На хутар Амшарок паехалі на досвітку.
Ехалі на брычцы моўчкі: спераду на сваім, возніцкім, месцы сядзеў Мішка (пра «аперацыю» яму і цяпер нічо-га не сказалі), побач з ім прыляпіўся засяроджаны Навуменкаў, ззаду, на мяккім тапчане, селі Кураглядаў і Клопікаў. Усе ўтульваліся ў каўняры шынялёў: па-першае, ад ранішняй волкай зябкасці, а па-другое, ад сваёй паўваеннай місіі — як-ніяк ехалі са зброяй. Хутка сустрэча, кажуць, з гаспадарлівым і мудрым, але, па іхніх назіраннях, з вельмі нелаяльным хутаранцам. Па-перадзе шпаркага Ваські бег Дзік.
Дабіраліся амшароўскаю пагонкай; вакол, на ўзгорках і ў лагчынах, палосілася янкавінскае поле: дзе чорнае, перааранае, дзе пад папарам і затравелае, дзе пад зялёненькаю ўжо рунню. Ддным словам, аднаасобніцкае поле з гаспадарскіх акрайкаў.
«Былі палоскі — быў хлеб, пааралі межы — прапаў хлеб» — так у галодны трыццаць трэці год гаварыў той-сёй з самых заняпалых у кураглядаўскім Ветраве, і гэта, канечне, было «кулацкім фальклорам», «контррэвалюцыйнай прапагандаю». Тыя, хто адчаяўся і кляў Савец-кую ўладу, паехалі пад вартаю за свет альбо ўвогуле зніклі, «ператварыліся ў лагерны пыл», але іхнія словы, бывае, успамінаюцца. Боязна, нават не хочацца думаць, але факт: цяпер, у цяжкую часіну, вось тут, можа, якраз гэтыя палоскі ратуюць людзей ад голаду (невыпадкова ж вярхі не завіхаюцца рабіць тут калгасы): на сваім полі, поплаве, сенакосе ды ў лесе чалавек — гаспадар (сам сабе начальства, аграном, інжынер, заатэхнік і працаў-нік), як след пра ўсё дбае, а вось у калгасе — толькі раб-сіла, нямая жывёліна, дык працуе на чужое з-пад палкі. Цьфу, у думках Кураглядаў адагнаў прэч такія «перажыткі», не, якраз калектывізацыя — генеральная лінія, падмурак для светлай будучыні, шчасце для народа, дык трэба думаць толькі пра калгасы і, калі прыйдзе час, усталёўваць іх тут рашуча. Чорт пабяры, часамі не разумееш сам сябе: як ні выганяй, усё роўна ў табе, у душы, нібы жыве іншы чалавек з іншымі, чым у афіцыйнай прапаганды, у таго ж Сталіна альбо ў цябе са-мога, думкамі, і тыя патаемныя думкі, бывае, вярэдзяць розум і сэрца, збіваюць, пратэстуюць супраць хлусні, падману… Не, прэч, прэч усё тое, што, можа, і праўдзі-вае, але не супадае з «лініяй», нясе небяспеку табе! Жыццё такое, што галоўнае ў ім не тое, што ёсць ці што і як трэба, што ты думаеш, лічыш патрэбным і разум-ным, паганым і добрым, а тое, што і як вызначаецца Зверху, што, як і дзеля чаго трэба табе, «наменкла-туры», рабіць, перамагаючы ўсякія «нюні». Відаць, та-кая ўжо цяжкая доля тых, каго вылучылі кіраваць рэвалюцыйнымі зменамі, людзьмі: ламі сам сябе, гні іншых у «імя лініі, вышэйшай ідэі»! I, здаецца, чым вышэй пасада — тым болей трэба мардаваць сваю душу, вы-ціскаючы з яе ўсё асабістае, шчырае, звычайнае чалавечае, і быць жорсткім, бязлітасным з усімі, хто пад табой…
Вось, да слова, той жа зямляк (з суседняга раёна), Уладароў. Аднагодак, крыху толькі з большай адукацы-яй, закінуты пасля блакады ў іхні лес са спецгрупай. Спачатку, няўтульна адчуваючы сябе сярод партызан, незнаёмых людзей самых розных нацыянальнасцей, і не ўмеючы паводзіцца з мясцовымі насельнікамі, па-зям-ляцку цёрся паблізу яго, Кураглядава, як кажуць, елі з аднаго кацялка, але потым, калі пачаў асвойвацца, уздымацца па камандзірскай лесвіцы (камандзір узвода, роты, памочнік камісара брыгады), заадно пачаў і адда-ляцца, не падпускаць да сябе блізка. Цяпер вось тут першы сакратар райкома партыі — дык зусім далёка і высока. Калі ўзнікла ягоная, кураглядаўская, «асабістая справа», мог бы знішчыць яе альбо па-сапраўднаму заступіцца на бюро, але, асцерагаючыся, клапоцячыся найперш пра сябе і сваю пасаду, аддаў на расправу, сплавіў сюды… Калі ўспомніць пра зямляцтва, дык толькі дзеля аднаго: каб памагаў гнуць тое, пгго яму трэба. I памагаеш. Бо нідзе не дзенешся. Трэба служыць і прыслужваць. Як гаспадару — таму, хто дае чыны, заро-бак і… жыццё!
