БУЛЬБА

Алесю Бакачу

Ноч. Вароны спяць.

На могілках вогнішча з кнігаў.

Агмень злучыў супрацьлегласці

і працяў цемру.

Дым узнімаецца і не перапаўняе

доннасці.

Думкі вяртаюцца небу, попел —

зямлі.

Смажыцца бульба.

Халодны ўзгорак свежае магілы —

стол на дзве паверхні.

Бульба смярдзіць паліграфіяй.

Загрузка...