Гары ўсё яшчэ стаяў на каленях каля Снэйпа, пільна гледзячы на яго, як раптам высокі халодны голас пачуўся настолькі блізка ад іх, што Гары ўскочыў і моцна сціснуў пляшку ў руках, палічыўшы, што Вальдэморт вярнуўся ў пакой. Голас Вальдэморта адбіваўся ад сценаў і падлогі, і Гары зразумеў, што Вальдэморт размаўляе з усім Хогвартсам, з усёй навакольнай мясцовасцю, каб жыхары Хогсміда і тыя, хто ўсё яшчэ змагаўся ў замку, чулі яго настолькі выразна, як быццам бы ён стаяў побач з імі і дыхаў ім у спіну, нібыта сама смерць.
— Вы змагаліся, — сказаў высокі халодны голас, — мужна. Лорд Вальдэморт ведае, як ацаніць адвагу. Тым не менш вы панеслі цяжкія страты. Калі працягнеце супрацьстаяць мне, вы ўсе загінеце, адзін за адным. Я не хачу, каб гэта здарылася. Кожная пралітая кропля магічнай крыві — гэта страта і марнатраўства. Лорд Вальдэморт літасцівы. Я загадваю маім войскам зараз жа адступіць. У вас ёсць адна гадзіна. Пахавайце сваіх памерлых з годнасцю. Паклапаціцеся пра параненых. А зараз, Гары Потэр, я звяртаюся да цябе. Ты дазволіў сваім сябрам памерці за цябе, замест таго, каб самому з’явіцца перада мной. Я буду чакаць на працягу гадзіны ў Забароненым Лесе. Калі напрыканцы гэтай гадзіны ты не прыйдзеш да мяне і не здашся, бой працягнецца. Гэтым разам я сам буду браць удзел у бітве, і я знайду цябе, Гары Потэр, і я жорстка пакараю кожнага мужчыну, кожную жанчыну, кожнае дзіця, якія паспрабуюць хаваць цябе ад мяне. Адна гадзіна.
Рон і Герміёна апантана маталі галовамі, гледзячы на Гары.
— Не слухай яго, — сказаў Рон.
— Усё будзе ў парадку, — сціснуўшы зубы вымавіла Герміёна. — Давай… давай вернемся ў замак. Калі ён сапраўды пайшоў у лес, нам трэба прыдумаць новы план…
Яна кінула позірк на цела Снэйпа і паспяшалася да выхаду з тунэлю. Рон пайшоў за ёй. Гары падабраў Плашч-нябачнік, потым паглядзеў на Снэйпа. Ён не ведаў, што адчуваць, акрама шоку ад таго, як быў забіты Снэйп, і прычыны, па якой гэта здарылася…
Яны выпаўзлі з тунэлю, ніхто з іх нічога не казаў, і Гары было цікава, ці чуюць Рон і Герміёна голас Вальдэморта, які ўсё яшчэ гучаў у яго галаве: “Ты дазволіў сваім сябрам памерці за цябе, замест таго, каб самому з’явіцца перада мной. Я буду чакаць на працягу гадзіны ў Забароненым Лесе… Адна гадзіна…”
Здавалася, што на газоне перад замкам былі раскіданыя маленькія клункі. З таго часу, як пачало віднець, прайшло каля гадзіны, і ўсё яшчэ было вельмі цёмна. Яны паспяшаліся да каменных прыступак. Самотны сабака, памерам з невялікі човен, ляжаў перад імі, пакінуты ўсімі. Не было ніводнай прыкметы Гроўпа ці яго супраціўніка.
У замку было незвычайна ціха. Не было ні бліскаў агню, ні выбухаў, ні крыкаў. Каменныя пліты пустога прыхожага пакою былі заплямлены крывёю. Па ўсёй падлозе былі раскіданыя смарагды разам з кавалкамі мармуру і трэскамі. Сям-там былі паламаныя балясы з парэнчамі.
— Дзе ўсе? — прашаптала Герміёна.
Рон увайшоў у Вялікую Залу. Гары спыніўся ў дзвярах.
Факультэцкіх сталоў больш не было, а ўся зала была набіта людзьмі. Ацалелыя стаялі групамі і абдымаліся. Параненых, якія знаходзіліся на ўзвышэнні, лячыла Мадам Помфры з памагатымі. Сярод параненых быў Фірэнц, яго бок быў заліты крывёй, ён ліхаманкава тросся ўсім целам, не маючы сіл падняцца.
