Ён жыве на прыватнай
Безвыгоднай кватэры.
Ён малюе выдатна
На шалёсткай паперы.
Мастаку дастаткова,
На яго разуменне,
Самы просты аловак,
Аркуш i асвятленне.
Ён вялiкi аматар
Паспрачацца за словы,
Бо шануе заўзята
Паэтычную мову.
Ён не робiць халтуры,
Зарабляючы грошы.
Як малюе з натуры,
Абыходзiць раскошу.
Ён надзiва спакойна
Адмаўляе спакусы.
Ён працуе ў пакоi
Невялiкiм i вузкiм.
Ён нiкуды не лезе
І нiчога не просiць.
Ён малюе прадвесне
І графiчную восень.