P.S.


Маё сэрца ў нябыт адышло,

паляцела да сонца птушкай,

пакахаў я з маленства святло

і лятучых вясёлак стужкі.

Не задаў я зямнога быцця,

дзе аблокі аблашчыць нельга

І дзе нельга пражыць, як дзіця,

што вачыма цалуе неба.

Маё сэрца ў нябыт адышло,

паляцела да сонца птушкай,

каб вярнуцца ў тваё жытло

мяккім промнем і першай думкай.

Загрузка...