Памерлыя шэрагам ляжалі пасярэдзіне Залы. Цела Фрэда не было відаць з-за сям’і, якая абступіла яго. Джордж стаяў на каленях каля яго галавы, місіс Уізлі ляжала ў яго на грудзях, яна ўся калацілася. Містэр Уізлі гладзіў яе валасы, а па ягоных шчоках каціліся слёзы.
Рон і Герміёна моўчкі адыйшлі ад Гары. Гары ўбачыў, як Герміёна падыйшла да Джыні, чый распухлы твар быў пакрыты плямамі, і абняла яе. Рон далучыўся да Біла, Флэр і Персі, якія абхапілі яго за плечы. Калі Джыні і Герміёна пасунуліся бліжэй да ўсёй сям’і, Гары ясна ўбачыў астатнія целы, якія ляжалі побач з Фрэдам. Рэмус і Тонкс, бледныя, нерухомыя і спакойныя, здавалася, ціха спалі пад цёмнай зачараванай столлю.
Вялікая Зала нібыта аддалялася, станавілася маленькай, сціскалася, і Гары пахіснуўся да дзвярэй. У яго перахапіла дыханне. Ён не мог больш глядзець ні на каго з тых, хто яшчэ загінуў з-за яго. Ён не мог далучыцца да Уізлі, не мог паглядзець ім у вочы… Калі б ён здаўся адразу, Фрэд быў бы жывы…
Ён адвярнуўся і пабег уверх па мармуровых сходах. Люпін, Тонкс… Ён жадаў нічога не адчуваць… Ён хацеў бы вырваць сваё сэрца, якое разрывалася ад невыноснага болю…
Замак быў поўнасцю пусты; нават прывіды далучыліся да тых, хто аплакваў памерлых у Вялікай Зале. Гары бег, не спыняючыся, ён сціскаў у руках крыштальную пляшку з апошнімі думкамі Снэйпа, і не запаволіўся, пакуль не дабраўся да каменнай гаргуллі, якая вартавала кабінет дырэктара.
— Пароль?
— Дамблдор! — крыкнуў Гары, не задумваючыся, таму што менавіта яго ён прагнуў зараз убачыць, і, на яго здзіўленне, гаргулля адсунулася ўбок, адкрываючы праход на вінтавую лесвіцу.
Але калі Гары ўварваўся ў круглы кабінет, ён заўважыў змены. Партрэты, якія віселі на сценах, былі пустыя. Не засталося ніводнага дырэктара, ніводнай дырэктрысы, якія б глядзелі на яго; здавалася, што ўсе яны збеглі на іншыя карціны, якія былі развешаны па ўсяму замку, каб лепш бачыць, што адбываецца.
Гары безнадзейна зірнуў на пустую раму партрэта Дамблдора, што вісеў акурат за крэслам дырэктара, і адвярнуўся. Каменны Вір Памяці знаходзіўся там жа, дзе заўсёды. Гары падняў яго на стол і выліў успаміны Снэйпа у шырокую пасудзіну са знакамі рунаў уздоўж краю. Уцячы ў чыю-небудзь памяць зараз было б блажэннай палёгкай… Нішто, нават успаміны Снэйпа не маглі быць горшымі за ўласныя думкі Гары. Успаміны бурлілі, серабрыстыя і дзівосныя, і Гары без вагання, з пачуццем безразважнага зрачэння, як быццам гэта магло палегчыць яго пакуты, нырнуў.
Ён імкліва падаў у мора сонечнага святла, пакуль не намацаў нагамі цёплую зямлю. Ён выпрастаўся і зразумеў, што знаходзіцца на амаль пустой дзіцячай пляцоўцы. На гарызонце адзінока ўзвышалася велізарная дымавая труба. Дзве дзяўчынкі гушкаліся на арэлях, а з-за кустоў за імі назіраў худзенькі хлопчык. Яго чорныя валасы былі вельмі доўгія, а адзенне яму зусім не падыходзіла: занадта кароткія джынсы, вялікае зношанае паліто, якое, мусіць, належала даросламу, і дзіўная, падобная да жаночай, кашуля.
