Палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года Тадэвуш Касцюшка з’явіўся на свет у шматдзетнай сям’і ў фальварку Мерачоўшчына каля Косава Івацэвіцкага раёна (па ін¬шых звестках, у вёсцы Сяхновічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Да дзевяці гадоў ён выхоўваўся дома, без аніякіх гувернёраў і настаўнікаў. Сярод беларускіх дзяцей нічым асаблі¬вым не вылучаўся, а, як і яны, размаў¬ляў па-беларуску, дапамагаў маці па гаспадарцы. Пасля дзевяці гадоў яго аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў, дзе Тадэвуш вучыўся пяць гадоў. Там ён вывучаў лацінскую, польскую, французскую, нямецкую мовы і матэматыку.
Пасля заканчэння школы, а таксама Варшаўскага кадэцкага корпуса, малады Касцюшка вучыў дзяцей полацкага ваяводы Юзэфа Сасноўскага, які жыў на Палессі. Там Тадэвуш закахаўся ў дачку ваяводы — Людвіку. Але пан Юзэф не даў згоды на шлюб, а толькі прамовіў:”Пава не для вераб’я...”. Тады Касцюшка вырашыў выкрасці Людвіку. Але змоўшчыкі яго выдалі, і планам не ўдалося ажыццявіцца. Для юнака гэта была трагедыя. Таму на ўсё жыццё Тадэвуш Касцюшка застаўся адналюбам.