Праз суткі Прафесара і яго хеўру забралі з камеры — здаецца, на суд; старога Грыгарцэвіча не чапалі, ён пакрысе ачуньваў, але ўсё больш і больш ненавідзеў сябе, а вось Сцяпана паклікалі на допыт. На гэты раз да са-мога начальніка раённай службы бяспекі, Мірзоева.
— Садзіся, — паказаў той, чарнамазы, непарушны, на крэсла перад сваім сталом, патушыўшы-затаптаўшы ў попельніцы з тоўстага зялёнага шкла недакурак. — Мне сказалі: ты — сур'ёзны мужык. Дык давай гаварыць па-сур'ёзнаму. Згодзен?
— Згодзен альбо не згодзен — тут не я рашаю… — адказаў ён.
— Правільна, абсалютна правільна, — спакойна прамовіў той. Надзіва быў нейкі непранікальны, нібы ў яго замест твару была адмысловая маска, а да ўсяго маленькія чорныя вочкі пазіралі не на яго, а паўз у прастору. — Скажу табе ясна: у нас хапае матэрыялаў, каб цябе судзілі за антысавецкую прапаганду і далі не меней дваццаці гадоў. Але ты можаш атрымаць пяць-шэсць і да гэтага значна лягчэйшы рэжым ды праз гады дватры вярнуцца па амністыі дадому, да жонкі-красуні, як кажуць. Хочаш?
— Калі была тут мая жонка?
— I пазаўчора, і ўчора.
— Чаму ж вы не пусцілі яе да мяне?
— Будзеш разумны — дадзім сустрэчу.
— А што вы хочаце?
— Мы можам адкінуць падазрэнне ў тваёй варожасці да Савецкай улады, пакрыем яе тваёй істотнай дапамогай партызанам… — сказаў Мірзоеў. — Але за гзта ты павінен пайсці нам насустрач.
«Падслухоўваць, што гавораць у вёсцы, і пераказваць ім?»
Ды не. Мірзоеў аглушыў іншым:
— Вазьмі на сябе абрабаваны ў Прудах магазін, ідзі па побытавым артыкуле…
Сцяпан спачатку ад нечаканасці добра не зразумеў, што ад яго хочуць. Пасля, здагадаўшыся, аж, мусіць, вырачыў вочы: «узяць» на сябе, што ён злодзей? Асароміцца? Зганьбіць сям'ю, усю радню? Вёску?
— Дваццаць гадоў строгага рэжыму страшней, чым два-тры звычайнага. Вызваляць ад знясільваючых агульных работ, будзеш ляпаць малаточкам у якой-небудзь майстэрні.
— У нас злодзей, бандыт — самая вялікая пляміна для чалавека…
— Мне напляваць, што і як лічаць у вас, — непарушна адрэзаў той.
— Што б вы ні рабілі са мной, — цвёрда прамовіў Сцяпан, — але я ніколі не падпішу, што я злодзей.
— А кажуць, ты — сур'ёзны, разумны, — нарэшце ўсміхнуўся Мірзоеў, але нейкай ненатуральнай, безжыццёвай усмешкай. — Няпраўда. Ты — дурань!
— Няхай сабе і дурань, але не злодзей.
— Глядзі сам, — Мірзоеў развёў рукі. — Табе хацеў памагчы сам таварыш Уладароў, помнячы, што ты ў вайну памагаў партызанам. Я хацеў пайсці Уладарову насустрач, але ты сам не захацеў палёгкі. ІІойдзеш са сваім дзядзькам па АСА…
Накрытая шэраю бляхай машына ціха вуркатала і імчала кудысьці ў начную цемру.
Там, у кабіне, сядзелі шафёр-салдат у шынялі, няба-чаны дагэтуль нізкі і куртаты старшына ў бушлаце, а тут, у паўасветленай будцы, — маладзенькі светлавокі салдат і трохі старэйшы, смуглы сяржант (абодва з наганамі), а за замкнёнай жалезнай перагародкай сядзелі яны, Грыгарцэвічы, і яшчэ некалькі сялян-хутаранцаў з прывянкоўскіх вёсак. Куды і чаго іх вязуць энкавэдыс-ты, ніхто ім не сказаў, усе іхнія запытанні коратка і груба абрываліся: «Молчать!», «В машину!», «Шаг влево, шаг вправо — побег! Стреляем без предупреждения!» Хоць было дзве ці тры гадзіны ночы, але з іх, зняволе-ных, ніхто спаць не хацеў і не мог, бо быў напружаны ад невядомасці; час ад часу дзяўблі насамі толькі ахоўнікі — салдат ды сяржант, прахопліваліся, ляніва пазіралі на іх і зноў заплюшчвалі вочы. Маладыя, сон браў сваё. Па-другое, мусіць, вельмі не асцерагаліся іх, вяс-коўцаў, ці прывыклі да сваей адмысловай службы.
— Перавозяць нас у большую цюрму, ці што? — падаў голас пажылы насаты мужчына з Куля (яго ўзялі за тое ж, за што і Грыгарцэвічаў, за нястрыманую гутарку са сваім начальствам, за тую праклятую «АСА»). — Альбо на суд вязуць?
— Прекратить разговоры! — тут жа абудзіўся сяржант. — Молчать!
Неўзабаве, як адчувалася, машына-будка збочыла з добрага, наезджанага шляху і папаўзла-закалыхалася па няроўнай, з выбоінамі і каляінамі дарозе. Значыць, іх везлі не ў Баранавічы, не ў Мінск, а кудысьці ўбок — па лесе альбо па полі. Хісталіся так мо з гадзіну.
