ЗIМОВЫ ЛЕС


Што нi раблю — адны памылкi спрэс.

Я сам сабе ўтвараю перашкоды,

Працуючы, калi патрэбны продых,—

І праца ў рэшце рэшт губляе сэнс.

Збяруся i паеду ў зiмнi лес,

Дзе iснуюць гармонiя дый згода,

Спакойна спiць знямелая прырода,

У белай форме — самы чысты змест.

Не ведаю, цi дастаткова слоў,

Каб знiкла спрацаванасць i маркота,

А на душы з'явiлася святло?

Але я спадзяюся i прашу:

Лясная цiша, дрэвы i сумёты,

На хвiлю апалiце мне душу.

Загрузка...