ПАПЛЕЧНIКУ


Нашто, скажы, каму такое трэба —

Каб рагатаў узброены вар'ят,

Калi працуе да знямогi кат,

А сквапны самагубца лiчыць срэбра?

Ты крыкнеш: "А такое без патрэбы!"

Але з нажом iдзе на брата брат,

Сумленныя глядзяць з-за тоўстых крат,

Няўклюдны блуд не лiчыцца ганебным...

Дык што рабiць, калi i быў, i ёсць

Нязгасны жах прад пашчаю пачвары,

Калi наўсцяж ашчэрваецца злосць?

Скажу табе, няхай сабе i марна, —

Змагайся, каб святое не звялось,

Ідзi на бой, iдзi самаахвярна!

Загрузка...