IV


Усё гатова. Мы ў кабіне. Застаецца толькі выпрабаваць ларынгафоны…

— Як чуеце мяне, Дзютэртр?

— Чую вас добра, пан капітан.

— А вы, стралок, добра чуеце мяне?

— Я… ага… выдатна!

— Дзютэртр, вы чуеце стралка?

— Чую яго добра, пан капітан.

— Стралок, вы чуеце лейтэнанта Дзютэртра?

— Я… ага… выдатна.

— Чаму вы ўвесь час гаворыце: «Я… ага… выдатна»?

— Шукаю аловак, пан капітан.

Ларынгафоны не сапсаваны.

— Стралок, ціск у балонах нармальны?

— Я… ага… нармальны…

— Ва ўсіх трох?

— Ва ўсіх трох.

— Дзютэртр, гатова?

— Гатова.

— Тады паехалі.

I я адрываюся ад зямлі.


Загрузка...