1939.ВIЛЬНЯ. СЛОВА БЕСПРАЦОЎНАГА


Мы яшчэ будзем доўга зацята глядзець з-пад iлба на сумёты,

На бетонастваралку, насiлкi, рыдлёўкi ды шуфлi...

Па кутах будуць курчыцца, сохнуць, псавацца рабочыя боты.

Памутнеюць i будуць пылiцца ў бытоўцы святочныя куфлi.

У цвiкi, у балты, ушурупы ўваб'ецца, улезе карозiя.

Скарабацяцца бочкi з-пад вапны i вёдры з-пад фарбы парожнiя.

Нехта будзе бадзяцца, шукаючы праўду i радасць устоме.

Нехта стане малiцца, забыўшыся, што ён ў Бога не верыць.

Нехта будзе пацiху спiвацца, анехта— канаць удурдоме...

Толькi прыйдзе адлiга i мы павымаем з-пад лавы цяжкiя сякеры.

Загрузка...