пасля светлага двара. Разгублены, а то, бадай, і ашаломлены.

Грыгарцэвіч-дзядзька ўзбуджана памкнуўся на-сустрач, паціснуў руку:

— Прыйшоў праведаць? — і не даючы адказаць, зноў запытаў: — А дзе мой Стась?

Сцяпан — ужо не ў кажушку (за гэты тыдзень, як ба-чыў стары на прагулянках, значна пацяплела, дык той быў у ботах і суконным касцюме — галіфэ і фрэнчы з невялікім каўнерыкам), свежа падстрыжаны і паголены — збянтэжана прамовіў:

— Мяне, дзядзька, арыштавалі.

— Як? — здзівіўся. — За што?

— Проста. Перадалі: вы просіце, каб я прыйшоў да вас. Прыйшоў — а мяне спачатку да следчага, а потым — сюды…

— Я не прасіў, каб якраз ты прыйшоў, — апраўдаўся стары. — Я прасіў, каб пабачыцца са Стасем.

— Стась разы тры быў тут, але яго да вас не дапусцілі. Грыгарцэвіч заматаў у бакі галавою: божа ты мой, што робіцца! Калі ён на апошнім допыце папрасіў, каб дазволілі сустрэцца з сынам і пагаварыць з тым пра гаспадарскія клопаты, дык хмурны лейтэнант буркнуў, што яны перадалі ўжо вестку пра яго Стасю, але той адмаўляецца бачыць бацькуворага. Ажно ўсё гэта не так.

— Мне, хлопец, кажуць: я ганьбіў Саветы, — прамовіў. — А да цябе за што прычапіліся?

— За тое ж.

— Дык мы з табой, хлопец, вялікія паліціканты! Гасударственныя праступнікі! — зноў гаротна заматаў галавою стары. — Сніць не сніў, што на старасці апынуся за кратамі, буду цярпець такую ганьбу!

Сцяпан паныла змаўчаў.

— Курашчуп пракляты аббрахаў і падаткнуў нас з табою!

Як і кожны раз, калі ўпіхалі новага чалавека, падскочыў нахабны нізкарослік — спачатку збянтэжыць альбо нават шакіраваць, а потым дабіцца ад таго паклону Прафесару.

— Не лезь, чалавеча, — пасмялела ўжо адапхнуў яго Грыгарцэвіч. — Ён — каваль, руку дужую і цяжкую мае. Калі смаляне хоць раз — дык у порткі накладзеш і не завяжаш нават!

Скурай адчуваючы Сцяпанаву сілу ды яшчэ нема-лую моц старога — двух дужцоў, той заблюзнерыў, лісліва і ў той жа час каварна заўсміхаўся, абыходзячы іх з усіх бакоў ды зыркаючы на свайго старшага: якую той дасць каманду. Але і той не палез на ражон. Франці-шак павёў пляменніка на свой ніжні палок, пасадзіў побач.

— Толькі Курашчуп запраторыў нас сюды, — яшчэ раз паўтарыў. — Мяне — за адну не надта паважную гутарку з ім, а цябе… Сам ведаеш, за што коса пазірае на цябе… Сволач дык сволач, каб яго зямля не насіла!

Сцяпану не было што сказаць, толькі цяжка ўздыхнуў.

— Ну што там, у вёсцы? — як бывалы ўжо вязень, запытаў Францішак.

— Школу накрылі дранкай, шчыты забілі. Авёс пасеялі.

— I Стась пасеяў.

— I Стась.

— Ну, а што пра мяне кажуць?

— Кураглядаў і Мішка распусцілі плёткі: вы тут, у горадзе, напіліся і лаялі Саветы, нейкага важнага начальніка хацелі набіць.

— Не браў я ў рот ні кроплі, языку волі не даваў і не распускаў рукі. Подла заманілі і гвалтам увапхнулі ў падвал.

— Мамуся ліст прыслала, — расказваў іншыя навіны Сцяпан. — Піша: той дом, што выдзелілі мне, яшчэ вольны.

