У выпадках, калі выключаюцца дыскусіі, пачынаюцца рэпрэсіі.
А. Белінкоў
Кому быть живым и хвалимым,
Кто должен быть мёртв и хулим,
Известно у нас подхалимам
Влиятельным только одним.
Не знал бы никто, может статься,
В почете ли Пушкин иль нет,
Без докторских их диссертаций,
На всё проливающих свет.
Б. Пастернак
Масы беларусаў на працягу дзесяцігоддзяў выхоўваліся ідэалагічнай машынай «у святле вядучага значэння класавай барацьбы» і неадлучнасці лёсу свайго краю ад лёсу ўсходняга суседа. А што ж спецыялісты гісторыкі — ці ж яны не ведалі праўды пра мінулае, ці ж яны не маглі неяк паспрабаваць давесці яе да шырокіх колаў?
Уся справа ў тым, што між чытачамі і сапраўднымі ведамі пра мінулае знаходзіліся не гісторыкі Беларусі, а гісторыкі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Яны выхоўваліся самі і метадычна выхоўвалі іншых у міфалагічным кірунку. Рабілася гэта дзесяцігоддзямі.
Каб такое адбылося, спатрэбілася беспрэцэдэнтная ў гісторыі чалавецтва праца — стварэнне феномена рэпрэсаванай навукі. Аб'ектам рэпрэсій пры таталітарным рэжыме сталася навуковая супольнасць у цэлым, ягоная ментальнасць, ягонае жыццё ва ўсіх праявах. Адны навуковыя дысцыпліны — генетыка, педалогія — забараняліся, другія дэфармаваліся, трэція — асабліва гісторыя і філасофія — скажаліся [10].
Навуковая супольнасць пад уздзеяннем ідэалагічнага дыктату перажыла глыбокую дэфармацыю. Бальшыня навукоўцаў падпарадкавалася партыйна-бюракратычнаму дыктату, захоўваючы, з аднаго боку, успрымальнасць да голасу навуковага сумлення, а з другога, вымушаная жыць з расшчэпленай свядомасцю, падвойнай мараллю.
Гістарыяграфія (гістарычная навука), якая заклікана сумленна адлюстроўваць падзеі мінулага, ператварылася ў кампанент рэпрэсаванай навукі. Атручаная ленінізмам-сталінізмам гістарыяграфія не магла адэкватна рэканструяваць мінулае. Між тым, як вядома, веды пра мінулае служаць абавязковаю ўмоваю разумення таго, адкуль мы ўзяліся і з чым належыць ісці ў будучыню.
Адміністрацыйна-карныя захады былі (ці не ўпершыню?) ужытыя да іншадумцаў, якія не рабілі ўчынкаў, накіраваных на гвалтоўнае звяржэнне тагачаснага ладу, у верасні 1922 года. Тады болей за сотню навукоўцаў-гуманітарыяў былі высланыя з Савецкай Расеі за мяжу.
Звычайна пры гэтым цытаваўся надрукаваны ў Поўным зборы твораў У. І. Леніна ліст Ф. Э. Дзяржынскаму за 10 траўня 1922 года, у якім Ленін прадстаўлены як чалавек, які прапануе абмеркаваць усе «захады падрыхтоўкі да іхнай высылкі». Вядома, высылка — гэта не турма, не лагер, не расстрэл. Але калі ўдумацца, то ці магчыма такое ў цывілізаваным свеце толькі за іншадумства, за тое, што навукоўцы выказвалі свае навуковыя, а не палітычныя разважанні аб новым савецкім ладзе, разглядалі яго з навуковых, а не палітычных бакоў?
Для нецывілізаванага ж свету высылка, як і рэпрэсіі і нават пагібель асобаў, якія самастойна мысляць, наканаваная, бо таталітарызм у прынцыпе выкараняе інтэлігенцыю, як сілу, здольную да крытычнага творчага мыслення («рознадумнасці») і да незалежнай творчай ролі.