Гары наблізіўся да хлопчыка. Снэйпу было не больш за дзевяць-дзесяць гадоў, ён быў хваравітым, маленькім і хударлявым. З непрыхаванай прагавітасцю ён глядзеў на малодшую з дзвюх дзяўчынак, якая гойдалася ўсё вышэй і вышэй за сваю сястру.
— Лілі, не рабі гэтага! — крычала старэйшая сястра.
Але дзяўчынка працягвала гойдацца ўсё вышэй і вышэй. Яна ўзлятала ў паветра і ляцела амаль па-сапраўнаму. Яна гучна смяялася і замест таго, каб зваліцца на асфальт пляцоўкі, яна ўзлятала, як артыст на трапецыі, залішне доўга затрымлівалася ў паветры, а прызямлялася вельмі лёгка.
— Мама казала, каб ты так не рабіла!
Пятуння спыніла арэлі, са скрыпам затармазіўшы абцасікамі сандаляў, саскочыла на зямлю, упёршы рукі ў бокі.
— Мама забараніла табе так рабіць, Лілі!
— Са мною ўсё добра, — хіхікнула Лілі. — Туня, паглядзі на гэта. Глядзі, што я магу рабіць.
Пятуння азірнулася па баках. Акрамя іх на пляцоўцы нікога не было, а Снэйпа яна не заўважыла. Лілі падабрала сарваную кветку побач з кустом, за якім схаваўся Снэйп. Пятуння падыйшла бліжэй, вагаючыся паміж цікаўнасцю і неадабрэннем. Лілі пачакала, пакуль Пятуння падыдзе дастаткова блізка і працягнула наперад далонь. Пялёсткі кветкі пачалі раскрывацца і закрывацца самі па сабе, як шчупальцы незвычайнай вустрыцы.
— Спыніся! — крычала Пятуння.
— Гэта не пашкодзіць табе, — адказала Лілі, але апусціла далонь з кветкай і выкінула яе на зямлю.
— Гэта няправільна, — сказала Пятуння, але яе вочы сачылі за тым, як кветка ляцела на зямлю і засталася на ёй. — Як ты гэта робіш? — дадала яна з непадробнай цікаўнасцю.
— Гэта ж відавочна, ці не так? — Снэйп не мог больш стрымліваць сябе і выскачыў з кустоў. Пятуння закрычала і адбегла да арэляў, а Лілі, хоць і спужалася, засталася на месцы. Снэйп, здавалася, саромеўся сваёй вопраткі. Яго шчокі пачырванелі, калі ён глядзеў на Лілі.
— Што відавочна? — спыталася Лілі.
Снэйп быў моцна ўсхваляваны. Зірнуўшы на Пятунню, якая хавалася за арэлямі, ён панізіў голас і вымавіў:
— Я ведаю, хто ты.
— Што ты маеш на ўвазе?
— Ты… ты ведзьма, — прашаптаў Снэйп.
Лілі здавалася абражанай.
— Нядобра казаць такое пра каго-небудзь!
Яна павярнулася, падняўшы нос угару, і пакрочыла да сваёй сястры.
— Не! — крыкнуў Снэйп. Ён расчырванеўся, і Гары дзівіўся, чаму ён не здыме нягеглае вялізнае паліто, калі толькі ён не хоча паказваць кашулю пад ім.
Ён падбег да дзяўчынак, падобны на недарэчнага кажана, вельмі нагадваючы сваю дарослую копію. Сёстры разглядвалі яго, схаваўшыся за арэлі, нібыта гэта было самае бяспечнае месца.
— Ты, — звярнуўся Снэйп да Лілі, — ты ж ведзьма. Я назіраў за табой некаторы час. Але ў гэтым няма нічога дрэннага. Мая мама таксама ведзьма, а я чараўнік.
Смех Пятунні зрабіўся халодным.
— Чараўнік! — закрычала яна, яна ўжо не баялася хлопчыка, які выскачыў адніадкуль. — Я ведаю, хто ты. Ты — сын Снэйпаў. Яны жывуць у Тупіку Прадзільшчыкаў каля ракі, — сказала яна да Лілі, і па яе тону было зразумела, што гэта далёка не пахвальная рэкамендацыя. — Навошта ты шпіёніў за намі?
— Я не шпіёніў, — адказаў Снэйп. Ён выў вельмі ўсхваляваны, пачырванелы, з растрапанымі чорнымі валасамі. — За табой я і не падумаў бы шпіёніць, — зларадна дадаў ён. — Ты магл.
