Рэстаран «Зара» (за палякамі — «Ранэк», пры немцах — «Дэр Моргэн») быў зачынены з сярэдзіны. Як і заўсёды, у такі дзень, калі ў горадзе якая-небудзь сходка. На шкле ўваходных дзвярэй была прыклеена па-перчына: «Нзвнннця. У нас сягодня спецабслужывання».
Каму-каму, а Кураглядаву ўсё ясна. Па-першае, тыя, хто прыязджае на нараду, жывыя людзі, ім трэба падсілкавацца, а па-другое, ім, «нізавому кіраўніцтву», паўлегальна дазваляецца, вырваўшыся з глухіх куткоў, сустрэцца тут з сябрамі, пасядзець разам, павесяліцца, дык вось Уладароў паклапаціўся, каб усё гэта было за за-чыненымі дзвярыма, без лішніх вушэй ды вачэй. Такая завядзёнка з Новага года, калі адзін з п'яных старшынь прылюдна аглушыў другога п'янага паўтарачкай з-пад шампанскага, даказваючы, што асабіста ён зрабіў болей подзвігаў у партызанах. Дзіва: усе добра знаёмыя, могуць успомніць кожны крок, кожнае слова адзів аднаго, але цяпер амаль усе, успамінаючы вайну, і фантазіруюць, і маняць, уздымаюць сябе ў вачах іншых, хва-ляцца. Усе — не абыхто, а сама меней вартыя звання Героя Савецкага Саюза. Кураглядаў — таксама такі ж. Бывае, калі кульне чарку-другую, любіць фарсянуць звыш меры.
Той (з бойкай) скандал «замялі», усім, «уклеілі» па вымове (далі строгую буяну, простую — ахвяры і тым, што ўмяшаліся ў спрэчку, паразбівалі адзін аднаму насы, памалацілі шмат пасуды, шыб у вокнах і люстэркаў, зламалі фікус), але з таго часу ўвялі «спецабслугоўванне», на варце ставілі не толькі вахцёра-швейцара, але і міліцыянера.
Як чулася, у рэстаране ўжо стаяў шум-гам, ішоў пір гарой — даносіліся з пласцінкі гарэзная музыка і песня Уцёсава. Праўда, вось цяпер ён спяваў не адзін, а разам са спявачкай — яе мала было чуваць, яна толькі тонень-ка падцягвала, а яго хрыплы голас нібы раз за разам узрываўся, цягнуў: «Всё хорошо, прекрасная маркиза…» Хоць Уцёсаў, калі прыслухацца добра, спяваў не толькі шурпата і не зусім патрыятычна, у іншых спевакоў былі нашмат лепшыя галасы, іншы рэпертуар, але яны, былыя ваякі, у час гулянак любілі слухаць якраз яго. За прыемную душы вольнасць, натхнёна-ўзбуджальны тон, за тое, што якраз такі голас, такі тон былі дарэчы тут, у рэстаране.
«Тры-чатыры чаркі кульну — і ўсё, гайда дадому!» — загадаў сабе Кураглядаў, бачачы, што ва яго настойлівы стук ідзе адчьгаяць дзверы стары тоўсты вусаты швейцар у сінім касцюме і з чырвонымі лампасамі ды з чырвоным абадком на фуражцы. Кажуць, гэты Стах, Генерал, як яны жартам называюць яго, служыць тут яшчэ з дарэвалюцыйнага часу — адпаведна, быў тут і пры паляках, і пры немцах. За апошняе чамусьці не чапае яго Мірзоеў. Можа, і таму, што той «дае інфармацыю». Ну, а яны, старшыні, міралюбныя да яго таму, што ён можа, калі не пускаюць у рэстаран, усё ж знайсці два-тры вольныя месцы альбо прадаць з невялікай нацэнкай пляшку, а калі хто, бывае, перабярэ, забуяніць, дык ён не выкліча міліцыю, а вывалача з рэстарана, ускуліць на калёсы, ткне ў рукі лейцы ды цмокне на каня — едзь дадому, ча-лавеча, далей ад бяды. Ёсць погалас, што ён яшчэ адмыс-лова памагае за вялікія ўжо грошы — спрыяе знайсці ахвотную да гулянак маладзіцу і кватэру на некалькі гадзін.
— Здравствуй, пан Стах.
— Здраствуйця, Афанасій Лукіч, — адказаў той, умеючы, калі трэба, гаварыць не толькі на тутэйшай, але і на іншых мовах. — Всё харашо?
