Сніцца пану Філі сон,
Быццам ён Напалеон:
Б'е направа і налева —
З прафесійным б'е прыцэлам,
Каму ў мызу,
Каму ў бок.
То падчэпіць гакам знізу,
То садане зверху ў клёк.
Будуць помніць праз вякі,
Як біліся Філюкі.
Сёння квасіў нос маанцу,
Заўтра Арцін знішчу род,
„Ука” Ваську зраблю здрайцам...
Хунвейбіню? У ноздры дрот!
Аж прысніўся сон гадзючы,
Быццам ён, Бэніта — дучэ,
Просіць Чэрчыля гарантый,
А Берлін: — Адоль, avanti!
У прывід дуляй садануў —
Выганяе сатану.
І пад труб анёльскіх рокат
Узнімаецца ў аблокі.
Сніцца яму, што з вякоў
Нясе радасць і любоў.
Ну і ну! Дык не цяльпук!
Ну і спрытны пан Філюк.