І хаця Пятуння не разумела гэтага слова, яна адчула гэта па яго тону.
— Лілі, хадзем, мы сыходзім, — віскліва ўскрыкнула яна.
Лілі паслухалася сястру і, зірнуўшы яшчэ раз на Снэйпа, пайшла за ёю. Снэйп глядзеў, як яны адыходзяць ад дзіцячай пляцоўкі, а Гары, які застаўся сам-насам са Снэйпам, заўважыў у ім горкае разачараванне, і зразумеў, што Снэйп абдумваў гэтую размову, але ўсё пайшло не так, як ён планаваў…
Дзіцячая пляцоўка знікла, і раней, чым Гары здолеў зразумець, дзе ён знаходзіцца, ён убачыў вакол сябе мноства дрэў, асветленую яркім сонцам рэчку, якая струменілася паміж ствалоў дрэваў. Цені ад дрэваў напаўнялі бераг цёмнай зялёнай прахалодай. Двое дзяцей сядзелі, скрыжаваўшы ногі, адзін насупраць аднаго. На Снэйпу ўжо не было таго паліто, а яго кашуля не выглядала занадта дзіўна ў цені дрэў.
— …і міністэрства пакарае цябе, калі ты будзеш чараваць па-за школай, ты атрымаеш ліст.
— Але ж я чаравала па-за школай!
— Нам можна. У нас яшчэ няма чароўных палачак. Яны прабачаюць табе, бо ты дзіця і не можаш кантраляваць магію. Але калі табе споўніцца адзінаццаць, — важна кіўнуў ён, — і цябе пачнуць вучыць, табе давядзецца быць асцярожнай.
Наступіла невялікая паўза. Лілі падабрала галіну з зямлі і пачала круціць ёю ў паветры. Гары ведаў, што яна ўяўляе, як ад палкі ляцяць іскрынкі. Яна кінула галіну, нахілілася да хлопчыка і спытала:
— І гэта ўсё праўда? Гэта не жарт? Пятуння кажа, ты ілжэш мне. Пятуння кажа, што Хогвартсу няма. Але ён ёсць, праўда?
— Для нас ёсць, — адказаў Снэйп. — Не для яе. А мы атрымаем лісты, ты і я.
— Праўда? — прашаптала Лілі.
— Вядома, — адказаў Снэйп, і нягледзячы на яго патрэпаны выгляд, ён вельмі ўражваў яе, ён быў адзіны, хто мог ёй усё растлумачыць.
— І яго праўда прыносіць сава? — шэптам спытала Лілі.
— Звычайна, — адказаў Снэйп. — Але ты магланароджаная, таму хто-небудзь са школы прыедзе і растлумачыць тваім бацькам.
— А ёсць розніца, магланароджаны ці не?
Снэйп вагаўся. Яго чорныя вочы глядзелі ў зеленаватую цемру, мінаючы светлы тварык, цёмна-рыжыя валасы.
— Не, — адказаў ён, — няма ніякай розніцы.
— Добра, — з палёгкай вымавіла Лілі. Было відаць, што яна вельмі хвалявалася.
— У табе вельмі шмат магіі, — сказаў Снэйп. — Я бачыў гэта. Увесь час, калі я назіраў за табой…
Яго голас змоўк. Не слухаючы, яна падняла вочы з пакрытай лісцем зямлі на зялёную засень над імі, а ён працягваў глядзець на яе так жа прагавіта, як і тады, на дзіцячай пляцоўцы.
— Як справы ў цябе дома? — спытала Лілі.
Маленькая складка з’явілася ў яго паміж вачэй.
— Добра, — адказаў ён.
— Яны больш не сварацца?
— Не, яны сварацца, — адказаў Снэйп. Ён падняў бярэмя лісця і пачаў разрываць іх на мелкія кавалачкі, зусім не ўсведамляючы, што ён робіць. — але засталося не так шмат, і я паеду.
— Твайму бацьку не падабаецца магія?
— Яму шмат чаго не падабаецца.
— Сэверус?
Ён крыху ўсміхнуўся, калі яна вымавіла яго імя.
— А?
— Раскажы мне зноў пра Дэментараў.
— Што б ты хацела пра іх ведаць?
— Калі я выкарыстаю магію па-за школай….