Ленін не быў бы самым сабою, калі б абмежаваўся гэтакім стаўленнем да тых, каго высылалі. Бо ён як увасабленне радыкальнай часткі расейскіх марксістаў быў вытокам татальнай ідэалагічнай неталерантнасці. Ён зрабіў сваім улюбёным дзіцём ЧК і здолеў пераканаць партыю ў тым, што амаральнасць, калі яна ў інтарэсах справы, можа быць «маральнай». Ягоны вучань С. І. Гусеў на XIV з'ездзе партыі казаў:
«Ленин нас когда-то учил, что каждый член партии должен быть агентом ЧК, то есть смотреть и доносить… Можно быть прекрасными друзьями, но раз мы начинаем расходиться в политике, мы вынуждены не только рвать нашу дружбу, но идти дальше — идти на доносительство» [11].
Перад разгонам Устаноўчага Сходу адна з кіраўнікоў левых эсэраў М. Спірыдонава прыгадала ў размове з Леніным пра мараль. Той, згодна з успамінамі левага эсэра, пазней пісьменніка С. Мсціслаўскага, «узняў бровы: «Маралі ў палітыцы няма, а ёсць толькі мэтазгоднасць» [12].
Вяртаючыся да высылкі навукоўцаў у 1922 годзе, варта адзначыць, што зараз рассакрэчаны іншы ліст Леніна, апроч папярэдняга, але ўжо не Дзяржынскаму, а Сталіну (за 17 ліпеня 1922 г.). Ліст з той жа нагоды, дзе «самы чалавечны чалавек» піша будучаму правадыру ўсіх часоў і народаў: «выслать за границу безжалостно», «всех их — вон из России», «арестовать несколько сот и БЕЗ ОБЪЯВЛЕНИЯ мотивов — выезжайте, господа!», «очистим Россию надолго» [13].
Ачысцілі… Але не толькі Расею, але і Беларусь. Мала вядомы той факт, што тым жа часам з нядаўна створанага Беларускага ўніверсітэта выслалі за мяжу прафесараў-гісторыкаў [14]. Тым больш што мяжа ад Менска была больш дасягальнай, чым ад Петраграда. А колькі навукоўцаў Беларусі яны маглі выхаваць! Прозвішчы іх высветліць пакуль што мне не ўдалося.
І было за што такіх прафесараў высылаць з краіны. Прывяду як прыклад лісты Піцірыма Аляксандравіча Сарокіна (1889–1968), «карысныя прызнанні» якога, дзякуючы цытаванню Леніным, болей вядомыя палітычна адукаванаму чалавеку [15]. Вучоны славуты сваёй працаю «Голод как фактор. Влияние голода на поведение людей, социальную организацию и общественную жизнь» (Пг., 1922), якая была напісана па слядах рэвалюцыі і выклікала раздражненне бальшавікоў[16], бо аўтар паказваў там механізмы дзеяння масаў пад уплывам рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Пасля высылкі гэты сацыёлаг працаваў у Гарвардскім універсітэце. Прафесар Сарокін быў адным з лідэраў партыі сацыял-рэвалюцыянераў і галоўным публіцыстам яе газеты «Воля народа» (1917–1918).
Свайму аднадумцу, кнігавыдаўцу П.Віцязеву навуковец пісаў у адказ на пытанні пра «апраўданне ліха і гвалту» яшчэ 2 снежня 1913 года:
«Мне думается, что вопрос об оправдании чего бы то ни было — вопрос научно не разрешимый и не доказуемый. Наука вообще с оправданием или с обсуждением чего бы то ни было дела не имеет и не может иметь.
Весь грех старых моральных систем в том именно и заключался, что они хотели оправдать или осуждать что-нибудь вместо того, чтобы объективно изучать и устанавливать законы явлений. Отсюда — бесплодность этих попыток, отсюда же и их современный крах… Вам не удастся «оправдать» насилие или вернее — его с таким же успехом можно оправдывать, как и осуждать. Это область произвола».
