БЕЛАРУСКІЯ КРАЯВІДЫ


На глыбока-блакiтных нябёсах акрэслiўся шара-сухi элеватар.

Прыдарожны пануры валун бессаромна квiтнеў лiшаямi.

У высокае шорсткае жыта набегла i стала валошак багата,

Нiбы зорак ужнiўнi. Татарнiк сачыў, як салдат, запалямi.

Ядлаўцовыя дрэўцы нiяк не падыдуць адно да другога.

Каляiны лясныя не здатны пазбавiцца лiпкага, коўзкага мулу.

У лагчыне пяском непралазным разлазiцца ўшыркi дарога.

Люстраныя завоiны раска зялёнай лускою наўсцяж зацягнула.

Кураслеп, што яечны жаўток, напаляне разлiўся, расцёкся.

На далёкiх пагорках сiнее палоса дагледжанай лесапасадкi.

На дарожных адхонах трава закурэла да колеру воўчае поўсцi.

І ўсё роўна вяскоўцы там пасвяць свае нешматлiкiя статкi.

Загрузка...