ЗОРКА БЭЗУ

Між сабою шапочуцца зоркі.

Срэбны месяц над дахам вісіць.

Вокны хаты глядзяць на пагоркі.

Ледзь начніца ў акенцы гарыць.

Я стаю, зварухнуцца баюся,

Твой спакой парушаць не хачу.

Сцяўшы зубы, скрозь слёзы смяюся,

За табою маркотна сачу.

Мілагучнасцю ў такт паланэзу

Мілы вобраз з акенца мігціць.

Ды духмяная зорачка бэзу

Недзе водарам лёгкім ляціць.

Загрузка...