— Дагэтуль я не ведаў, што табе пра гэта сказаць, — прамовіў стары. — А цяпер маю сказаць пэўна: выскачыш адгэтуль — імчы туды і не думай нават. Пакуль яшчэ сапраўдныя дакументы. У Польшчы, можа, такога няма… Нідзе, можа, такога няма, каб за адно неасцярожнае слова чалавека душылі…

— Прыставаў сёння лейтэнант: «Ты чаго ў Польшчу не паехаў?» Адказваю: «А чаго мне туды ехаць, калі мая бацькаўшчына тут?» Дык аж падскочыў той з кулакамі: «Дудкі, нас вакол пальца не абвядзеш! Ты застаўся тут, каб выконваць інструкцыі, што прывезла табе маці з Захаду!» — «Якія інструкцыі! Ды ад маці! — кажу. — Яна ж амаль не ўмее чытаць!» Ён — зноў у лямант: «А чаго партызанам памагаў, хоць не любіш Савецкую ўладу? Каб уцерціся ў давер! Мы вывядзем цябе не чыстую ваду! Ад нас не ўтоіш свае варожыя помыслы!»

— Прашу прабачыць, — скінуў з блізкага ніжняга палка ногі, сеў чалавек у акулярах і белым шаліку. Бліснуў шкельцамі, павёў тонкім носам і нервовымі вуснамі. — Як я зразумеў, вы сваякі?

— Сваякі, — адказаў стары Грыгарцэвіч.

— Вы, — той навёў акуляры на Сцяпана, — маглі спакойна, з дакументамі выехаць за мяжу, але засталіся тут з-за сваіх моцных патрыятычных пачуццяў?

— Мог выбрацца, але застаўся, — сказаў Францішак, бачачы, што родзіч не ведае, як адносіцца да чужога чалавека.

— Мякка кажучы, дзівак! — той падняўся і захадзіў па праходзе. — Аж неверагодна: ёсць яшчэ прастакі на свеце!

— Лапух! — пазлараднічаў нізкарослік.

— Як сказаць, — адказаў ім стары, здагадваючыся, пра што ўздыхаюць злодзеі. — За мяжою таксама на вярбе булкі не растуць…

Прафесар крутнуўся, сеў насупраць і заклаў рукі пад пахі.

— Я вам, Франц Адамавіч, ужо тое-сёе расказаў пра норавы ўлады, пад якую вы трапілі, — прамовіў натхнёна. Гэтае натхненне, што цяпер зноў прарывалася, значыла, што яму хочацца камусьці ўважліваму выплюхнуць тое, што набрадзіла ў душы, што надумаў, лежачы на нарах. — Цяпер, Франц Адамавіч, магу бясплатна прачытаць вам свае «Нататкі палітыка, сацыёлага і эка-наміста», каб пашырыць ваш кругагляд.

Сцяпан з цікаўнасцю пазіраў на яго: што за мудрэц? Той жа, пад'юшчваючыся ад гэтага захопленага позірку, падхапіўся, заклаў рукі за спіну і зноў захадзіў па праходзе.

— Калі я гойсаў у грамадзянскую вайну ў скураной куртцы і з рэвальверам, тварыў «суд рэвалюцыйнай свядомасці», я мала задумваўся, — павёў сваю споведзь. — Па-першае, тады быў яшчэ зялёны, а па-другое, ап'яніўся ад падзей, ад сваёй нечаканай улады над важнымі людзьмі і ад чужога дабра, што само паплыло ў мае, яшчэ нядаўна жабрацкія рукі. Але калі адгрымела ды адпалала вайна з царскімі генераламі і Полынчай, пачаў паступова разумець, што здарылася. Я адчуў: замест былых уладных, маёмасных умацаваліся новыя. Яны мала што сваімі прыгожымі лозунгамі спакусілі, усыпілі стомлены люд, яны сцялі яму галаву і да яго цела прыляпілі сваю. Яны сталі такімі ўладарамі, якіх яшчэ, можа, і свет не бачыў. Яны клікалі люд: «Да плуга! Да станка! Да рыдлёўкі!», але самі закасваць рукавы не спяшаліся, пахапалі сабе былыя панскія палацы, сваіх дзетак, родзічаў, знаёмых-аднадумцаў паслалі вучыцца на вучоных, інжынераў, урачоў, музыкантаў, зачы-няючы дзверы перад носам Маням і Ваням як «прадстаўнікам былой пануючай нацыі». Праўда, калі, быва-ла, я загаворваў пра гэта і іншае, дык мяне тыя ж адурманеныя і фанатычныя Мані ды Вані дубасілі за «перажыткі» і розныя «ўхілы». Я пачаў таіцца, думаць, аналізаваць усё моўчкі і зразумеў: ідзе прадуманы разгром краіны, а Мані і Вані ператвараюцца толькі ў рабсілу. Што да мяне альбо такіх, як я, пра гэта гутарка асобная. Нас, Чалкашоў, перабралі: каго, хто вельмі абпляміўся, — у расход, каго — прэч далей ад сябе, каго прытрымалі на ніжэйшых ролях… За грамадзянскую вайну я сабраў сто залатых гадзіннікаў, тысячу пярсцёнкаў ды ланцужкоў, жмені ўсякіх караляў… Бывала, адзін раз бах якому пану альбо гнілому інтэлігенту ў лоб — гадзіннік, бах пані — завушні-цы, пярсцёнкі, брошкі розныя… Вышэйшыя мае чыны мелі, канечне, больш — мільёны ў швейцарскіх банках. Думаю, наш «жалезны рыцар рэвалюцыі» — таксама…