— Цябе за гэта не аддадуць Дэментарам! Дэментары для тых, хто робіць вельмі дрэнныя ўчынкі. Яны вартуюць турму чараўнікоў, Азкабан. Ты не трапіш у Азкабан, ты занадта…
Ён зноў пачырванеў і зноў падабраў некалькі лістоў. Шаргаценне лісця за спінай Гары прымусіла яго азірнуцца: Пятуння, якая хавалася за дрэвам, аступілася.
— Туня! — ускрыкнула Лілі здзіўлена і дружалюбна, але Снэйп ускочыў на ногі.
— І хто зараз шпіёніць? — закрычаў ён, — што ты хочаш?
Пятуння, заспетая знянацку, не магла вымавіць ні слова.
Гары заўважыў, што яна шукала словы, каб як мага больш пакрыўдзіць Снэйпа.
— А што гэта ты апрануў? — сказала яна, паказваючы на Снэйпа. — Маміну блузку?
Пачуўся трэск. Галіна над галавой Пятунні ўпала. Лілі закрычала. Галіна ўдарыла Пятунню па плячу, тая адхілілася назад і заплакала.
— Туня!
Але Пятуння ўжо бегла ад іх. Лілі павярнулася да Снэйпа.
— Гэта ты зрабіў?
— Не, — ён здаваўся дзёрзкім, але і спалоханым.
— Гэта ты! — яна адвярнулася ад яго. — Гэта ты! Ты яе параніў!
— Не! Не! Гэта не я!
Але хлусня не ўпэўніла Лілі. Яна кінула на яго апошні спапяляючы позірк, і пабегла скрозь зараслі за сваёй сястрой, а Снэйп выглядаў няшчасным і збянтэжаным…
І сцэна змянілася. Гары агледзеўся. Ён быў на платформе дзевяць і тры чвэрці, Снэйп стаяў побач, злёгку згорбіўшыся, побач з хударлявай, панурай, хваравітай жанчынай, якая была вельмі падобная да яго. Снэйп глядзеў на сям’ю з чатырох чалавек недалёка ад яго. Дзве дзяўчынкі адыйшлі ад сваіх бацькоў. Лілі аб нечым упрошвала сястру. Гары падыйшоў бліжэй, каб паслухаць, пра што яны размаўляюць.
— Прабач мне, Туня, прабач! Паслухай, — яна схапіла і моцна сціснула руку сястры, нагледзячы на тое, што Пятуння вырывалася з усяе сілы. — Можа, як толькі я прыеду — не, паслухай, Туня! Можа, як толькі я прыеду туды, я змагу пайсці да прафесара Дамблдора і ўгаварыць яго перадумаць!
— Я — не — хачу — туды — ехаць! — сказала Пятуння, і вырвала сваю руку ў сястры. — Ты думаеш, я хачу паехаць ў нейкі дурацкі замак і вучыцца быць… быць….
Яе светлыя вочы хутка агледзелі платформу: катоў, якія мяўкалі, соў, якія крычалі, вучняў, некаторыя з якіх ужо пераапрануліся ў чорныя доўгія мантыі, яны загружалі свае куфары ў цягнік або віталі адзін аднаго пасля доўгага лета расстання.
— …ты думаеш, я хачу быць — быць дзівачкай?
У Лілі на вачах з’явліліся слёзы, а Пятунні ўдалося высвабадзіць руку.
— Я не дзівачка, — сказала Лілі, — Так казаць вельмі дрэнна.
— Вось куды ты едзеш, — жорстка вымавіла Пятуння. — Спецыяльная школа для вырадкаў. Ты і гэты хлопчык Снэйпаў… ненармальныя, вось вы хто. Добра, што вас ізалююць ад нармальных людзей. Гэта дзеля нашай бяспекі.
Лілі зірнула на бацькоў, якія аглядвалі платформу з задавальненнем, атрымліваючы асалоду ад пабачанага. Потым яна зноў глянула на сястру, і яе голас стаў нізкім і грубым:
— Ты не думала, што гэта школа для вырадкаў, калі пісала дырэктару і ўпрошвала яго ўзяць цябе.
Пятуння зрабілася пунсовай.
— Упрошвала? Я не ўпрошвала!
— Я бачыла яго адказ. Вельмі добразычлівы.
— Ты не павінна была чытаць, — прашаптала Пятнуння. — Гэта было маё асабістае… Як ты магла?
Лілі хуценька зірнула на Снэйпа. Пятуння адкрыла рот.
