«Помніцца адзін з пасляваенных Першамаяў у Янкавінах, калі я там быў, так сказаць, мясцовым Калініным. Як і цяпер, перад вачыма: тая святочная раніца, тое не зусім спрыяльнае надвор'е — высь уся ў нізкіх цяжкіх хмарах, з іх крапае дробны халодны дождж, і пад ім нясмела ды няўтульна адчувала сябе яшчэ кволая, маладая зелянота. Вельмі ж была празрыстая і далікатная, нейкая безабаронная.
Помню да дробязі: калі выйшаў з дому на двор, дык мяне аж узяла злосць, нават хацелася памахаць кулаком на неба — парушыць жа, сапсуе яно. свята. У плашч-палатцы, у ботах, я, як янкавінскі правадыр, прайшоўся па вёсцы, хочучы зірнуць, ці вісяць учора вывешаныя чырвоныя і чырвона-зялёныя сцягі — летась хтосьці з нягоднікаў пазламыснічаў: сарваў, заткнуў недзе чырвоныя палотнішчы, зганьбіў транспаранты з ідэйнымі лозунгамі і выкалаў вочы правадырам на партрэтах. Сёле-та не зачапілі нічога, як вісела ўсё, так і вісіць. I на сель-савецкім будынку, і на школьным зрубе. Значыць, заходнікі пачалі ўжо прывыкаць да нашых, савецкіх, атрыбутаў, зразумелі душой і целам, што яны тут ужо навечна, а па-другое, аднаасобнікі і хутаранцы адчулі: закапызішся, заб'еш капытамі — жарты будуць малыя, пойдзеш туды, куды пайшлі ўжо некаторыя занадта разумныя і смелыя…
«Можна дакладваць у раёв: пакрыху, але перавыхоўваюцца… — усцешыўся я тады. — Канечне, пад кіраў-ніцтвам сельсавета — гэта значыць, пад маім…»
На школьнай сцяне, што ад вуліцы, я прышпіліў кнопкамі партрэты членаў Палітбюро, з хвіліну пастаяў, палюбаваўся, якія салідныя ўсе нашы рабоча-сялянскія правадыры, а затым, трымаючы пад пахай яшчэ адзін скрутак партрэтаў, закрочыў назад — да цытадэлі мяс-цовай улады, да сельсавета.
На вуліцы — нідзе амаль нікога. Толькі сям-там хтосьці яе пяройдзе, ідучы да суседа, ці хтосьці бярэ ў калодзежы ваду, нясе яе ў вёдрах. Пахне дымам, што ідзе амаль з кожнага коміна хат і зямлянак, чутны дзі-цячы плач, далекаватае мычэнне — звыклы вясковы антураж. Зарыпелі калёсы, дуга і гужы ў двары таго Емельяновіча, што ратаваў удаву Навіцкую ад арышту, — гаспадар вёз гной на сваё поле. — Гаспадар, — сказаў яму, — сёння ж свята, а ты…
— Калі будзем многа святкаваць, дык застанемся без хлеба і картофлі, — адказаў ён мне.
Несвядомы, як і многія тут, лічыць: ага, раз сёння не нядзеля, будні дзень, то і не свята. Можна працаваць. Не тое, што было некалі ў нашым Ветраве: зранку гуў-звінеў на ўсё наваколле рэпрадуктар, клікаў на ўрачыс-тасць. Амаль усе апраналіся ў лепшае, высыпалі на вуліцу, ішлі да ларкоў, пілі-елі, танцавалі і спявалі пра наша шчаслівае жыццё. А тут… Для заходнікаў Першамай, Вялікі Кастрычнік — не святы, штосьці ўмоўнае, а то і чужое, ім даражэй за ўсё Каляды, Вялікдзень, усякія фэсты. Адным словам, іх моцна трымае касцёл, вера. У касцёл, як заўважыў, ходзяць кожную нядзелю цэлымі вёскамі. Летам мужчыны і жанчыны, дзеці ідуць туды босыя, а туфлі і боты нясуць за плячыма альбо ў руках, летам і ўвосень, калі пачынае спець гародніна і садавіна, калі ёсць масла ці мёд, каля касцёла — вялікі кірмаш. Сюды прыязджаюць нават калекі з Вянкоў, Стоўбцаў і Баранавічаў, прадаюць рознае начынне для веласіпедаў альбо калёс ды плугоў. Што да моладзі, дык яна імкнецца на такое агромністае людское зборышча яшчэ і для та-го, каб нагледзець тут сабе з іншых вёсак спрытную дзяўчыну альбо спраўнага хлопца.