12 снежня 1921 года Саўнарком РСФСР пастанавіў перадаць усе прыватныя выдавецтвы дзяржаве і ўвесці цэнзуру.
На пачатку 1922 года П. Віцязеў разаслаў сваім аўтарам анкету аб нацыяналізацыі прыватных выдавецтваў і перадачы ўсёй выдавецкай справы ў Дзяржаўнае выдавецтва. П. Сарокін паслаў яму адказ, які варты таго, каб яго цытаваць не ўрыўкамі, а з нязначнымі купюрамі цалкам, бо сведчыць аб паўніні аналізу і прадбачлівасці аднаго з тых, хто перашкаджаў індактрынізаваць бальшавіцкую ідэалогію ва ўсёй таталітарнай краіне, улучаючы Беларусь.
Вось што пісаў навуковец:
«Закрытие частных издательств… с моей точки зрения, будет иметь совершенно определенные следствия… Главные из этих последствий таковые:
1) еще большее падение издательского дела…
2) дальнейшее подавление научного творчества и распространение его результатов, ибо при ликвидации частных издательств не могут быть опубликованы и те работы, которые до сих пор издавались благодаря им;
3) рост «религиозной ортодоксии и догматизма» (хотя бы и коммунистического), ибо наука без свободы мысли, критики и свободы мнений существовать не может, а государственные монополизаторы… издавать работы, противоречащие их догме и почему-то им неугодные, не будут.
В итоге, как в период «владельческо-попечительской опеки печати» (средние века, период Генриха VIII в Англии, эпоха Галилея и Рабле в Италии и Франции, — у нас эпоха Грозного и Петра) все будет зависеть от «инквизиторов» государства. Approbatio[4] папы заменится approbatio государственного чиновника. Он будет «живым носителем, наместником» научности и истинности. Его мнение — законом. Научная оценка заменится решением комиссара печати. Критика — доносом. Словом, мы получили полную копию давно уже, казалось, пройденной эпохи Магницкого в Росии, средневековья в Европе. Как тогда все противоречащее католической церкви преследовалось, так и теперь все противоречащее учению «иже во святых отцов наших — вселенских учителей и святителей» К. Маркса и Ф. Энгельса и «иже во святых отцов наших правоверных коммунистов российских» или им почему-то не нужное, не может быть напечатано. «Катехизис Филарета» хотя бы в виде «Азбуки коммунизма»[5] займет место науки, вера и догма — место опыта и наблюдения: невежество — место просвещения и т. д. Впрочем, к чему будущее время, когда все это мы имеем уже в настоящем…
Обращаясь к данным опыта — мы теперь уже имеем основания для подтверждения этого прогноза. Усилилось ли издательское дело со времен социализма? Не издает ли весь аппарат «Государственного издательства" меньше книг, чем издавало их ранее одно частное издательство, например Сытина? А какова научная ценность издаваемых книг? Научных книг почти не издается. И то, что издано, имеет случайный характер, говорящий не о научной высоте издаваемых книг, а о хороших отношениях автора с «апробаторами» истины и власть имущими. Большинство изданных до сих пор научных работ принадлежит «чиновникам от науки»…
«А судьи кто?» Если Кювье ошибся в оценке «Философии зоологии» Ламарка, то неужели заведующий «Государственным издательством» и его коллеги такие гении, что безошибочно сумеют решить: что научно, что ненаучно, что заслуживает общественного внимания, что нет, что должно. Мне несколько неловко за тех «смельчаков», которые берут на себя такую претензию. В двадцатом веке она выглядит довольно странно…»
