РАНІЦА


Ноч цалуецца ў садзе з дажджом

на развітанне.

Час самотна загортвае том

перад світаннем.

Свечка сплакала ценямі воск —

знікла ў люстэрку.

Акаймоўвае сонечны хвост

неба талерку.

Не пакінуўшы след на вадзе,

змрок расчыніўся.

Сненнем-казкаю ноч праплыве,

свет абудзіўшы.

Загрузка...