— Гэты хлопчык знайшоў яго! Ты з гэтым хлопчыкам употай пракраліся ў мой пакой!
— Не, не пракраліся… — Лілі давялося абараняцца, — Сэверус убачыў канверт, ён не мог паверыць, што маглы могуць кантактаваць з Хогвартсам, вось і ўсё! Ён сказаў, што напэўна чараўнікі падпольна працуюць на пошце, і яны клапацяцца пра…
— Відаць, чараўнікі ўсюду суюць свае насы! — сказала Пятуння, зрабіўшыся бледнай так жа хутка, як пачырванела да гэтага. — Пачварына! — выкрыкнула яна і пабегла да бацькоў…
Сцэна знікла і ўзнікла зноў. Снэйп бег па Хогвартс Экспрэсу, у той час, як цягнік ехаў па краіне. Ён ужо пераапрануўся ў школьную форму, пры першай жа магчымасці пазбаўляючыся маглаўскіх рэчаў. Ён спыніўся ў купэ, дзе размаўлялі два хлопчыка, а ля акна сядзела Лілі.
Ён адкрыў дзверы купэ і сеў насупраць Лілі. Яна зірнула на яго і адвярнулася да акна. Яна плакала.
— Я не хачу размаўляць з табой, — злосна вымавіла яна.
— Чаму?
— Туня н-ненавідзіць мяне. Таму што мы бачылі ліст ад Дамблдора.
— І што?
Яна паглядзела на яго з пагардай.
— То, што яна мая сястра!
— Яна ўсяго толькі… — спыніў ён сябе. Лілі, якая выцірала слёзы, не чула яго.
— Але ж мы едзем! — сказаў ён, не хаваючы радасці. — Вось і ўсё! Мы едзем у Хогвартс!
Яна кіўнула, выціраючы вочы, але крыху ўсміхнулася.
— Было б добра, калі б ты трапіла ў Слізэрын, — сказаў Снэйп, падбадзёраны тым, што яна крыху павесялела.
— У Слізэрын?
Адзін з хлопчыкаў, якія сядзелі ў купэ, да гэтага не звяртаўшы ўвагу на Снэйпа і Лілі, азірнуўся пры гэтым слове, і Гары, чыя ўвага была звернута на пару ля акна, убачыў свайго бацьку: хударлявага, цёмнавалосага, як Снэйп, але з тым налётам выпеставанасці, заботы, якіх Снэйпу відавочна не хапала.
— Хто хоча быць у Слізэрыне? Я б пакінуў Хогвартс у такім выпадку, а ты? — звярнуўся Джэймс да хлопчыка, які сядзеў насупраць яго, і Гары з захапленнем пазнаў Сірыюса. Сірыюс не ўсміхаўся.
— Уся мая сям’я была ў Слізэрыне, — адказаў ён.
— Госпадзі, — сказаў Джэймс, — а я думаў, ты нармальны!
Сірыюс усміхнуўся.
— Можа быць, я парушу традыцыю. А ты куды пойдзеш, ты ўжо выбраў?
Джэймс падняў нябачны меч.
— У Грыфіндор, дзе жывуць мужныя сэрцам! Як мой бацька.
Снэйп выдаў ціхі грэблівы гук. Джэймс павярнуўся да яго.
— Нешта не так?
— Не, — адказаў Снэйп, хаця яго тон казаў адваротнае, — Калі ў цябе мышцы замест мазгоў…
— А куды ты збіраешся ісці, калі ў цябе ні таго, ні другога? — умяшаўся Сірыюс.
Джэймс зарагатаў. Лілі села проста, яе твар быў чырвоным, яна з агідай паглядзела на Джэймса і Сірыюса.
— Хадзем, Сэверус, давай знойдзем іншае купэ.
— О-о-о-о-о…
Джэймс і Сірыюс перанялі яе напышлівы голас. Джэймс паспрабаваў зрабіць Снэйпу падножку.
— Пабачымся, Смаркачус! — закрычаў голас, і дзверы купэ зачыніліся.
Наступны ўспамін…
Гары стаяў акурат за Снэйпам, калі яны з’явіліся перад асветленымі свечкамі сталамі факультэтаў, у шэрагу поўных захаплення твараў. Потым прафесар Мак Гонагал сказала:
— Эванс, Лілі!
