Страцiў розум вялiкi кароль
І завыў упарожнюю бочку.
І качаецца ў бочцы гул-боль,
І вiруе i ўдзень i ноччу...
Рэха рухаецца: праз замок,
Праз акно, па-над пляцам, нагорад...
І грымiць памiж хмар, нiбы рок,
Неразумнай iстоты той рогат.
Вушы слухаць стамiлiся вой,
Але цяжка паверыць людзям —
Што не клiча кароль на бой,
А вар'ят розум крыкам студзiць.
І чакае глухая зямля,
Хто ўсiм скажа: "Няма караля!"