Чуючы такое, Сцяпан ужо не з захапленнем, а з насцярогаю пазіраў на гэтага незвычайнага чалавека.

— Ясна, я ўсяго не мог зразумець і цяпер усяго не разумею, — не супыняўся гаварун. — Да слова, не разбяруся, чаму пасля перамогі пайшлі адны з аднымі ў рожкі правадьфы? Ці была ў іх барацьба за самую вялікую ўладу, ці вялася нейкая гульня — чорт іх ведае… Я не знаю, што гаварылі ў вас, у буржуазнай Польшчы, пра нашу індустрыялізацыю, калектывізацыю, але я спярша думаў, што ва ўсім гэтым ёсць вялікі сэнс, вялікае дабро. Але паволі пачаў бачыць, што ёсць і вялікае зло. Да слова, у калектывізацыю дарэшты прыбралі прыватную маёмасць, аддалі яе дзяржаве, новай эліце, а народ запрыгонілі. Адбіўшы яго ад рэлігіі, сапраўдных культуры і мастацтва, зглумілі ў ім веру, дух, падсунулі свае ўяўныя каштоўнасці — свой дагматычны каран, сваіх ідалаў…

«Вольны», «роўны» просты чалавек трапіў у жалез-ныя лапы: каб застацца жывым, атрымаць кавалак хле-ба, жытло, пенсію, мусіў слепа верыць «самай перадавой навуцы», маліцца Марксу і Леніну, ні на хвіліну не спазняцца на работу, укалваць, ліслівіць і дрыжэць перад начальствам, зайздросціць, ненавідзець разумных і сумленвых, даносіць, памагаць распраўляцца з кожным, на каго пакажуць пальцам… I бясконца чуць высокую ману, падаваць яе за найвялікшую праўду ды справядлі-васць, хлусіць, крывадушнічаць самому ў «імя вышэйшай мэты…». Краіна ўвесь час падзеленая: адны — «героі», другія — «шкоднікі», «кулакі», «шпіёны», трэція — у запасе… Здавалася, калі ўрэшце, перад вайною, палі кіты, самыя небяспечныя «ворагі народа», ка-лі адзін на трон усеўся «самы верны ленінскі вучань і саратнік», павінны былі б запыніцца антычалавечыя жорны. Не. Усё роўна ў рай гоняць дубінай…

Прафесар узбуджана хадзіў туды-сюды, і лівень яго-ных слоў не заціхаў:

— Але чорт з ёй, палітыкай! Калі мяне паперлі з органаў (а паперлі пасля таго, калі я, п'яны, паказаў свайму цверазейшаму калегу сваё золата), я цалкам пераключыўся на эканоміку. Зразумеўшы, што ў калектывізацыю, паўтараю, маёмасцю цалкам завалодала дзяржава, я пачаў рэгуляваць да яе свае адносіны як да ўласніка. А якія адносіны да грабежніка? Самі ж новыя ўладары, як толькі захапілі ўладу, кінулі кліч: «Рабуй нарабаванае!» Дык чаму я, падумаў, не маю права ў новых умовах ажыццяўляць гэты рэвалюцыйны тэзіс?! Мне сказалі: «Не, дарагі, цяпер нам такое не трэба, з ім ты паразіт, замахваешся на народнае дабро. Адпаведна, мы цябе іза-люем». Вось так, былыя сябры сталі ворагамі. Усім нельга быць паразітамі. Можна — толькі ім, уладным. Цяпер, пасля вайны, таксама так: адны — у зямлянках, на крапіве, іншыя — у асабняках, на дачах ды пры ежы, ад якой ломіцца стол. А каб мы не ўбачылі іхні камунізм, яны адгарадзіліся платамі, аховай. Да сябе яны дапускаюць толькі лічаных. Найперш тых, каго бяруць сабе на службу, купляюць мясной косткай за халуйства. Чым болей адданы, паслушны эліце і жорсткі да вялікага чалавечага статка — тым вышэйшую атрымаеш пасаду і смачнейшую костку. Праўда, калі недзе схібіш, то мо-жаш і паплаціцца галавою…