Хутаранін Грыгарцэвіч жыў найбліжэй да вёскі, у по-лі, каля незразумела як узніклага тут азярка і лугу, Ам-шарка, а іншыя хутары былі воддаль: некаторыя таксама ў полі, астраўкамі, некаторыя — за лесам, на вялікіх палянах. Тыя, дальнія хутары з дзіўнымі назвамі (Ваўкавенька, Ляжджа, Падзера, Ляйтаркі) былі яшчэ сталыпінскія, іншыя, па другі, ніўнянскі, бок вёскі (Палько, Марачымох), заявіліся нядаўна. У блакаду ўсе яны, як і іхні цэнтр, Янкавіны, згарэлі, але цяпер вось пакрыху, але настойліва аднаўляліся.
Заднелася добра ўжо, калі пад'ехалі да Грыгарцэвіча-вай сядзібы — абгароджанага акоранымі жэрдкамі поп-лава (на ім цяпер спрабавалі тое-сёе згрызці стары сівы конік, чорна-белая карова і гэтакага ж колеру цяля, чорнай масці авечка з ягнятамі), некалькіх невысокіх будынкаў пад адной саламянай страхою, з глухімі сценамі адсюль, ад пагонкі і поўначы. Цяпер тут, каля крайняй дашчанай сцяны, былі і людзі — гаспадар і малод-шы сын. Пілавалі на козлах алехавыя дровы. Калі Наву-менкаў саскочыў і сам адсунуў жэрдзіну ў варотах і брычка павярнула да іхняга селішча, яны, Грыгарцэвічы, міжволі запынілі работу і ўталопіліся ад нечаканас-ці на няпрошаных гасцей. Чаго яны? Ды так рана? Амаль усім сельсаветам!
Яны ж, запыніўшыся каля разакоў, борздка саскочы-лі з брычкі і ў адзін момант абкружылі Грыгарцэвічаў. Тыя былі адзін да адваго: рослыя, плячыстыя, з глыбокімі спакойнымі вачыма і прамымі важкімі насамі. Бацька меў сіваватыя вусы і бараду, а сын быў без вусоў і без барады, толькі з падрослым за ноч шчаціннем, выглядаў зусім молада і хвацка.
— Чужыя людзі на хутары ёсць? — не вітаючыся, атакаваў старога гаспадара Кураглядаў, сціскаючы ў правай кішэні шыняля наганавую рукаятку. Не вымалі рук з кішэнь і яго калегі, пасвілі вачыма кожны рух абодвух Грыгарцэвічаў. Заадно насцярожваліся і ад таго, што за сцяною пачуўся трывожны сабачы брэх: тут, на хутарах, сабакі вельмі небяспечныя, вельмі добра служаць гаспадарам. Можа, вось хто ўжо ўскочыў ад перасцярогі, шмыгнуў на гарышча, цікуе за імі альбо на-ват і нацэліў на іх рулю?..