У лісце П. Сарокіна адлюстравана асаблівасць дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі — яе гуманітарная адукаванасць. Яна зусім не мела сваёй перадумовай адукацыю на гістарычным ці філалагічным факульцеце ўніверсітэта. Быў бы рады, калі б хто з чытачоў без падказкі энцыклапедыі ведаў, хто такія Кюў'е і Лямарк, аўтар «Катэхізіса» Філарэт…
Зноў вернемся да сюжэта высылкі навукоўцаў з Савецкай краіны ў 1922 годзе. З ёю ўзнік надта небяспечны прэцэдэнт дзяржаўнай забароны на навуковае і філасофскае іншадумства. Галіна сацыяльных ведаў была вельмі хутка адасобленая ад ведаў «адцягненых і дастасоўных» і стала манапольным аб'ектам вывучэння ў асобнай арганізацыйнай структуры, якую назвалі «Сацыялістычнай» (з 1924 г. «Камуністычнай») акадэміяй. На яе ўскладалася распрацоўка грамадскіх навук «з сацыялістычнага пункту погляду». Ужо на пачатку 1919 года прадстаўнікі гэтай групы патрабавалі ад прафесуры Маскоўскага ўніверсітэта зліцця гэтых дзвюх установаў. Прафесар Ю. В. Гацье[6] запісаў у сваім дзённіку 20 лютага (5 сакавіка) 1919 года: «таков смысл всей реформы: озлобленные неудачники, ничтожества, преисполненные самообольщения, желают распоряжаться судьбами Московского университета».
На рубяжы 20-30-х гадоў з «вялікім пераломам» пачалася вакханалія «гатавання» «контррэвалюцыянераў» з мэтаю рэалізацыі сталінскіх людажэрных палітычных планаў. Палітычныя суды таго часу — старанна падрыхтаваныя спектаклі.
Што гэтаму паспрыяла? У трагічных падзеях гісторыі сутыкаліся тэндэнцыі надта неаднародных сацыяльных групаў з розным роўнем адукацыі, маралі, свядомасці і з розным уяўленнем пра грамадзянскі абавязак. Ішоў бесперапынны працэс кружэння ўсё новых і новых пластоў грамадства. У ім нядаўнія пераможцы, якія святкавалі ў палітыцы, эканоміцы, культуры, навуцы, неўзабаве й самі станавіліся гнанымі, часта церпячы жорсткія рэпрэсіі. Усеагульная маральная дэфармацыя грамадскай свядомасці, абумоўленая грамадзянскай вайной, голадам, зруйнаваннем, наклала адбітак на шматлікія падзеі дзесяцігоддзяў, якія прыйшлі пазней, і на тых, хто ў іх удзельнічаў.
Дайшла чарга рэпрэсій і да навукоўцаў.
Пачалі з навукоўцаў-практыкаў. У гістарычнай навуцы імі былі краязнаўцы. Было разгромленае Беларускае краязнаўчае таварыства. Краязнаўцы на месцах утваралі асновы каранёвай культуры, чалавека, яго грамадзянскасці, маральнасці. Краязнаўцы перашкаджалі хлусіць, насаджваць міфы замест навуковых ведаў. Іхная праца была непазбежнай на фоне рэальных абставін пераходу ад 20-х да 30-х гадоў. Краязнаўцы даражылі маральнымі каштоўнасцямі. Яны спрабавалі захаваць правераныя часам асновы культуры, правінцыйныя сувязі, не даць магчымасці перапампаваць усё тое, што вызначалася, у сталіцу. Краязнаўства — гэта не толькі навука, але і інтэлектуальны, грамадскі рух. Краязнаўцы ўзгадоўвалі цікавасць да асобнага, непадобнага тады, калі насаджалася ўніфікацыя думкі і побыту. Вось чаму ім не было месца ў сталінскай мадэлі таталітарызму, і іх знішчылі [17].
У Сталіна была свая канцэпцыя кіравання ідэалогіяй. Яе сэнс вызначалі наступныя ўстаноўкі. Першай быў супраціў культуры ягонай краіны (зразумела — расейскай) культуры заходняй (якую абвясцілі буржуазнай наскрозь). Для чаго гэта рабілася? Каб ва ўмовах, што ўзніклі пасля супольнай з альянтамі перамогі над гітлерызмам, паставіць заслон на шляху духоўнага і культурнага збліжэння з народамі гэтых краін як надта небяспечнага для таталітарнага ладу мыслення.