Прамоўца запыніўся, усміхнуўся:

— Зразумелі, што такое дыктатура? Ад імя рабочых і сялян над рабочымі і сялянамі?

Яны, Грыгарцэвічы і іншыя мужчыны, не адказалі. Ніхто, канечне, не мог нічога сказаць пэўнага, адроз-ніць, дзе тут праўда, а дзе балбатня.

— Можа, вы не верыце мне?

— Хто яго ведае… — заасцярожнічаў стары Грыгарцэвіч. — Вы многачаго бачылі, амы — мала…

— Ясна, пра гэта вы ніколі не прачытаеце ў нашых кнігах альбо газетах, пра гэта ў нас зусім іншая думка: у нас белае — чорнае, а чорнае — белае…

«Не баіцца, во як смела гаворыць… — падумаў Фран-цішак. — Хоць чаго баяцца? Ведае, што мы, вясковыя, усяго не запомнім, не перакажам. Ды і не будзем удаваць».

— Я многае ведаю… — неяк урачыста ўздыхнуў той. — Знутры, так сказаць… Вусаты ўтаптаў дык утаптаў усё! На вякі! Сам памрэ, але ўсё яго застанецца! Непарушнае! Бо яно выгаднае тым, хто выбіўся, падняўся ўверх па чалавечых касцях! Вось так, Франц Адамавіч. Невыпадкова вы са сваім пляменнікам тут… Вы паўтараеце лёс моцных гаспадароў перад калектывізацыяй у нас там. Так ужо заведзена з семнаццатага: ёсць разумны, талковы чалавек — ёсць праблема, няма яго — няма праблемы. Без вас будзе значна лягчэй усталёўваць новы лад.

— Які гэта? — запытаў Францішак.

— Калгасны. Калі трэба будзе ўсіх уроўніваць. Але своеасабліва. Не падымаць беднага, няўдалага да здольнага і багатага, а гэтага, апошняга, знішчыць альбо апусціць да першага. Ды вы ж, канечне, будзеце супраціўляцца.

— Што — будзе лепш з тымі, хто не ўмее гаспадарыць?!

— Не, не будзе, Франц Адамавіч. Але я не ведаю: чаму так не трэба ім гаспадар, майстра, смелы і глыбокі вучоны, творца — адным словам, асоба! Карацей, вы — БССР. Будуем Самі Сабе Рабства…

— Чорт тут яго разбярэ, — махнуў рукой Грыгарцэвіч. — Хіба нам да паліцікі? Наша паліціка — плуг, піла, каса…

— Наіўны і добры вы чалавек, Франц Адамавіч. На такіх, як вы, свет трымаецца, — пасміхнуўся чалавек у акулярах і белым шаліку. — Шкода мне вас. Вы калі і ўцалееце, то ў шмат чым, як гаварыў ужо, расчаруецеся… Але раю: не ўпірайцеся на допытах, прызнавайцеся і падпісвайце ўсё. Лепш будзе. Сюды вароты адчыняюцца шырока, адсюль — вузенька… Выпусціць вас — прызнаць сваю памылку. На гэта тут ніхто не ішоў і не пойдзе, іначай сам загрыміць… «Партня н органы не ошнбаются!» Святыя і непагрэшныя!

Праз некалькі дзён «207-га» зноў паклікалі на допыт.

Не было яго дзён пяць; усе ў камеры, асабліва кемны чалавек у акулярах і белым шаліку, рашылі: таго адправілі ў вобласць альбо ў сталіцу. Пра тое, што яго маглі адпусціць дадому, «няма і не можа быць гамонкі», як сказаў знаўца «савецкай юрыспрудэнцыі». Але стары вярнуўся — яго ўвалаклі пад рукі ў камеру, кінулі на дол, быццам куль саломы, два рослыя ахоўнікі.

