* * *

благаславёны міг

які абдарыў мяне

надзеяй вяртання

да крыніцы першага

я

але раней

знайсці трэба ў сабе сілы

каб странуць адзічэлую грушу

што абрасла душу

хай асыплюцца

гнілкі салодкіх грахоў

калі не стала волі

каб абысці

наткнуўшыся на іх

Загрузка...