У многіх краінах свету шануецца памяць пра Тадэвуша Касцюшку. У гонар яго пад Кракавам насыпаны курган. Касцюшку па¬стаўлены помнікі ў Польшчы, ЗША, Швейцарыі, яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША).У Салюры (Швейцарыя) існуе музей Касцюшкі.
Імем нашага земляка названы вуліцы ў Гродне, Брэсце і Косаве. Ён з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Польшчы і ЗША, а таксама ганаровым грамадзяні¬нам Францыі.
2004