У бітве каля Мацяёвіцаў Тадэвуша Касцюшку моцна параніла ў галаву. Непрытомнага яго схапілі расейцы і адправілі ў Петрапаў¬лаўскую крэпасць. З палону яго вызваліў цар Павел I. Атрымаўшы свабоду, Касцюшка выехаў у ЗША, а праз пэўны час зноў вярнуўся ў Еўропу. У вольныя хвіліны ён любіў маляваць, выточваць розныя драўляныя рэчы. А ў 1809 годзе ў Лондане Тадэвуш Касцюшка выдаў нават брашуру “Манеўры коннай артылерыі”. За два гады да сваёй смерці ён пісаў цару Аляксандру I : “Нарадзіўся я ліцвінам (г.з. беларусам)...”.
Свае апошнія дні наш зямляк правёў у Швейцарыі, дзе і памёр. Яго астанкі перазахаваны ў Кракаве.