САБАКА


Іржа гарыць на ланцугу.

Няхай гарыць... Што я магу?

Магу скакаць, магу брахаць,

Магу я ўзяць i разадраць!

Магу кроў пiць. Яшчэ магу

Сядзець i выць на ланцугу...

Іду туды, куды вядуць.

Бягу туды, куды пашлюць.

Я сплю тады, калi не б'юць.

Грызу тады, як нацкуюць.

Я ем тады, калi даюць.

Я п'ю тады, калi нальюць.

А хто зрабiў з мяне раба?

Каму свярбiць мая бяда?

Я сам аддаў, крый Бог збрашу,

Я сам прадаў сваю душу.

А што я мог яшчэ прадаць?

І дзе мой Друг, каб ратаваць?

Загрузка...