— Не, нікога чужога няма, — адказаў стары гаспадар.
— Вы ўзброеныя? — свідраваў яго вачыма Кураглядаў і, бачачы, што той не зусім яго разумее, патлумачыў: — Маеце пры сабе наганы, рэвальверы?
— Не, — нібы спакойна, але затрывожана адказаў Грыгарцэвіч-бацька.
Кураглядаў не вельмі паверыў, хітнуў галавой Клопі-каву — той тут жа абмацаў з галавы да нвг старога і ма-ладога, пасля развёў рукі: не, зброі ў іх няма.
— Хадзем у хату, — загадаў Кураглядаў. Рушылі. Гаспадары — паперадзе, яны — за імі. У двары Кураглядаў здзівіўся: глядзі ты, плошча малая, як размінуцца людзям і быдлу, але тупка, чыста. Можа, і таму, што гной з хлява сцякае ў яміну за тыльнай сцяною, а вада са страхі — па жолабе за вугал дрывотні, тое лішняе, што трапіць тут пад ногі, адразу, як відаць, пад-біраецца рыдлёўкай і выкідваецца ў блізкі гародчык, дзе цяпер да ўсяго шарэецца попел і чарнеюцца выкінутыя зімой на двор галавешкі. За гародчыкам — летняя за-гарадка для свіней.
Малады Грыгарцэвіч падаўся ў хату, а стары прытрымаў вялікага чорна-белага сабаку, каб той, не дай божа, не парваў старэнькі ланцуг і не накінуўся на прышлых. Клопікаў і Навуменкаў пакрочылі ў дом, а ён затрымаўся і пачакаў гаспадара — марсяне яшчэ куды і пакліча каго-небудзь альбо выцягне з-пад страхі вінтоўку ці кулямёт. У іх, хутаранцаў, усё ёсць…
Калі зайшлі ў хату, Кураглядаў убачыў: яго памочні-кі — спрытныя людзі. Загналі навабранца за стол, а самі селі абапал. Каля палаючай печы, сашчапіўшы рукі, стаіць невысокая гаспадыня ў доўгай цёмнай спадніцы і валёнках, нема пазірае на ўсіх. Кураглядаў, не вітаючыся, акінуў позіркам хату ў адзін прасторны пакой, скрывіўся на абразік на покуце і зазірнуў за светлую шырму за стаяком: там, на драўляным ложку, на матрацы, напхнутым саломаю, спала маладая пара, па-блізу ў падвешанай калысцы — дзіця. Заўважыў: малады кучаравы мужчына — дужэц-мядзведзь, маладзіца — зграбная, круглаваты твар свежы, чысты, шыя танкаватая, у разрэзе начной кашулі хораша і вабна вымалёўваюцца вяршочкі белых грудзей, а таксама прынадна кідаецца ў вочы яе спрытная рука, што супакоілася на мужавай грудзіне пад яго кашуляю. Адпус-ціўшы занавеску, ён падаўся да стала.
— У якой бандзе? З кім? — як кажуць, адразу ўрэзаў у лоб абсаджанаму яго людзьмі Адаму Грыгарцэвічу.
Той аж вырачыў ад нечаканасці вочы, няўцямна зірнуў на бацькоў.
— Што вы, таварышок, гаворыце? — першая апамяталася гаспадыня, зайшла і стала збоку. Калі яна, жанчына, мае голас, апярэджвае мужа, дык гэта значыць, што тут, у сям'і, няма звыклага для заходнікаў дамастроеўскага ладу. — Ні ў якай ён бандзе. Дома. На гаспадарцы. Хацеў па вярбоўцы ў Мінск ехаць, але мы не пусцілі.
— Бандытам памагаеце? — напаў ужо на яе, не ў прыклад сваім мужчынам дробную, несамавітую.
