РАЗВАГI


Невядома, якую з дарог давядзецца прайсцi i праехаць.

Невядома, якая пакута-жалоба ў дарозе чакае.

Але ведаю, што не чакаю, непрагну басяцкай уцехi,

А чакаю сяброўскай сустрэчы, схаванае за небакраем.

Не патрэбна сустрэча з анёлам, тым болей, прарокам.

Не патрэбна падтрымка ад моцных, тым болей, вялiкiх.

На сябе спадзяюся i веру пясчаным дарогам.

Спадзяюся на сябра, якога няможна паклiкаць.

Непатрэбнае ўчора, назаўтра патрэбным здаецца;

Неабходнае сёння губляе свой кошт неўзабаве;

Так букеты святочныя ператвараюцца ў смецце;

А насенне чакае ў зямлi, спадзяецца на травень.

Ёсць дарога, няма ў той дарогi канца i пачатку;

Можа, ёсць, толькi я iх нiколi не ведаў, небачыў.

Я iду, каб дарога прасцейшай здавалася брату;

Над пуцiнаю рогат крыжуецца з енкам i плачам.

Неразумна iсцi i не бачыць хоць нейкае мэты;

А цi варта iсцi да святла не свайго, ачужога?

Можа, каменем лепей ляжаць на зямлi запаветнай?

Пэўна, лепей, ды не адпускае цяжкая дарога.

Загрузка...