КРЭДА


І

Будуем-разбураем

Вежы,

Шукаем шлях —

Знаходзім межы.

ІІ

Апляванае зоркамі

Неба

І падраны на мне

Чаравік.

Вось крычыць

Нехта з голаду:

— Хлеба!

Ахвярую яму

Ржавы цвік.

Загрузка...