ХВАЛАСПЕЎ КАХАННЮ


Дрэмлюць сузор’і, спавітыя небам, шэрым і цёплым,

як вочы твае.

Маннаю зорак бяздоннай прасторы шлях аксамітны

бязгучна плыве.

Думкі, жаданні, пачуцці і мроі разам губляюцца

велічным сном.

Толькі каханне, як хваля марская, пеніцца срэбным сваім

хараством.

Вечна жывое на пульсе імгненняў поўніць бясконцасць

і сее святло.

Дух і сусвет аб’ядноўвае верай, зернем жывым адраджае

жыццё.

Загрузка...