Герой


Кацілася слава

за Нёман,

за Віслу

пра ўдарны Родзькаў

дэсантны батальён.

Быў Родзька ў Варшаве —

выпаў такі гонар.

У Маравіі буйным

стратэгам слыў.

Не кланяўся кулям,

ішоў насустрач смерці,

у Белавежскай пушчы

прагнуў злегчы ён.

Рускія пілоты

адцялі дарогу,

разбамбілі пушчу,

у аблогу ўзялі.

Куды было дзецца?

Як прабіць дарогу

у запаветну мару,

як здзейсніць прарыў?

Успомніў Родзька польку,

маладую „дрольку”,

якую ўключыў быў

у стратэгічны план.

На гары высокай

размясцілі штаб свой.

Родзька, Еўропа

на цябе глядзіць!

Зашумела рэха

у Бел-высока-стоку,

праводзіла Родзьку

у апошні бой.

Коцяцца з гары той

з Родзькам яго словы,

а сябар згарняе

іх у сваю далонь:

— Скажы Еўропе,

што палёг на ж...

А рэха агучвае:

— „Дролькі” маладой!

Гуляла, гуляла,

дарог не губляла

баявая слава.

Бой!

Палёг трыумфальна,

амаль сюррэальна:

было „ах” і „ой” —

палёг як герой.


Як паведаміў друк, правы ваявода назначыў дырэктарам шпіталя сябра па ідэі і адукацыі. Новага шэфа вітаў увесь персанал і пацыенты (яшчэ на ходзе).

Загрузка...