— Нармальна, — адказаў ён, не здзіўляючыся, што гэты стары рэстаранны служака ведае, дзе і чаму ён сёння затрымаўся. Бачыў ужо не раз: хтосьці з іх, каго затрымліваюць пасля нарады, прыходзіць сюды пазней альбо, калі добра падсыплюць, і зусім не зазірае.
Зайшоўшы ў залу, Кураглядаў убачыў: калегі павеся-лелыя, пад першай параю. Звычайна тут стаіць некалькі сталоў уздоўж сцен і акон (каля акон стаяць у вазонах высокія фікусы. Калі хто хваліцца, што быў у рэстаране, дык звычайна кажа, што «сядзеў пад фікусамі»), але ця-пер тут свой, «партызанскі», лад: усе сталы ссунутыя ў адзін рад пасярод залы, і іх вакол абселі спецнаведвальнікі. Каб і хацеў прысесці асобна, не ўхілішся: нідзе ні-воднага вольнага стала. Мусіш ісці толькі ў гэты шумны гурт.
Адтуль угледзелі яго, заціхлі, а потым, перабіваючы музыку і песню Уцёсава, загалёкалі:
— Кураглядаў!
— Лукіч!
— Жывы!
Яго лепшы сябра, вясёлы і чырвоны ўжо, што печаны рак, Курлоў, пасунуўся, вызваліў месца каля сябе:
— Садзіся, Апанас. — А калі ён сеў, запытаў: — Ну што — выхоўвалі?
Ажывіліся і іншыя.
— Ды ў яго адабрала мову!
— Ушчэнт перапужаны!
— Я — як я, — непрыхільна адказаў ён. — А вось пра вас гаварылі, што вы — дрэнныя сябры. Пакідаеце таварыша ў бядзе.
— Кожны за сябе, Лукіч!
— Брат — мой, але хлеб еш свой!
— Ну, дык усё ж што, Лукіч? Чубілі?
— Чаго гэта мяне будуць чубіць? Пагаварылі з Уладаровым, — з выклікам прамовіў: — Як землякі. Мы ж з аднаго раёна.
— Ну, Лукіч!
— Ну, які змей! Колькі таіўся!
Бліжэйшыя кінуліся ціснуць яму рукі, як перамож-цу. Ён жа стрымліваўся, не адказваў на гэты не зусім шчыры ды трывалы выбух сяброўства, толькі звысоку пазіраў на ўсіх: урэшце ведайце, чэрці, хто я Першаму! Калі ж прагна слізгануў позіркам па мностве пустых пляшак з-пад гарэлкі, віна, мінеральнай вады, па талерках са скрылікамі рэстараннага мяса і апольцамі свайго сала, варанымі яйкамі, амаль усе, паддобрываючыся, загулі:
— Штрафную Лукічу!
— Фужэр!
Курлоў набулькаў фужэр гарэлкі.
— Давай, Лукіч!
— Пакажы дыялектыку!
Ён, крыўдуючы, не браў, выцікоўваў, дзе афіцыянтка Ванда, хацеў сам заказаць сабе пітва.
— Ну, Лукіч!
— Ты што — крыўдзішся?!
— Ды ну! Крыўдзіцца? На сваіх?!
«Эгаісты! Сволачы! Але нідзе не дзенешся — сапраў-ды свае… Адну ўладу трымаем, з аднаго жывём…»
Адпіў з фужэра. Крыху.
— Ну, Лукіч!
— Глядзі, так і непітушчым будзе!
— Н-не, давай да канца!
Дружна запляскалі ў ладкі, заспявалі хорам:
— Пі да дна, пі да дна, пі да дна!
Змусілі сілком апаражніць фужэр. Гарэлка пайшла добра — разлілася прыемным цяплом па гарляку і жываце, а пасля лёгка — не, не закружыла галаву, а як гэта сказаць лепш, — мабыць, лёгка заструменілася па жылах, паслала ў галаву павалоку, нейкі адмысловы туман, выціскаючы крыўду, злосць, змушаючы думаць іначай: ніякія яны ўсе не сволачы, а звычайныя, зямныя людзі, да ўсяго падперазаныя адным поясам.
