Брату
Да брата завiтаў пад вечар,
Бо разумення не хапала,
Цi спачування неставала,
А мо зычлiвае сустрэчы...
Ён гаварыў пра недарэчнасць
Заўчаснай гiбелi Купалы,
Пра англамоўную навалу,
Пра Дух i кантаўскiя рэчы...
Сядзелi мы да позняй ночы.
Гадзiннiк бiў працягла глуха,
Спачатку раз, апотым двойчы...
Ён разважаў, ды я не слухаў,
Глядзеў убратавыя вочы,
А ў iх утойвалася скруха...