Карацей, я нямала тады думаў, як весці антырэлігійную работу, разбурыць мясцовы стары лад, адвабіць ад касцёла і прыблізіць да сельсавета і клуба. Да слова, з Мішкам крыжы ўночы выварочвалі і звозілі, каплічкі бурылі, на кожным сходзе бэсціў за такую вялікую рэлігійную адурманенасць. Зразумейце, убіваў у галовы, рэлігія — гэта опіум для народа, трэба верыць не ў біб-лейскія, ксяндзоўскія казкі, не ў Езуса, а ў навуковы марксізм-ленінізм, у Леніна-Сталіна, у сацыялізм-камунізм, які яны зробяць раем не на тым свеце, а тут. Не скажу, што я шмат чаго тут дабіўся, але таго-сяго адвярнуў ад рэлігіі, а ўсіх змусіў хадзіць у касцёл радзей і не зусім адкрыта.
Тады, калі я вярнуўся да сельсавета, то там ужо чакалі мяне. Аўталаўка з раёна, каля яе — знаёмы малады каржакаваты шафёр па мянушцы Цыркач, таўставатая, сярэдніх гадоў прадаўшчыца Лёдзя ў куфайцы паверсе белага халата і кругленькі паджылаваты Швавараў — лектар райкома партыі. Аўталаўку ў такія дні прысыла-лі з хітрыкай — каб хоць ёй прывабіць люд да нашага свята. Звычайна прывозілі тое-сёе, як кажуць, з мануфактуры, жалезныя вырабы, напітак, пячэнне, віно.
— Прыбылі на падмацаванне, Лукіч, — падаў мне руку чырвоненькі, зранку падпіты Швавараў.
— Ды бачу, — лагодна ўсміхнуўся я, адчуваючы казытлівы пах свежых булачак і магазіннага адзення, павітаўся з усімі.
— Калі загадаеце пачынаць гандаль? — запытала бойкая прадаўшчыца, саламяная ўдава, несусветная махлярка, любіцелька пакатацца з шафёрамі ды пакачацца ў складзе на мяшках з грузчыкамі. — Цяпер альбо пасля маніфестацыі?
— Пасля, — адказаў я, ведаючы, што янкавінцы, купіўшы што-небудзь, адразу разыдуцца. — Цяпер паказвай тавар.
Прадаўшчыца і шафёр пачалі ўстанаўліваць палатку-парасон, а мы з Піваваравым пайшлі да мяне. Снедаць. Раённае начальства любіць рабіць сваё, а таксама пахваліць цябе толькі на сытны жывот (калі прыедзе які ўпаўнаважаны непітушчы альбо хворы, скажам, на печань ці ныркі, дык бяда, не падступішся да яго, змрочнага і незгаворлівага, закусае, як чмель).
Калі зайшлі, Франя мігам паставіла на стол бліны, патэльню з салам і яйкамі, ну, а я, ясна, бац пляшку гарэлкі на стол. Не вялікая шышка гэты Півавараў, але ўсё ж шышка, няхай лепш будзе задаволены, пахваліць, чым злы на цябе ды зганіць.
Мужчыны мы былі ў сіле, загартаваныя да гарэлкі, уміг дзербалызнулі ўсё. Па позірку Піваварава бачу: мала, яшчэ хоча. Дык яшчэ адну бутэльку белай падаю. Смальнулі. Я добра-такі падпіў, але трымаюся, хораша мыслю і разважаю, не хістаюся, а вось госць звяў, сцюцюрыўся, а калі пачаў ікаць ды дзёўбаць носам, прыйшлося завалачы яго ў лепшы пакой на ка-напу.
Праз гадзіны дзве, калі сабралася ладна люду каля аўталаўкі, прыйшлі дзеці ў чырвоных гальштуках, з горнам і бубнам, буджу яго. Храпе як пшаніцу прадаўшы. Дык я бутэлечку нашатыру яму пад нос. Зацягнуў-ся, а потым зачмыхаў і падхапіўся, лыпае няўцямна вачыма.
— Ідзі, таварыш лектар, — кажу, — закатвай ідэйную рэч!
— Шклянку… — мармыча. Падаю. Вады.
