ЁСЦЬ


Ёсць людзi, што пахнуць, як рыбы, вадою.

Ёсць рыбы, што пахнуць халоднай крывёю.

Ёсць холад, што пахне смяротнай атрутай.

А ёсць яшчэ смерць, што касуе пакуты.

Ёсць косы, што пахнуць усадзе пагостам.

Ёсць сад, што запросiць усiх нас угосцi.

Ёсць вы, вашы тэлеантэнныя рогi,

І ваш тэлевiзар... Няма толькi Бога.

Загрузка...