СТОМА


Крыж ля дарогі.

Сонца высока.

Стомлены ногі,

Хата далёка.

Сяду за крыжам —

Засень касая.

Сон прыйдзе рыжы,

Доннасць нямая.

Спіцца салодка,

Свет як магіла.

Час плача ў лотак,

Дзень доўгі гіне.

Загрузка...