З дзённіка падшыванца...


* * *


Цэлы год працёгаўся да каханкі. Знахабнелая, яна пачала патрабаваць, каб я пазнаёміў яе з бацькамі. Я адказаў, што яны будуць і не супраць, калі гэта спадабаецца маім жонцы і дзецям. “А чаму ты не казаў раней, што маеш шлюб?” — утаропіўшы вочы, запытала яна ў мяне. “А ты ніколі і не пыталася”, — шчыра адказаў я.


* * *


Зраніцы, пад’еўшы ў аднае каханкі, пайшоў да другое. Ежа ўжо не лезла, хціва піў толькі каву. А ў трэцяй кабеціны ўжо нічога не еў і не піў, адно толькі ванітавала. Відаць, шмат кавы выпіў, і густое. Але кавы шкада не было. Шкадаваў сняданак, што за каваю сышоў услед. Вярнуўся зноў да другое каханкі і, помсцячы, цэлую банку нэскафэ высыпаў ва ўнітаз. Змываў на яе вачах. Хацеў і каханку адправіць услед за сняданкам.


* * *


Больш за год нідзе не друкавалі. Казалі, што слабыя тэмы. Ад злосці на рэдактараў давёў свайго сябра мастака да самагубства. Мой некралог на яго заўчасную смерць быў надрукаваны ў раёнцы і абласной газэце. Цяпер шкадую. Трэба было пачакаць яшчэ большага разьвіцця яго мастацкага таленту. Можа, надрукавалі б і ў цэнтральнай прэсе. У ёй прэстыж і ганарары большыя. Што і казаць, паспяшаўся.


* * *


Падпіўшы на вяселлі былой каханкі, пачаў узьнімаць тосты за яе сексуальны вопыт і здольнасці. Прыкусваючы, адначасова паказваў рожкі маладому, ківаючы на маладую. Малады, плюнуўшы, з’ехаў, маладая страціла прытомнасць. Мяне выпхнулі ў плечы праз акно. Сумна і згадваць колькі засталося гарэлкі на сталах.


* * *


Атруціў суседскага сабаку палохаў мяне, калі я выкрадаў яйкі з курачніку. Сусед набыў другога, яшчэ большага, навучанага не браць ежы з чужых рук. Тады я атруціў суседавых кур. Дзівак сусед — нашто мне яго куры, калі я не магу ласавацца яйкамі.


* * *


Пасталелі і патлусцелі мае аднакласніцы.

І вось ужо не іх, а іх дачок праводжу дахаты і, як некалі іх матак прыціскаю да сцяны паўцёмнага пад’езда. І, як некалі, гэтак і зараз, іх язычкі яшчэ неспрактыкавана і паўсмела слізгаюць па маім паднябенні.

І я ўспамінаю свае чатырнаццаць гадоў і іх матуль.

Пасталелі і патлусцелі дочкі маіх аднакласніц.

І вось ужо не іх, а іх дачок праводжу дахаты і, як некалі іх матак прыціскаю да сцяны паўцёмнага пад’езда. І, як некалі, гэтак і зараз, іх язычкі яшчэ неспрактыкавана і паўсмела слізгаюць па маім паднябенні.

І я ўспамінаю свае чатырнаццаць гадоў і іх матуль і бабуль.

Пасталелі і патлусцелі дочкі дачок маіх аднакласніц.

І вось ужо не іх, а іх дачок праводжу дахаты і, як некалі іх матак, прыціскаю да сцяны паўцёмнага пад’езда. І, як некалі, гэтак і зараз, іх язычкі яшчэ неспрактыкавана і паўсмела слізгаюць па маім паднябенні.

І я ўспамінаю свае чатырнаццаць гадоў і іх матуль, бабуль і прабабуль.

Пасталелі і патлусцелі дочкі дачок дачок маіх аднакласніц...

Загрузка...