ВІШНІ


Як верш Бадлера,

як прытча Хрыста,

мігценнем белым

на вішнях фата.

Вясна ў свой прыцін

рассыпала квет,

ласкавасць ісціць

на ўвесь боскі свет.

Цнатлівых вішняў

кранаю касу

і бога Вішну

няспынна малю:

Шмат’яўны Творца!

Хай вечна тчэ

аральнасць Сонца

жыццём па фаце!

Загрузка...