— Не, — круціць галавой. — Шклянку гарэлкі!
— Ты — што? — асякаю. — Ты і так языком ледзь варочаеш!
— Давай! — патрабуе. — I трыбуну! Графін з вадою! Можа, не паверыце: гахнуў паўбутэлькі, падхапіўся на ногі і кажа:
— Падымі за валасы на патыліцы вяршок галавы і паглядзі, ці ўсё там у парадку?
— Ты з глузду з'ехаў, ці што?
Браце мой, сам ухапіўся за валасы і сапраўды пады-мае вяршок галавы. Ледзь не як вечка. У галаве, там, дзе павінны, можа, быць мазгі, цёмна, але, здаецца, відаць стужка і дзве катушкі на штырах.
Я аж анямеў: мала выпіў, нейкую няшчасную бутэль-ку гарэлкі, а мроіцца чорт ведае што! Швавараў жа, бачу, націскае гузік на пінжаку — штосьці шчоўкнула, стужка пайшла, катушкі закруціліся, шум-піск чуваць, як на заезджанай патэфоннай пласцінцы. Скажу шчыра, я тут і дар мовы страціў.
— Толькі ты маўчы пра гэта! — замямліў асалавелы Швавараў. — Гэта — наш вялікі ідэйна-прапагандысцкі сакрэт, наша магутная патайная сіла. Нам, ідэолагам, мазгі не трэба, іх ад нас забралі, а далі адмысловы механізм…
Апусціў ён накрыўку на галаве і — на двор. Спачатку хістаўся, ішоў, нібы ганяючы гусей, але калі ўбачыў трыбуну, графін з вадой, — шусь за яе, руку ўгору. Відаць жа: п'яны, як гразь, але зусім нечакана для ўсіх застракатаў, як чэргамі, цвярозым і ўзнёслым голасам:
— Таварышы! Мы жывём у нялёгкі, але шчаслівы час! Пад мудрым кіраўніцтвам таварыша Сталіна і партыі мы натхнёна і самааддана пераадольваем усе цяжкасці, з кожным днём поспехі нашы ўсё большыя і большыя…
Стаю паблізу трыбуны, гляджу на п'янага прамоўцу і вачам, вушам сваім не веру. А той, далібог, не меней гадзіны як з кулямёта смаліў! У канцы прамовы «ўра» закрычаў. Праўда, не зусім «ура», а — «ур-р-р-р…». Нібы заела штосьці ў яго галаве-механізме.
Пазней я яшчэ не раз па сакрэце бачыў, як гэты і ін-шыя лектары вось так усе кампаніі партыі і ўрада прапагандавалі, грамілі ворагаў народа і акул імперыялізму, хвалілі наша слаўнае жыццё. Праўда, калі не вытрымліваў і прызнаваўся, што ёсць такія галовы, дык ніхто з неасвядомленых не верыў. Усміхаліся: от, п'яны ты, Кураглядаў, быў, дык табе штосьці недарэчнае прытрыз-нілася. Каб чалавек такую, жалезную ці чыгунную, галаву меў, дык як бы яна штурхала яго да гарэлкі! Ёй бы не такога пітва, а змазачнага масла хацелася б! Адукава-ныя, але таксама адлучаныя ад вялікай палітыкі строілі кепікі, як з дурня: вычыталі вы, Апанас Лукіч, недзе пра гэта (некаторыя нават прозвішчы пісьменнікаў і іх-нія творы называлі, хоць я тых кніг у вочы не бачыў), але выдаеце як за сваё.
Я ж, паўтараю, не баіў і не баю пра трызненні альбо пра кімсьці напісанае, я расказваю пра тое, што ведаю. Ды і цяпер, у наш перабудовачны ўжо час, многія дэпу-таты на сесіях, заўважце, якраз так выступаюць, га-вораць пра тое і так, як ім запраграмавана. Адключы ад каторага тую праграму — усё, каюк, ні аднаго свайго, тым больш разумнага, слова не скажа.
Карацей, як споўз Швавараў з трыбуны — дык амаль на чатырох пагробся. Я яго — пад пахі ды зноў на ложак. А сам вярнуўся і пачаў кіраваць святам: дзеці вершы пра Сталіна, пра сваё шчаслівае юнацтва, пра партыю і Першамай чыталі, пад баян спявалі і танцавалі. Канеч-не, я змушаў, каб усе гледачы горача пляскалі.
