ВОСЕНЬ


Кветкі вянуць. Вянуць кветкі.

Вецер ломіць пуставецце,

гоніць пыл і сее смецце

на ачахлыя палеткі.

Неба дзень на мармур хмарыць,

і пад лесу спеў фанфарны

ліст руды ляціць і марна

аб наступным леце марыць.

Загрузка...