Сцяпан разам з нізкарослікам (таму загадаў Прафесар) паднялі дзядзьку, паклалі на лаўку — той быў прытомны, але не адплюшчваў вачэй і стагнаў.

— Быў «на канвееры», дабіваліся «добраахвотнага прызнання»… — «вучона» прамовіў Прафесар, сеўшы на лаўцы і пазіраючы на ледзь жывога небараку. — Цікава: «раскалоўся» ці не?

— Піць, — прашаптаў-папрасіў дзядзька. Прафесар матлянуў галавой — нізкарослік шпарка зачэрпнуў з вядра вады і падаў скрыўлены алюмініевы кубак. Сцяпан падняў дзядзькаву галаву і прыклаў да яго пасінелых вуснаў край кубка — стары здолеў толькі ледзь-ледзь разамкнуць губы і разоў колькі глытнуць зу-сім крыху, а астатняя вада пацякла па аброслым падбародку і па шыі.

— М-да, — цмокнуў Прафесар. — Звалілі старога.

Той заціх, нават замёр. Сцяпан, спалохаўшыся, прыклаў вуха да яго грудзіны — не, сэрца білася, проста знясілены дзядзька раптоўна заснуў.

Спаў ён нямала. Цэлыя суткі. Калі абудзіўся, дык адразу паклікаў яго, пляменніка.

— Сцяпанка, — загаварыў слабым голасам. — Выбачай мне, сынок…

— За што, дзядзька? — запытаў ён, рады, што дзядзька ажывіўся.

— Вінаваты я… I перад тваім бацькам, і перад табою. Калі Уладзя паміраў, я сказаў, што дагледжу цябе, на добры пуць настаўлю, заўсёды памагу, аж… Прадаў я цябе, Сцяпанка…

— Пра што вы гаворыце, дзядзька?

— Здаўся я… — звычайна малагаваркі, спакойны і цярплівы, стары захлімзаў. Як дзіця альбо хуткая да слёз кабета. — Суткамі не давалі спаць: адзін дапытвае, трасе, пойдзе — тады другі прыходзіць, па-свойму лезе ў душу, ганьбіць… Цэлымі днямі я стаяў на нагах альбо сядзеў на крэсле нерухома. Калі падаў, аблівалі вадой. А потым ушчамлялі пальцы ў дзверы… I я не вытрываў болю, здаўся. Падпісаў усё, што падсунулі. I на сябе, і на цябе. Выбачай, Сцяпанка, за грэх мой вялікі.

Сцяпан адчуў: душа яго ападае, халаднее — што ні кажы, а калі прызнаеш за сабой грахі, то прызнаеш, што і грэшны. Цяпер ужо могуць судзіць і засудзіць надоўга.

— Я ж вас перасцерагаў, Франц Адамавіч, — умяшаўся ў гамонку Прафесар. — Адразу не трэба было адмаўляцца, падпісваць усё, што давалі. З вамі, палітычнымі, асобая гаворка.

— Адыдзі… — з нянавісцю прашаптаў стары. — Ты тут павучаў, малоў усякае, а там на нас нагаворваў… Паганец ты! Зладзюган! Прадажнік!

— Ды не Робін Гуд альбо Дон-Кіхот…

— Сволач!

— Вы, лапух, сталі ахвярай у гэтай сітуацыі… — раптоўна змяніўся Прафесар, і яго ранейшы ласкавы голас напоўніўся бязлітаснасцю, а прыемны твар падсвяціўся нялюдскай чарнатою. — Вы трапілі ў сілавое поле ін-шых, невядомых яшчэ вам, законаў таго страшнага мацерыка, пра які я гаварыў вам раней… Там ёсць адзін жалезны прынцып: усім нам паміраць, але ты памры сёння, а я памру заўтра…

— Ты тапіў нас, каб зменшыць сабе кару… Сцяпан сціснуў кулакі. Якая спачатку была павага да розуму і ведаў Прафесара, такая ўспыхнула цяпер прыкрасць, злосць.

— Толькі спакойна! — той павысіў голас. — Распусціш рукі цяпер — мы ўночы задушым цябе соннага. Альбо перадам па сваім ланцужку ў зону — задушаць там. Ведайце, лапухі: нам шмат за вас не дадуць, бо мы апраўдаемся сваёй класавай нянавісцю да ворагаў працоўнага народа…

Загрузка...