Другой было далейшае самаўзвышэнне і самасцверджанне з дапамогаю пазанавуковых сродкаў уласнай асобы як найвышэйшага суддзі ва ўсіх пытаннях культуры, улучаючы навуку, дзеля таго каб запанавала аднолькавасць, аднастайнасць, абавязковае для ўсіх тлумачэнне з'яваў грамадства і прыроды, якое б знаходзілася пад кантролем партыйна-бюракратычнага апарату.
Пачаліся навуковыя паводле формы, але антынавуковыя паводле сутнасці дыскусіі. У Беларусі квінтэсэнцыя ўсіх гэтых дыскусій была змешчаная ў кнізе дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР В. Шчарбакова «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» (Менск, 1932).
У кнізе В. Шчарбакова можна знайсці суворую крытыку «перакручванняў» гісторыі з боку беларускіх нацыяналістаў, вялікадзяржаўных шавіністаў, бундаўскіх, сіянісцкіх, трацкісцкіх інтэрпрэтацый гісторыі. Можна сказаць, што гэтая кніга была юрыдычным абвінавачваннем асноўным кадрам гістарычнай навукі Беларусі. Сама цікавае, што яе змест амаль без зменаў характарыстык лёг у аснову аднаго з трох раздзелаў манаграфіі сучаснага гісторыка У. Міхнюка «Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии» (1919–1941 гг.) (Менск, 1985) з сімптаматычным назовам «Идейно-теоретическая борьба в исторической науке и становление ее марксистско-ленинской методологии». А Шчарбакоў у кнізе характарызуецца як гісторык, які «ў гістарычнай навуцы займаў цвёрдыя партыйныя пазіцыі і актыўна змагаўся супраць апартунізму і перакручванняў марксізму-ленінізму» [18].
Той факт, што сам Шчарбакоў трапіў у косцедрабільны механізм той пякельнай машыны, часцінкай якой быў, і загінуў пад час рэпрэсій, нічога не мяняе.
Пасля Шчарбакова на полі ідэйнай барацьбы супраць «ворагаў» у гістарычнай навуцы Беларусі добра працавалі ягоныя ідэйныя пераемнікі К. Шабуня, Л. Абэцэдарскі, А. Залескі і іншыя.
У 8-м нумары часопіса «Бальшавік Беларусі» за 1948 год былі надрукаваныя «Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі БССР (частка першая)», складзеныя калектывам аўтараў на чале з К. Шабунем. Л. Абэцэдарскі, выкарыстаўшы «Тэзісы», развіў іх у тую сістэму, якая лепей за ўсё адлюстравалася ў ягонай брашуры «У святле неабвержных фактаў» (Менск, 1969). (Гэтая праца была перавыдадзеная па-расейску ў вядомым сваёй ідэалагічнай накіраванасцю і адначасова двухсэнсоўным назовам выданні ЦК КПБ «Дары данайцев» (Менск, 1987) як зброя для барацьбы супраць руху за незалежнасць і чалавечую годнасць.)
Потым надышлі часы, калі Л. Абэцэдарскі разам з В. Яфрэмавай, Я. Карнейчыкам, К. Шабунем даў адмоўную ацэнку «Нашай Ніве» ў № 5 «Коммуниста Белоруссии» за 1963 год, а пасля таго ён жа з іншымі паплечнікамі ў 1966 годзе выступіў супраць тэорыі беларускага характару Вялікага Княства Літоўскага. У 1974 годзе зноў жа супраць гэтай тэорыі выступалі І. Ігнаценка, З. Капыскі, а ў 1973 годзе быў забаронены сімпозіум па праблеме беларускага этнагенезу. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў дакладзе П. Машэрава на ХIII пленуме ЦК КПБ «Аб далейшым павышэнні дзейснасці ідэйна-палітычнай работы ў святле рашэнняў XXIV з'езда КПСС». Першы сакратар ЦК КПБ наракаў на «адгалоскі пазакласавага аб'ектывізму» ў некаторых беларускіх гісторыкаў. Хапала яшчэ такіх выступаў, якія трымалі ў надзейных цуглях гуманітарныя веды Беларусі.
