* * *

азораны ласкаю

убачыў

як з жарсцьвянога нябыту

у натхнёным віры

нараджаецца

і ажывае прыгажосць

дзявочай ліліт

у яе райскім позірку

выбухае

самасвядомасць

на мільярды паўнакроўных

я

што звышбытам

напоўнілі прастор

святога кахання

дзе маі блізнячыя

я

вібруюць

акордамі

трыумфу

хараства

Загрузка...