ГІСТАРЫЧНЫЯ ЛЕГЕНДЫ

Прадуктам міфічнага мыслення, які даволі часта сустракаецца, ёсць гістарычныя легенды. Гэта або ідэалізаваныя, або зацемненыя, насычаныя варожым стаўленнем вобразы пэўных гістарычных установаў, з'яваў, персанажаў [71].

Пэўныя легенды і міфы гісторыі Беларусі падрабязна разгледжаны мною ў шэрагу публікацый [72].

Таму, мяркую, не варта пералічваць іх і адсылаю цікаўных да гэтых працаў. Спашлюся толькі на тыя легенды, на якія звярнулі ўвагу нашыя даследнікі.

Так, Ю. Туронак адзначае, што ў беларускай нацыянальна сведамай літаратуры ўсталяваўся міф пра адмоўнае стаўленне нямецкіх акупацыйных уладаў у 1918 годзе да беларускай дзяржаўнасці. Падставай было тое, што 25 лютага 1918 года кайзераўскія жаўнеры скінулі беларускі нацыянальны сцяг з будынка Народнага сакратарыята ў Менску і сканфіскавалі касу гэтае ўстановы. Дадзены інцыдэнт, паводле меркавання Ю. Туронка, засланіў сабою станоўчыя ўчынкі начальніка Х нямецкай арміі Э. фон Фалькенгайна, які перадаў мясцоваму апарату ўлады ўсе краёвыя дзяржаўныя ўстановы і дазволіў пашырыць беларускую адукацыю. Другім прыкладам легенды Ю. Туронак лічыць міф пра будаўніцтва Беларускай дзяржавы пад гітлераўскай акупацыяй у 1941–1944 гадах, спыненае прыходам Чырвонай Арміі [73].

Загрузка...