Ва ўсіх такіх дыскусіях і спрэчках культываваўся стыль «чорна-белага» мыслення. Адзін бок разглядаўся як «чорны», другі як «белы». Тых, каго далучалі да першага, трэба было ачарняць і выкрываць як ідэйных ворагаў. Тыя ж, хто выступаў у ролі выкрывальнікаў, былі апрыёрна правымі. Тым самым удзельнікі дыскусій пачаткова ставіліся ў няроўнае становішча. Дачыненні між імі нагадвалі судзілішча, у якім адны гралі ролю абвінавачаных, другія — абвінаваўцаў. Становішча тых, хто трапіў у «чорны спіс», станавілася трагічным. Ім даводзілася або каяцца, або, захоўваючы свае перакананні, станавіцца ахвярамі дыскрымінацыі, адміністрацыйных рэпрэсій, што пазбаўляла кавалка хлеба.
Гэта толькі ў Італіі адзінаццаць прафесараў з тысячы двухсот пяцідзесяці знайшлі ў сабе мужнасць 8 кастрычніка 1931 года адмовіцца ад прысягі на вернасць фашысцкаму рэжыму. Ніхто з іх не быў арыштаваны, абмежаваліся толькі тым, што іх звольнілі з універсітэтаў [19]. Але яны маглі існаваць на даходы ад сваёй прыватнай маёмасці. Іхныя імёны зараз пералічваюцца ў школьных падручніках.
А што казаць пра савецкіх навукоўцаў, якія, як і іншыя месцічы ў савецкай бальшавіцкай імперыі, не мелі свайго ўласнага дома? Яны ж былі ў такім разе асуджаныя на галодную смерць. Ці ж не такое галоднае існаванне напаткала Міхаіла Зошчанку пасля ягонага асуджэння Жданавым?
Сучасніца падзей 1930-1980-х гадоў у гуманітарных навуках літаратуразнавец з Пецярбурга Лідзія Гінзбург пісала, што ў гэтых умовах «гуманитарная интеллигенция, занятая собою, самонадеянная и безрассудная, думала смутно: так себе, неотесанные парни… (пра тых, хто яе граміў у 1949 г. — В. Г.). А там шла между ними своя внутренняя жизнь — к ней никто не считал нужным присмотреться — исполненная злобы и вожделений. Интеллигенты думали сквозь туман: ну, при всей неотесанности, они не могут не понимать, что науку делают образованные люди. Эту аксиому пришлось как-нибудь признать.
Доверие к непризнанной аксиоме погубило многих. Своевременно не угадавших, что люди 49-го не были самотеком, но людьми системы, которая, включив гуманитарию в свой идеологический механизм, меньше всего нуждается в ее научной продукции.
(…). Люди фланировали над бездной, кишевшей придавленными самолюбиями. Пробил час — они вышли из бездны. Проработчики жили рядом, но все их увидели впервые — осатаневших, обезумевших от комплекса неполноценности, от зависти к профессорским красным мебелям и машинам, от ненависти к интеллектуализму, от мстительного восторга… увидели вырвавшихся, дорвавшихся, растоптавших» [20].
Міжволі напрошваецца параўнанне «навуковых» дыскусіяў сталінскіх часоў з «тэхнікай» арганізацыі працэсаў, на якіх тым, каго падазравалі ў палітычнай нелаяльнасці, інкрыміраваліся шкодніцтва, шпіянаж, тэрарыстычныя акты. Уся розніца ў тым, што «тэхніка» пераносілася з падвалаў НКВД у сферу дачыненняў між навукоўцамі.