ДОЖДЖ

Ідзі! Ты не ўмееш кахаць.

Ян Райніс

А на вуліцы дождж,

І надвор’е

не спрыяе ў каханне

гуляць.

Расцягнуўшыся ўздоўж

на падвор’і,

люстраваў бруднай

лужыны пляц.

А пад вокнамі госць

нечаканы

безнадзейна чакаў

дабрыні...

Будзе ў непагадзь хтосьць

некаханы

ў адзіноце шукаць

цеплыні.

Не шкадуйце яго,

не шкадуйце:

без кахання на свеце

ён жыў.

Не ратуйце яго,

не ратуйце

ад дажджу, што мацней

заімжыў.

Загрузка...