«Весяліцеся, чэрці! — ушчуваў. — Калі хто не будзе вясёлы, значыць, той настроены па-антысавецку!..»
Сурова, скажаце? Што — трэба было цырымоніцца, не спяшацца прывіваць наш лад, цацкацца? Но, дарагія. Тады ўста чоўка была іншая, і ішла яна з высок га верху.
Калі Ледзя распрадала ўсё, вывалак я з х іты Піва-варава. Лёдзя ў кабіну села, а лектара мы ў буду, як мя-шок з бульбаю, укульнулі, і паехаў ён у раён сонны, як самы просты смяротны, што падкі да гарэлкі.
Калі праводзілі гасцей, а гэта значыць, як след ад-святкавалі Першамай, я, зразумела, хацеў расслабіцца з Клопікавым і Навуменкавым, да якіх у меру праяўляў і гнеў, і міласць. Як, можа, і кожны кіраўнік да сваіх падначаленых. Канечне, нельга быць дзяржымордаю і жы-вадзёрам, здзекавацца з тых, вад кім ты, але і нельга міндальнічаць. Што ні кажы, не такая яна бязглуздая ўжо, гэтая тэорыя — бізуна і перніка.
Але толькі зайшоў я з хлопцамі ў свой дом, да яго легкавічок падкочвае. Зноў госці. I зноў, канечне, з раё-на. О, выходзіць сам Уладароў, хуценька абыходзіць машыну, адчыняе з правага боку дзверцы і падае руку. Трымаючыся за яе, з пярэдняга сядзення падымаецца і лёгка выпырхвае яго сакратарка, Валянціна Мікала-еўна.
— Атас, братва! — кажу Клопікаву і Навуменкаву. — Уцякайце праз тылавое акно, а я выскачу сустракаць высокага госця.
Ясна, тыя — ходу, а я — на двор ды з ласкай і ўсмешкай:
— Калі ласка, Уладзімір Пятровіч! Калі ласка, Валянціна Мікалаеўна! Які прыемны сюрпрыз! Якая радасць мне, тутэйшаму мядзведзю!
Уладароў — фацэтны. Цяпер не ў строгай сталінцы, а ў новенькім, мусіць, амерыканскім, клёшным касцюме, у белай кашулі і пры гальштуку, добра пастрыжаны і выгалены, узнёслы. Светлавалосы прыгажун. Як Фадзееў — той, што пісьменнік.
— Не супраць нас? — усміхаецца.
— Што вы, Уладзімір Пятровіч! Просім! Як самага дарагога госця!
— Дзякуй, Лукіч. Забяспеч нам з Валянцінай Мікалаеўнай тут, у глушы, культурны адпачынак.
— Калі ласка! Калі ласка!
Гляджу я на яе і вачам сваім не веру: у прыёмнай Ула-дарова яна заўсёды ў строгім чорным касцюме, у белай мужчынскай кашулі і пры гальштуку, недаступная, партайбаба, а цяпер — у прыгожай беленькай, даволі караткаватай сукенцы з прыгожым стаячым каўнерыкам і банцікам, з вялікаю чырвонай кветкай на грудзях. Усміхаецца нармальнай жаночай усмешкаю — ладная фіфачка, далібог.
Карацей, зацягнулі фіранкі на вокнах, селі за стол. Спачатку выпілі шампанскае і каньяк, што прывёз Ула-дароў, а потым узяліся за маё пітво. Расслабіліся, змяні-ліся, сталі зусім іншыя людзі: Уладароў так і сыпле анекдотамі, часамі нават вельмі салёнымі і крамольнымі, за якія звьгчайна за шкірку хапаюць, Валянціна Мікалаеўна, падпіўшы, разружавелася, ззяе вачыма, какетнічае з намі, двума сокаламі. Я ж таксама, калі добры настрой, калі захачу, умею якой-небудзь цыпе фіміям паддаць. Паставіў пласцінку — патанцавалі, пагарэзавалі, як звычайныя маладыя людзі.
— Ой, Афанаснй Лукнч! — аж млее яна. — Какая вы прелесть!
Праўда, я лішняга сабе не дазваляў. Спрабаваў толькі спаіць Уладарова, каб ён першы мёртвы забурыўся ў пасцель, але нават і мне, загартаванаму байцу, было не па сіле ўзяць верх.