Шумелі-гулі і пры дзённым святле, і пры не вельмі яркіх, але ўсё ж вабных электрычных люстрах, у густым дыме; паступова падзяліліся на купкі: хто ўспамінаў штосьці з нядаўняга былога, хто гаварыў пра сённяш-няе, хто спяваў, а хто апусціў ужо галаву на стол, а хтосьці хапаў, мерыўся пасадзіць сабе на калені круг-ленькую, вабную ў кароткай шэрай спадніцы і белым фартушку афіцыянтку Ванду, спакушаючы яе чырвонцам, — тая, звыклая да такога нораву падпітых, сапсава-ных уладай гулякаў, смяялася, нязлосна біла па руках, адыходзілася, каб прыбраць крыху на стале, а там ужо хапалі яе іншыя.
— Пані Ванда!
— Пані Ванда!
Бог ведае чаму, але сапраўды было прыемна яе ба-чыць, называць паняю, хоць яна была звычайнай местачкоўкаю. Можа, само імя яе — Ваяда — добра стасавалася да слова «пані», а разам гэтае «пані Ванда» — да іх-няга настрою, да цягі да чагосьці незвычайнага, узнёслага. Адзін са старшыняў, з Шашкоў, падпёр далонню пад-бародак, курыў, атупела пазіраў кудысьці ў кут, а потым, лічы, затушыў у талерцы з мясам цыгарэціну, ускінуў уверх сціснуты кулак і не то заспяваў, не то завыў:
— «I біла мяне маці бяр-р-розавым прутам!!!»
Цяжка было паверыць, што гэтыя цяпер па-дзіцячаму вясёлыя, а некаторыя і са страчаным чалавечым воблікам людзі звычайна стрыманыя, строгія і хітрыя.
Захмялеўшы, Кураглядаў падабрэў, не зважаў, што наперадзе ноч, няблізкая дарога, што меўся выпіць усяго тры-чатыры чаркі (такі зарок даваў сабе заўсёды, але і заўсёды парушаў яго): усе цяжкасці, беды забываліся, жыццё здавалася цудоўным, хацелася піць, весяліцца, сядзець тут бясконца, адчуваючы, што гэта ўсё больш і лепш, чым звычайны адпачынак. Пра тое, што можна спіцца, адысці-адсыпацца — і не аднаму, а цэламу пакаленню, — пра гэта, бадай, ніхто з іх не думаў і думаць не мог, бо перамагала іншае пачуццё — заслужылі пагуляць…
Дык цяпер зноў было прыемнае гэтае, на першы погляд, недарэчнае шашкоўскага старшыні:
— «I біла мяне маці бяр-р-розавым прутам!!!»
Калі выйшлі на хвіліну-другую асвяжыцца, ахмялелы, але яшчэ цямлівы Курлоў прыстаў:
— Ты што, дыялектык, сапраўды блізкі зямляк Уладарова?
— Сапраўды.
— Таіўся ж столькі! Нават ад мяне!
— Быў загад маўчаць.
— А чаму сёння прызнаўся?
— Сёння — можна.
— Чаму?
— Доўга гаварыць… А вось пра іншае скажу: трэба спыняць «гаспадарчыя аперацыі». Пёс садзіцца на хвост.
— Як?
— Дыялектычна вылічыў чорт: у нашых сельсаветах усёцэла…
Курлоў узяў яго за грудзіну, прыцягнуў да сябе:
— Давай, як ты кажаш, мысліць дыялектычна: трэба перанесці дзейнасць на іншыя раёны.
— Загрымім.
— Ні чарта, Лукіч, — адказаў той, хоць вось так, празрыста, не варта было гаварыць уголас. — Пакуль тыя ў лесе, датуль і мы…
Кураглядаў прыклаў палец да вуснаў: ціха ты! Махнуў рукой: хадзем у залу, возьмем яшчэ па чарцы-другой!
Пазней, «у крытычную часіну», калі нельга было марудзіць ні хвіліны, дырэктар рэстарана, пан Стах і міліцыянер каго выпхнулі, а каго разам з партфелем вынеслі на двор. Кураглядаў выйшаў сам, пачаў у цемені шукаць брычку, чуючы, як хтосьці не можа ўзабрацца на каня, падае з веласіпедам альбо доўга заводзіць матацыкл. Некаторыя ніяк не маглі разысціся, доўга абдымаліся і цалаваліся на развітанне, а шашковец, як адчувалася, ужо лежачы на калёсах, вылямантоўваў з сябе ўсе свае дурыкі:
— «I біла мяне маці бяр-р-розавым прутам!!!»
Нарэшце натрапіўшы на сваю брычку, Кураглядаў абмацаў на ёй Мішку. Заштурхаў яго. Той варочаўся, адбіваўся — значыць, недзе нажлукціўся, а цяпер спаў. Ачомаўся трохі, калі добра-такі атрымаў кухталёў пад бакі.