— Нікога мы не ведаем, нікому ліхому не памагаем, — смела адказала тая. — Даём тоесёе старцам, жабракам альбо людзям здалёку, што ў сельсавеце мальдуюцца, удзень па вёсках ходзяць, але…
— Вось што, малады чалавек, грамадзянін Адам Францавіч Грыгарцэвіч, — Кураглядаў не даслухаў залішне, на яго думку, бойкую кабеціну, пабарабаніў пальцамі па стале. — Табе выпадае вялікі гонар — служба ў нашай доблеснай Чырвонай ці, як цяпер называюць па-новаму, Савецкай Арміі. Так што збірайся, паедзеш у раён.
Гаспадыня пляснула рукамі, а гаспадар ад такой рап-тоўнай навіны асеў паблізу на столак; Адам неяк задум-ліва і пільна ўталопіўся яму ў вочы.
— А божачка! — выдыхнула жанчына.
— Ціха! Ніякага шуму-гаму! — загадаў Кураглядаў. — Вашага сына забіраюць не ў турму, а клічуць, паўтараю, у доблесную, пераможную Чырвоную Армію, дзе ён пазбавіцца ад буржуазных, месніцкіх поглядаў, перавыхаваецца і стане сапраўдным савецкім чалавекам.
— Калі яму трэба заявіцца? — акрыяў, ціха запытаў гаспадар.
— Паслязаўтра. Але ехаць трэба сёння. Праз паўгадзіны.
— Чаго гэтак спяшацца? — пачаў заклікаць да развагі стары Грыгарцэвіч. — Дазвольце, як і трэба, людзей паклікаць, пасядзець за сталом, добрае слова сказаць хлопцу на дарогу. А то не толькі на дарогу — на ўсё жыце…
— Мы дазволім, пакінем на гэтыя дні дома, а ён — у лес? — пакпіў Кураглядаў. — А нас, — кіўнуў на сваіх калег, — за гэта ў Сібір?
— Нікуды ён не пабяжыць, — запэўніў гаспадар. — Калі трэба, дык няхай служыць. Як дзед служыў у рускім войску, а я — у польскім.
— Калі гаварыць дыялектычна, то ты, гаспадар, разважаеш цвяроза, — памякчэў Кураглядаў. — Але, на жаль, паверыць на слова не магу. — I далей. Адкрыта, у лоб: — Я вам не давяраю. Можаце падмануць, падвесці пад манастыр.
— А вы паверце. Вось паглядзіце: усё будзе так, як я кажу.
— Не!
— Але ж рана-позна трэба давяраць і верыць. Бо як жа жыць нібы са змеямі? З недаверам вы будзеце асцерагацца не толькі нас, але і нашага ценю…
— А вы, заходнікі? — перапыніў яго Кураглядаў. — Давяраеце мне?
— Мы — другое… — уздыхнуў Грыгарцэвіч. — Вы для нас новы чалавек. Нам трэба да вас болей прыгледзецца. Як раней мы прыглядаліся да войта…
— Параўнаў! — хмыкнуў Кураглядаў. — Што войт, а што старшыня сельсавета! Войт — чужак, калі не пан, дык панскі служака, а я… Я — свой. Толькі вы… Вы не толькі ў партызаны не пайшлі, але… — Махнуў рукой. — Ат, што гаварыць! Супраць Савецкай улады вы! Некалі, калі пераменіцеся, можа, і паверым. Цяпер — не.
— У чым ці за што мы такія грэшныя?
— Вы сапсаваныя даўняй польскай нянавісцю да Расіі! Вас пранізаў класавы, сацыяльны страх перад рэвалюцыяй! Вы не хочаце сацыялістычнага ладу жыцця, калгасаў! Вы — прыватнікі, аднаасобнікі з ног да галавы! Вы… Адным словам, вас трэба доўга яшчэ перавыхоўваць, каб вы сталі нармальныя савецкія людзі.
— Я не хацеў бы гаварыць, але вы змушаеце… — Напружыўся, пачырванеў стары.
— Давай-давай! — натхніў Кураглядаў. — Мне нават цікава пагаварыць, як кажуць, па душы. Хоць бы ў такой, кажучы дыялектычна, экстрэмальнай сітуацыі!
— Можа, таварыш Кураглядаў, не нам, а найперш вам трэба паказаць: якраз вы — нармальныя людзі…
— Што ты маеш на ўвазе? — насупіўся Кураглядаў.