Урэшце машына стала, але, здаецца, не па шафёравай волі: напружылася, завыла і тыцнулася, аж заглух ма-тор, тут жа зноў загірчэла, закалацілася і пачала спраба-ваць падавацца то наперад, то назад. Значыць, загрузла ў мяккай веснавой зямлі.
У дзверы грукнулі з двара раз-другі кулаком. А калі сяржант адчыніў, адтуль данёсся голас старшыны:
— Сяржант, выпускай!
Праханіўшыся, сяржант хуценька дастаў з кішэні шыняля ключы, адамкнуў замок і адсунуў кратаваныя дзверы перагародкі. Выйшаў з машыны, за ім — салдат.
— Выходите!
Сцяпан падаўся першы: злева і справа ад дзвярэй ста-яў канвой, воддаль, уперадзе, у святле фар бачыўся высок! плот з дошак, а паверсе іх, здаецца, быў нацягнуты некалькімі радамі калючы дрот.
Вылезлі ўсе.
— Стоять! — строга, як на быдла альбо на адпетых злачынцаў, закрычаў старшына. — Яшчо раз предупреждаю: шаг влево, шаг вправо — побег! Стреляем без предупреждення!
Прыстрашыў і шпарка пакрочыў да плота, загрукаў кулаком у вароты:
— Эй, черти! Хватит пьянствовать! Открывай! Позаплановый контингент!
Нечакана яго, Сцяпана, неўпрыкмет, але рэзка штурхнуў локцем дзядзька Францішак:
— Бяжы!
Сцяпан не варухнуўся ад утрапення.
— Чуеш? — зноў зашаптаў стары. — Бяжы!
— Разговорчнкн!
— А вы? — запытаў Сцяпан, таксама ўжо скурай адчуваючы вялікую бяду.
— Я не змагу…
— Разговоры, такую вашу!
— Ну! — выдыхам загадаў стары. Пад'юшчваючыся ад смяртэльнай небяспекі і ад страху, ад прагі жыць, Сцяпан наструніўся, а пасля рва-нуўся, піхнуў у грудзіну сяржанта (той брыкнуў дагары) і шуснуў управа — па тупкай пляцоўцы, за якой густой сцяной цямнеўся лес.
— Стой! — пачуў грозны вокрык, але не зважаў на яго, пёр, колькі хапала сілы далейдалей ад страшнай машыны і вусцішнага, абнесенага плотам і калючым дротам, месца. Здаецца, пачалі страляць яму ўпагон: зусім каля вуха заціўкалі кулі.
Бег, лапатаў па кустах, несвядома прыкрываючы твар сагнутай рукою — па ім біліхвасталі хваёвыя мокрыя галіны. Сэрца забілася так шалёна, што, здаецца, сарвалася, ціснула на горла, перацінаючы дыханне. Аж у горле рабілася суха і горача ды забалелазаныла ўбаку. Праз колькі хвілін убег у балаціну, увязнуў, а ка-лі запыніўся, дык, пераадольваючы шум у вушах, услухаўся: бягуць услед ці не?
— Стой!
I тут жа: бах-бах, гучнае рэха па лесе. Да ўсяго гаўкнуў сабака.
«Канец! — апёк душу страх. — Дагоніць, парве аўчарка».
Бачыў у вайну, што і як рабілі з няшчаснымі ах-вярамі нацкаваныя нямецкія аўчаркі. Яны — не сабакі, яны — звяры са звяроў.
Ашалела, як лось, якога абклалі ваўкі, чвякаючы, ломячы старое галлё, палапатаў далей. Бег і чамусьці — можа, па блізкаму водарнаму паху вады, травы і каменьчыкаў-галькі — адчуваў: вось-вось будзе перад ім вялікі ручай альбо нават і рэчачка. Салраўды, неўзабаве цьмя-на бліснула перад ім рачная гладзь — ён, як бег, так і шуснуў у яе з разгону, зусім не ведаючы, ці тут мелка, ці глыбока. На шчасце, якраз тут было плытка, цвёрдае дно, і ён нават далей пабег насустрач цячэнню, адчуваю-чы, як сцінаюцца, халаднеюць боты, а нагам нібы горача. Не, ім не было цёпла, гэта так па-свойму наступа-ла на яго ледзянота; паступова рэчка пачала паглыбляцца, і ён таксама паглыбіўся ў ваду — па пояс; вада, патрапіўшы ў боты, на сцёгны, астуджаючы адзенне і це-ла, сціснула абдымкамі холаду, дык мусіў падацца бліжэй да супрацьлеглага берага, асцерагаючыся раптоўнай сутаргі.
Калі пачаў вязнуць у іле і выбівацца з сіл, вылез, дзя-куй богу, на тупкі бераг і, знясілена зяхаючы, прыкладаючы руку да левай грудзіны, якую ледзь не разрывала сэрца, прыслухаўся. Спачатку нічога не чуў — ад утрапёнага сэрцабіцця і шуму-звону ў вушах, нават ва ўсёй галаве. Потым усё ж учуў далекаватыя невыразныя людскія галасы і даволі блізкі сабачы брэх — ясна, аў-чарка ўзяла яго след і ішла па ім. Стаяць, марудзіць і траціць час нельга было, і ён, як дзік-адзінец, патрусіў па лужку да блізкага незнаёмага густога лесу, не столькі вачыма, колькі вобмацкам, душой выбіраючы сабе выратавальную сцяжыну…