— П'яны гад?
— Не-э, — замармытаў той.
— Дзе, сволач, бюст? — накінуўся ён, не абмацаўшы рукамі таго, пра што не мог забыць і цяпер.
— Пад брычкаю…
— На пятлі?
— На пятлі.
— Не сарвецца?
— Не-э.
— Ну й добра. А цяпер памажы мне сесці, а то я стаміўся…
— Ага, на нарадзе…
— Цыц, прайдоха!
Мішка паспрабаваў злезці са свайго сядзення — адразу ж кульнуўся, як сноп, пад ногі. Мычэў, гробся, але падняцца не мог.
— Ах ты, п'янчуга! — таўхануў яго нагой Кураглядаў. — Я ж загадваў табе не піць!
— Я не піў…
— Набраўся як свіння, — зноў ударыў яго Кураглядаў, а потым, як дужэйшы, пачаў сам памагаць таму падняцца і ўскараскацца на брычку. Ткнуў лейцы ў рукі, штурхнуў пад рабрыну. — Не спаць! Звалішся — падымаць не буду. I з работы п'янчугу праганю! Пасаджу!
За горадам, дзе іх сустрэла густая і сырая цемень, Кураглядаў заціснуў партфель нагамі, дастаў наган — калі трэба будзе, бараніцца ад бандытаў. Час ад часу тыцкаў кулаком Мішку ў спіну — каб той не заснуў. Мішка войкаў, выгінаўся, але, як адчувалася, тут жа спрабаваў схіліцца набок.
Яго таксама ахутваў сон. Змагаючыся з ім, знаходзіў адзін паратунак — бязлітасна, як ката, таўчы фурмана і крычаць:
— Мішка, не спаць! Мішка?
— Ну што, та-ва-рыш Ку-ра-гля-даў? — ледзь вымавіў той.
— Ты ненавідзіш мяне?
— Не.
— Паважаеш?
— Ага.
— Ненавідзіш альбо паважаеш?
— Ага.
— Што — ага?
— Ага…
Кураглядаў зноў ударыў Мішку:
— Ненавідзіш. Усе вы, чэрці, ненадзейныя. Калі б не наша сіла, дык вы… А Валю?
— Што — Валю?
— Любіш?
— Ну… — зацягнуў той.
— Што — «ну»? Любіш?
— Не-э.
— Чаму?
— Вы любіце…
Сабраўшы ўсе сілы і апошнюю разважлівасць, Кураглядаў хапіў яго за каўнер, прыцягнуў і ткнуў дулам нагана ў скронь.
— Я нічога не маю з Валяй. Ясна? Мішка задыхаўся, мычэў.
— Ясна? — перапытаў.
— Яс-на.
— Яна — вольная. Добрая дзяўчына. I ты, друг сітцавы, возьмеш яе замуж.
— Не-э.
— Застрэлю гада! — мацней ткнуў наганам. — Тлуміў-тлуміў дзяўчыне галаву, даваў ёй надзею, перабягаў дарогу іншым — і ў кусты? Не дазволю! Антычалавечна і антымаральна! Гавары, сволач, што возьмеш, а то хопіш зараз кулю! Ну!
— Таварыш Кураглядаў…
— Ну-у!!!
— Вазьму, — плаксіва выдыхнуў Мішка.
— Вось так, — Кураглядаў задаволіўся, цмокнуў яго ў шчаку і адпіхнуў. — Заўтра ж запішу вас. Ты, ёлупень, нават не здагадваешся, якая дзеўка табе дастанецца! Адукаваная, пры добрай рабоце. Не тое што лепшая, а нават іншая такая, як Валя, за цябе, таўкача, не пойдзе!
Мішка адчайна скуголіў сам сабе; Кураглядаў яшчэ нейкі час пагудзеў абы-што, у што і сам не верыў, а по-тым пачаў быццам кудысьці правальвацца: боўтне галавой, адключыцца ад усяго — тут жа ўздрыгне, наставіць у цемень наган, пабудзе хвіліну-другую напружаны, а затым зноў бултыхне. Як ні змагаўся, усё ж не ўстояў, здаўся сну. Цяжка мусіў ачомвацца толькі ўжо каля сельсавета — да яго давёз іх, абодвух сонных, кемны конь, а пабудзіў, сцягнуў з брычкі і завалок у хату вартаўнік. Праўда, хоць быў малапрытомны, але нагана і партфеля Кураглядаў з рук не выпусціў, з імі ў абдым-ку зноў упаў у сон ужо на сваім ложку.