* * *

пакінуты ў неабсяжнай імгле

сляпы на праўду

глухі да роднага слова

жыцця свайго

блытаеш янычараву вязь

і раніш звонам чужой балбатні

часапрастор

адведзены тваёй сям’і

у святыні роду

дзе продкі

пакінуўшы зямную мітусню

глядзяць

як з рэшата твайго лёсу

асыпаецца бліскучае нішто

калі душа твая

абвітая чужым радном

зляканым моршчыцца сорамам

Загрузка...