— Калі настойваеце, дык скажу, — з адчаю ўзгарэўся стары Грыгарцэвіч. — За палякамі гаварылі і пісалі ў газэтах, што вы, бальшавікі, гаворыце адно, а робіце зусім другое: адабралі ў людзей зямлю, садзіце, б'яце самых працавітых, разумных і талковых… Я сваімі вачыма чытаў адну кніжку, дзе чалавек расказваў, як на вашых Салаўках сядзеў… Гэта ж пекла там для невінаватых людзей было…
— Хлусня! Буржуазная прапаганда! — ускіпеў Кураглядаў. — Зламысны намер класавага ворага ашальмаваць Краіну Саветаў, уладу рабочых і сялян!
— Нашы каторыя хлопцы пайшлі праз мяжу да вас, каб паглядзець усё на свае вочы, а то і каб застацца, але… Ніхто не вярнуўся, нікога цяпер няма жывога…
— Гэтыя вашы малойчыкі былі шпіёны буржуазнай Польшчы!
— Якія, даруйце, «шпіёны»! Простыя вясковыя людзі. Дапытныя, разумныя.
— Тым больш шпіёны! — сказаў, як адрэзаў, Кураглядаў. — У нас, каб вы ведалі, нікога дарэмна не садзілі і не расстрэльвалі. Калі прыбіралі каго, дык злачынцаў, ворагаў народа! Тых, хто хацеў падарваць моц нашай дзяржавы і аддаць яе капіталістычнаму свету!
— Ды бачылі. На свае вочы…
— ІПто — бачылі?
— Як і каго ў трыццаць дзевятым хапалі і вывозілі…
— Ну, каго?
— Ляснічых, настаўнікаў, багацейшых гаспадароў.
— Ворагі і кулакі!
— Наадварот. Яны — тая моц, на якой трымаецца ўсё…
— Не, дзед, — працадзіў скрозь зубы Кураглядаў. — Яны, ты — мала сказаць «не внушаюіцне доверня», як мякка кажа пра вас таварыш Сталін. Вы ў прынцыпе нашыя непрыяцелі. Мы цяпер навідавоку пачулі АСА… Стары ўскінуў бровы: што гэта такое?
— АСА — антысавецкая агітацыя, — патлумачыў Кураглядаў.
Гаспадар змаўчаў. Зразумеў: што і як ні скажы, Кураглядава не пераканаеш. Нават больш — ён усё па-верне супраць цябе. Кожнае слова перакруціць, гатовы ўтапіць у лыжцы вады за яго.
У гэты час за шырмай пачуўся рып ложка, пасля ту-пат. Кураглядаў рэзка павярнуўся і па прывычцы выха-піў з кішэні наган: можа, старэйшы гаспадароў сын крадзецца з сякераю? Не. З-за шырмы высунуўся нічым не ўзброены, босы, у споднім, высокі і плячысты, вельмі падобны на Адама малады мужчына, з-за яго мірна, але насцярожана выглядала таксама босая маладзіца ў доў-гай кашулі.
— Не стойце за спіной, — зморшчыўся Кураглядаў, махнуў рукой са зброяй на гэты, засланы ўжо ложак. — Сядзьце там.
Тыя паслухмяна адно за адным закрочылі да бацькоў-скай пасцелі.
— Нам ясныя вашыя ідэйныя погляды, — сказаў Кураглядаў гаспадару. — Спыняем перапалку. Збярыце харчу на два-тры дні, дайце лыжку і міску, запрагайце каня — і во з таварышам Навуменкавым гайда ў раён.
— А божачка! — загаласіла гаспадыня. — Дзіцятка маё родненькае!
— Збірай, — скупа і цвёрда абарваў яе енк стары Грыгарцэвіч, нібы зажаваў, аж захадзілі жаўлакі. — Дасць бог — усё будзе добра.
— Правільна, дзед, — пахваліў яго Кураглядаў. — Спадзявацца на помач Захаду — марная справа. Трэба прывыкаць, што тут ёсць і будзе навек СССР, што служба ў яго Узброеных сілах — наш святы абавязак!