— Наноч не паедзем праз лес, не панясёмся пад бандыцкія кулі, — кажа потым Уладароў. — У цябе, Лукіч, пераначуем.
Я сумеўся трохі на гэты конт, а Валянціна Мікалаеўна — хоць бы што. Калі патушылі святло, легла з Ула-даровым на адзін ложак. Спачатку мы перамаўляліся, а потым, калі мае госці пачалі паміж сабой шаптацца, вуркатаць, як галубы, хіхікаць, я зразумеў: не замінай. Я наўмысна захроп — прыкінуўся, што сплю.
Што тут, брат ты мой, пачалося! Ці танец чмяля, ці танец завірухі — не ведаю. То так яны, то гэтак! Я, хоць не быў манахам, але такога бою не бачыў, не вытвараў. Хто б мог падумаць, што гэтая зашпіленая на ўсе гузікі афіцыйная сухарка здольная на незвычайныя свавольствы!
Неяк пазней, калі Уладарова панізілі, перавялі ў ін-шы раён, я пры сустрэчы напомніў яму пра тую бурную ноч і сказаў, што лічыў яго былую сакратарку не толькі сухой, бясстраснай, але і па-жаночаму наіўнай.
«О, гэтыя наіўныя!..» — толькі пахітаў ён мне галавою ў адказ.
Нядоўга я халасцякаваў пасля ад'езду з Янкавін майго земляка, Сяргеева. Падаюць на пачатку лета тэлеграму: «Еду, дарагі Апанаска. Сустракай, Маруся».
Запрог жарэбчыка ў брычку і — гайда ў Стоўбцы, на станцыю. Стаю, чакаю маскоўскага цягніка. Вось прыходзіць. Людзі з яго высыпаюць. Выгледжваю: дзе ж мае? Здаецца, няма. Няўжо вунь тая невысокая бабулька з худым і цыбатым хлапчуком? Яны! Мая Маруся — прыгорбленая, у гумовіках на босую нагу, у куфайцы — і сын, падобны на мяне, як дзве кроплі вады! Забілася-за-ныла маё сэрца: божа мой, гэтае непрывабнае, хілае стварэнне — мая жонка? Ды яе ж год трэба адкормліваць! I ўсё роўна…
Стаю, маўчу. Маруся з сынам толькі абвялі мяне по-зіркам — мае бліскучыя хромавыя боты, спраўныя афіцэрскія галіфэ і мундзір, мой поўны твар — і выгляда-юць па баках. Хочаш ці не хочаш, а трэба аклікаць.
Як падаў голас, дык Маруся аж выпусціла з рук хату-лёк і ўспляснула далоньмі:
— Апанас? Ты?
— А што — непадобны? Змяніўся?
— Начальнік!
Падышоў, прытуліў. Прыпала да плечука, плача.
— Мы лічылі: ты загінуў. Каб не Сяргееў, дык нічога і не ведалі б пра цябе…
— Збіралася ўжо выйсці за другога?
— Што ты… — залілася слязьмі. — Апа-другое, у нас усіх мужчын можна на пальцах пералічыць…
Сын глядзіць на мяне як на чужога. Калі ехалі ўжо ў Янкавіны, даў ім хлеба, сала. Ядуць, аж калоцяцца.
— Які смачны хлябец, якое смачнае сальца! — плачучы, цешыцца Маруся. — Усё аж растае ў роце.
— Ешце, — адказваю. — Што-што, а хлеб ды сала будуць вам заўсёды…
Вёска сустрэла Марусю, мушу сказаць, са спачуван-нем, нават прыхільна. Дала ёй жаночага адзення, навучыла, як рабіць грады, што і колькі тут садзіць ды сеяць. Калі я з янкавінскімі мужчынамі заўсёды, як кажуць, быў на адлегласці, то Маруся хутка пацягнулася да жанчын. Цяпер, пад старасць, не толькі размаўляе па-мясцоваму («грыбэ», «лясэ»), але і ўкасцёл ходзіць. Ятоне, нічога мясцовага не прымаю, вёў і вяду сваё.
Сямейнае жыццё маё, ясна, было няпростае. Не меў я цягі да Марусі, шукаў уцех на баку. Ды во прайшла маладосць, адышлі, згубіліся недзе вабныя каханкі, пайшлі з дому сыны, дажываю свой век з ёю, Марусяй».