1989. МIНСК. ТРАЕЦКАЕ ПРАДМЕСЦЕ


У 1972 годзе я з аднакласнiкамi

гуляў на вулiцы Нямiга i шпурляў

каменнi ўвокны пустых дамоў.

У 1982 годзе я працаваў на рэс-

таўрацыi Траецкага прадмесця

У Траецкiм прадмесцi збiраюцца вольныя людзi.

Мастакi абгаворваюць вартасцi новых заказаў.

Музыканты нудзяцца, пакуль вецер каву астудзiць.

Аўтагоншчыкi, нiбы вайскоўцы, трымаюцца разам.

Букiнiсты аспрэчваюць кошт факсiмiльных выданняў.

Прастытуткi жадаюць злучэння мастацтва з навукай.

Хiпаны апяваюць спакой, талакоўцы— змаганне.

Лiтаратары апавядаюць пра стан самадруку.

Мухi гойдаюцца над агульнахарчоўскай талеркай,

На якой засыхаюць пляскатыя булкi з карыцай.

Прыбiральшчыцы ўпотай гандлююць вiном i гарэлкай.

Пры жаданнi, калi не выдурвацца, можна й напiцца.

Афармiцелi п'юць больш за ўсiх, i чамусьцi з папамi;

Менш за ўсiх п'юць географы сцiплыя ды iнжынеры.

Рэкецiры любуюцца сцiснутымi кулакамi.

У Траецкiм прадмесцi гасцiнна пагрукваюць дзверы.

Загрузка...