* * *

калі дзень такі як сёння

што сыплецца ўсё з рук

што вецер у вочы

а мамона ў плечы

і халодны пот паўзе расою

за расхрыстаны каўнер

у засохлым горле нічога няма

каб сплюнуць на чорнага ката

а сэрца дыбіцца на адзін успамін

былога зла

затрымайся

прысядзь

глянь на свет

што быў ужо да цябе

і не знікне разам з табою

плюнь на страх

на ўсё махні рукою

у дзяцінства хоць на міг вярніся

вясёлкаю з яго накрый

свой чорна-белы сон

на рэшту дзён

Загрузка...