Пазней, калі ціхманаму Адаму сабралі клунак, калі гаспадары і нечаканыя адмысловыя госці разам селі за стол і ўзялі па чарцы (сапраўды, па адной), пад жаночы плач ішлі за гумно да запрэжанага ўжо каня, Кураглядаў перасцярог гаспадара і сына-навабранца:
— Па дарозе дурыць не варта. Саскочыў з калёс — ужо дэзерцір і бандыт. Суправаджаючы будзе страляць без папярэджання.
I бацька, і сын не абялілі, не ачарнілі. Моўчкі ішлі да калёс, дзе таптаўся збянтэжаны Мішка. Канечне, успом-ніў сваю ўчарашнюю размову з Кураглядавым і палічыў: якраз з-за яго языка во забіраюць хлопца. Калі ён наблізіўся, паспрабаваў ці то штосьці запытаць, ці то паспачу-ваць, гаспадар раптоўна і рэзка таўхануў яго локцем, што ён ледзь устояў на нагах, але засмяяўся — лісліва, вінавата, як адхлістаны за збродлівасць сабака.
Кураглядаў, бачачы гэта, адчуў: гаспадаровая злосць не так на гэтага маладога шкодлівага блазнюка, як на яго, старшыню сельсавета. Таму ён падспешыў, каб Грыгарцэвічы хутчэй развітваліся, каб бацька з малодшым сынам ад'язджалі — каб хутчэй збыць са сваіх рук вялікую турботу і перакласці яе на плечы Навумен-кава, а пазней — на ваенкамат. Калі ўрэшце тыя аддаліліся, нібы атрос рукі і з палёгкай, рассмакавана пасля чаркі гарэлкі ўсміхнуўся заплаканай гаспадыні:
— Ну што, мамаша? Хопіць слёз, варта было б яшчэ ўзяць па адной кроплі, каб вашы шчасліва дабраліся ў горад. Добра ў вас тут кажуць: «Госць выпіць рад, калі гаспадар дасць прыклад!»
Тая, разгубленая, сумная, можа, паслухала б, запрасіла ў хату і знайшла б яшчэ адну пляшку чыстай і моцнай самагонкі, але старэйшы яе хмурны сын рэзка кінуў:
— Якая п'янка, калі і ў вас, і ў нас наперадзе рабочы дзень?
«Ну, сволач! Пачакай!» — Кураглядаў, як свечка, загарэўся ад такой своеасаблівай запаленай запалкі. Зву-зіў вочы, апаліў позіркам, але ўголас буркнуў:
— Я жартую. — I Мішку строга: — Паехалі.
Доўгі час, седзячы побач з Клопікавым, утаймоўваў гнеўнае пачуццё да непачцівага маладога хутаранца, думаючы, якую помсту яму прыдумаць.
«Калі ты так да мяне, то нашкрзбаю цыдулу на твай-го татулю Мірзоеву!»
Потым, збаўляючыся ад прыкрасці, зларадна пацешыўся з Мішкі:
— А не любяць, друг, цябе аднавяскоўцы! Ну, што скоса глядзяць на мяне, ясна: я — чужынец, у некаторай ступені заваёўнік, начальства. Начальства нідзе не любяць. А вось чаму так ненавідзяць цябе, га?
— Я ж казаў ужо, не любяць за тое, што я з вамі, — адказаў той. — Усе лічаць, што якраз я ўдаў тых, хто хаваўся і не ішоў у войска.
— Што ж, яны разважаюць дыялектычна. Без цябе мы іх не злавілі б.
Мішка замаўчаў.
Кураглядаў не паспачуваў яму, павучыў:
— Чорт з імі. Не любяць цябе — і ты не любі, не шкадуй, хоць і свае. Будзь з намі, дык выйграеш… Рана-позна мы гэтай шарачковай шляхце зломім рогі, выб'ем пыху, важнасць, змусім кланяцца нам… Панове, пшэкі, такую вашу! Мужыкі мужыкамі, а нос дзяруць! Пачакайце, будзе не тое, што вы хочаце, а тое, што мы зробім! Пакажам яшчэ калхозную жысць — хопіць, панімаеш, бліны на два бакі маслам мазаць!..
