Курукіца


Як завецца курукіца, я памятаю. Курыкраціца, ага. Зараз апавяданне вам распавяду. Пра гэтую жывёлу.

Каламутная птушка ўзвяла на Дзеда цяжкі позірк.

— Дзед?

Дзедавы плечы ўздрыгануліся ад гукаў яе змрочнага голасу.

— Што? — Незаўважна для іх уладальніка дзедавы пальцы імкнуліся парваць вышываную насоўку — падарунак Бабы.

— Яйка. — Курыныя вочы, круглыя, бязлітасныя, жоўтыя, свідравалі дзедаву падсвядомасць. — (З польскім акцэнтам.) Дзе тое яйка, што знесла я сёння?

— Яйка?

На апошнім складзе голас у Дзеда сеў. З цьмянай надзеяй ён паглядзеў у куток хаты, дзе са столі маркотна звісала вязка бройлерных мухаў на карычневым павуцінні.

— Яйка! — цвёрда вымавіла кура. Металёвыя гукі білі Дзеда па галаве.

— Яно э-э-э-э…

— Разбілася?! — страшна крыкнула Раба. На барвовым чубе ўспухлі вены. — Яно разбілася, ты хочаш сказаць?! Ты яго біў?!

Дзед ускінуў рукі і закрыў імі вушы, яшчэ больш уціскаючыся ў спінку крэсла.

— Біў.

Патухлыя вочы Дзеда былі ціха заплюшчаны.

— І Баба біла?!!

— І Баба… Яна таксама…

— А Мышка?!!

— Мышка… хвосцікам збольшага…

На Дзеда жудасна было глядзець. Рукі яго бязвольна звісалі. Бялкі вачэй (страшнае слова «бялкі»… і «жаўткі») падаваліся шэрымі. Мокрая насоўка, Бабін падарунак, валялася на падлозе.

— Хвосцікам, значыцца, — задумліва вымавіла кура, раптам перастаўшы раўці і прыкрыўшы вочы павекамі. — Вось што, Дзед… — дамашняя ўлюбёнка нахілілася, і яе цяжкія мазолістыя рукі леглі Дзеду на плечы. — Я зараз выйду — у двары сякера…

Дзед зглынуў.

— ...А я за пуню, — тоўстымі валасатымі пальцамі кура паскрэбла азадак у шэрых пёрках. — Знясу яшчэ адно яйка.

Разагнуўшы шырокую голую спіну і апусціўшы крутыя плечы, што ў руху ўзгорваліся магутнымі мышцамі, Раба пацягнулася прэч.

Канец казкі.

Дзед павольна завальваецца ўбок.

Загрузка...