Ён убачыў, як яго маці прайшла наперад на дрыготкіх нагах і села на хісткі зэдаль. Прафесар МакГонагал апусціла Капялюш-размеркавальнік на яе галаву, і як толькі ён дакрануўся да цёмна-рыжых валасоў, капялюш закрычыў: “Грыфіндор!”
Гары пачуў, як Снэйп ціха застагнаў. Лілі зняла капялюш, вярнула прафесару Мак Гонагал, і паспяшалася да радасных грыфіндорцаў, але тут яна азірнулася на Снэйпа і сумна ўсміхнулася. Гары бачыў, як Сірыюс падзвінуўся на лаўцы, каб яна села. Яна глянула на яго, здаецца, пазнаўшы яго з цягніка, склала свае рукі, і ўпэўнена адвярнулася ад яго.
Цырымонія адбора працягвалася. Гары бачыў, як Люпін, Пецігру і яго бацька далучыліся да Сірыюса за сталом. Нарэшце, калі засталося размеркаваць толькі тузін вучняў, прафесар МакГонагал назвала Снэйпа.
Гары падыйшоў разам з ім да зэдля, глядзеў, як на яго апранаюць капялюш.
— Слізэрын! — крыкнуў Капялюш-размеркавальнік.
І Сэверус Снэйп пайшоў зусім у іншую частку залы, пайшоў ад Лілі туды, дзе слізэрынцы віталі яго, дзе Люцыюс Малфой з бліскучым значком старасты на грудзях паляпаў яго па спіне, калі ён садзіўся побач…
Наступнае…
Лілі і Снэйпп гулялі па ўнутранаму двару замка спрачаючыся аб нечым. Гары паспяшаўся, каб паслухаць іх. Калі ён падыйшоў бліжэй, ён убачыў, што абое відавочна падраслі. Відаць, прайшло некалькі гадоў.
— …хаця мы збіраліся быць сябрамі? — казаў Снэйп. — Лепшымі сябрамі?
— Так, Сев, але мне не падабаюцца некаторыя людзі, якімі ты абкружыў сябе! Прабач, але я ненавіджу Эверы і Малсібера! Малсібер! Што ты знайшоў у ім, Сев, ён жа агідны! Ты ведаеш, што ён нядаўна спрабаваў зрабіць з Мэры МакДональд?
Лілі падыйшла да слупа і абперлася на яго, гледзячы ў худы бледны твар.
— Нічога такога, — сказаў Снэйп, — гэта быў жарт, вось і ўсё…
— Гэта была цёмная магія, і калі ты думаеш, што гэта смешна…
— А што наконт учынкаў Потэра і яго сяброў? — заявіў Снэйп. На яго твары з’явілася чырвань, здавалася, ён не мог больш стрымлівацца.
— А пры чым тут Потэр? — спыталася Лілі.
— Яны цішком выходзяць уночы. З гэтым Люпінам нешта не так. Куды ён знікае?
— Ён хворы, — сказала Лілі, — Яны кажуць, ён хворы.
— Кожны месяц у поўню? — спытаў Снэйп.
— Я ведаю тваю тэорыю, — холадна вымавіла Лілі. — Чаму гэта цябе хвалюе? Навошта табе ведаць, што яны робяць уночы?
— Я проста спрабую табе паказаць, што яны не такія цудоўныя, як усім здаецца.
Яго пільны погляд прымусіў яе пачырванець.
— Але яны не выкарыстоўваюць цёмную магію, — панізіла яна голас. — І ты сапраўды няўдзячны. Я чула, што здарылася той ноччу. Ты пракраўся ў гэты тунэль, які вёў да Лямантуючай Халупы, а Джэймс Потэр выратаваў цябе ад таго, што там было…
Твар Снэйпа скрывіўся і ён выкрыкнуў:
— Выратаваў? Выратаваў? Ты думаеш, ён такі герой? Ён ратаваў сваю скуру і скуру сваіх сяброў! Ты ж не… Я табе не дазволю…
— Не дазволіш мне? Не дазволіш?
Зялёныя вочы Лілі зрабіліся вузкімі. Снэйпп нарэшце апомніўся.
— Я не меў на ўвазе… Я проста не хачу бачыць, як з цябе здзекваюцца… Ты падабаешся яму, ты падабаешся Джэймсу Потэру! — словы нібыта выляцелі без яго волі. — І ён не… Кожны лічыць… вялікі герой Квідытча… — горыч Снэйпа заставалася незразумелай, словы былі нясвязнымі, а Лілі ўсё вышэй падымала бровы.