Ён бурчэў; маўчаў не толькі Мішка, але і Клопікаў. Верны, адданы ўладзе і яму ягоны фінагент быў цяпер чагосьці маркотны — здаецца, таіў, перамагаў штосьці цяжкое ў душы. Зрэшты, чалавечая душа — цемень. Гаварыць-то гаворыць як трэба, збірае падаткі, хоча дага-дзіць і спадабацца, але, можа, яшчэ з перажыткамі, не да канца непахісны і цвёрды: усё ж з гэтага краю, каб іншая доля, мог бы быць гэткі самы хутаранец…
На паўдарозе да вёскі сустрэлі чалавека. Маладую жанчыну. Марысю Грыгарцэвіч. У спрытных, відаць, польскіх альбо нямецкіх боціках (не, іх зрабіў рубяжэвіцкі шавец), у караткаватай, трошкі ніжэй каленяў, спадніцы, у чорным прыталеным паўсачку і з'еханай ледзь не на патыліцу хустцы, хораша расчырванелая пры шпаркай хадзе. Мусіць, спяшалася да сваякоў, дзе толькі што былі яны.
Калі меліся параўняцца, яна хуценька абсунула хустку ледзь не на лоб, збочыла і, толькі на міг кінуўшы на іх позірк ды павітаўшыся, прашмыгнула паўз іх (шэпчучы сама сабе: «Соль вам у вочы, дзяркач у зубы, а таўкач пад бокі!»).
— Спакуса, Лукіч? — злавіўшы яго пажадны позірк, пасміхнуўся Клопікаў. Ведае яго слабінку да жанчын. А калі ўбачыў яго незадаволеныя вочы, нібы апраўдаўся: — Спакуса, і вялікая! Трэба ж, каб бог даў такое хараство простай сялянцы! Ён не адказаў, ледзь стрываў, каб не азірнуцца.
— Спрытная казуля! — усё цмокаў Клопікаў. — Але… Веруючая, адвалюбка. Не ўломіш, каб і захацеў.
— Што праўда, то праўда, — усё чуючы, згадзіўся Мішка. — За сваім Сцяпанам як нітка за іголкай.
«Сапраўды красуня! — пазайздросціў Кураглядаў. — I дастаюцца яны чорт ведае каму, а не табе…»
Аж здзівіўся: не ксёндз, пазнаў ужо жанчыну і не ад-ну, нямала чаго інтымнага ўжо ведае, але вось уяўленне малюе, што гэтая Марыся — іншая, адмысловая, і з ёй было б усё іначай, тое, што можа толькі даць сувязь з жаданай жанчынай. Яе, здаецца, нават кахаў бы, а не толькі браў бы, як, да слова, бярэ Валянціну. Хоць, калі падумаць добра, не зразумееш, што такое гэтае каханне — тое, сапраўднае, пра якое ў кніжках пішуць. Што да яго, дык ён нікога яшчэ не кахаў, толькі таго-сяго хацеў, чапляўся, як кажуць, да дзесяці — тры грэбліва адыхо-дзілі ці ў лыч смалялі, тры хіхікалі і гатовыя былі саступіць, а астатнія паддаваліся. Паволі ён па позірку ўжо, усмешцы і па адным дотыку пазнаваў: згодзіцца альбо не згодзіцца быць з ім, браў-хапаў, што трапляла пад руку, пакуль на перадапошняй працы не залавілі, як кажуць, на гарачым. Пасля гэтага, атрымаўшы строгую вымову і мусіўшы паехаць у гэтыя прыпушчанскія Янкавіны, кляўся сабе «болей не гарэць па інтымнай лініі», абыходзіць за вярсту гэтае спакуслівае і небяспечнае жаночае племя, але… цяжка адолець матухну-прыроду і адмысловы голад…
«Дыялектыка і, можа, вышэйшая… — падумаў цяпер сам сабе. — Уцеха, радасць і вялікае няшчасце ад гэ-тых жанчын! Колькі з-за іх чаго загублена! Якія светлыя галовы прапалі!»