ТЫ


Ты прыходзiш уцёмна-зялёныя днi.

Ты прыходзiш уцёмна-зялёныя ночы.

Ты прыходзiш, i мы застаемся адны.

У халодным пакоi ратуемся моўчкi.

Асалода лунае ў люстэрку крывым.

Асалода, што зрушыла лёс Леверкюна.

Пальцы ў цемры знаходзяць напятыя струны.

Асалода пульсуе ў агульнай крывi.

Ты сыходзiш уцемру чырвоных агнёў.

Забiраеш адно безнадзейную стому,

Пакiдаеш падзенне з высокае стромы.

На паверхнi пульсуе агульная кроў.

Загрузка...