ПЛАЧ

Віктару Сырыцы

Каля іконаў плачуць свечкі,

І плача з імі Беларусь...

Абрыдлі артадоксаў спрэчкі —

Нахабны хлус.

Абрыдлі невуцтва і хамства,

Што ахвяруюць на алтар.

І свінства — вопраткаю панства, —

І панства, страціўшае твар, —

...а ля іконаў гаснуць свечкі.

Загрузка...