— Я ведаю, што Джэймс Потэр фанабэрыстая свіння, — сказала яна, перарываючы Снэйпа. — Мне не трэба, каб ты мне гэта казаў. Але ідэя жарту Малсібера і Эверы проста дурная. Дурная, Сев, я не разумею, як ты можаш сябраваць з імі.
Гары здалося, што Снэйп нават не чуў тое, што яна сказала пра Малсібера і Эйверы. Як толькі яна назвала Джэймса свіннёй, ён адразу расслабіўся і, калі яны пайшлі далей, у яго хадзе з’явілася ўпэўненасць.
Потым Гары зноў убачыў, як пасля ПРАШЧАў Снэйп выйшаў з Вялікай залы і выпадкова заняў месца побач з тым букам, дзе сядзелі Джэймс, Сірыюс, Люпін і Пецігру. Але ў гэты раз Гары назіраў за ўсім здалёк, ён ведаў, што адбудзецца пасля таго, як Джэймс падніме Снэйпа ў паветра і пачне здзеквацца з яго, і яму не хацелася чуць гэтыя словы… Ён бачыў, як Лілі падыйшла да іх і пачала абараняць Снэйпа. Здалёк пачуў, як Снэйп выкрыкнуў гэтае непрабачальнае слова “бруднакроўка”.
І зноў усё змянілася….
— Прабач.
— Мне ўсё роўна.
— Прабач!
— Не траць дарэмна словы.
— Я выйшла толькі таму, што Мэры сказала мне, што ты збіраешся застацца начаваць тут.
— Гэта так. Я б застаўся. Я ніколі б не назваў цябе бруднакроўкай, гэта проста…
— Само вылецела? — у голасе Лілі не было шкадавання. — Занадта позна. Я шмат гадоў прабачала табе. Ніхто з маіх сяброў не можа зразумець, чаму я нават размаўляю з табой. Ты і твае каштоўныя маленькія сябры— Пажыральнікі Смерці — вось бачыш, ты нават не адмаўляеш гэтага! Ты нават не адмаўляеш, кім ты збіраешся стаць! Ты не можаш дачакацца, калі далучышся да Сам-ведаеш-каго, ці не так?
Ён адкрыў рот, але зноў закрыў, нічога не сказаўшы.
— Я не магу больш прыкідвацца. Ты выбраў свой шлях. Я выбрала свой.
— Не… паслухай, я не хацеў…
— Называць мяне бруднакроўкай? Але ж ты называеш усіх, такіх, як я, бруднакроўкамі, Сэверус. Чаму я павінна быць выключэннем?
Ён з усяе сілы спрабаваў нешта сказаць, але Лілі, пагардліва зірнуўшы на яго, адвярнулася і сыйшла праз партрэт Поўнай Дамы.
Калідор знік, і Гары давялося пачакаць, пакуль не з’явіцца новы ўспамін: Гары нібыта ляцеў праз розныя прадметы і колеры, пакуль яны зноў не сабраліся разам, ён стаяў на вяршыні ўзгорку, у халоднай цемры, вецер свістаў, кранаючы галіны дрэў без лісця. Дарослы Снэйп цяжка дыхаў, круцячыся на месцы, ён моцна сціскаў палачку, чакаючы чагосьці або кагосьці… Яго страх перадаўся Гары, хоць ён ведаў, што яму нічога не пагражала, ён паглядзеў праз плячо, думаючы пра тое, чаго чакаў Снэйп...
Затым асляпляльны струмень белага святла праляцеў скрозь паветра. Гары падумаў, што гэта была маланка, але Снэйп зваліўся на калені і выпусціў палачку.
— Не забівайце мяне!
— Я і не збіраўся.
Гук апарыявання Дамблдора паглынуў гук ветра сярод галінак. Ён стаяў перад Снэйпам, яго мантыя раздзімалася, а яго твар асвятляла святло ад палачкі.
— Ну, Сэверус? Якое паведамленне адправіў мне Лорд Вальдэморт?
— Не, ніякіх паведамленняў. Я прыйшоў па сваёй волі!
Снэйп заломліваў рукі. Ён выглядаў звар’яцелым, яго чорныя валасы таксама раздзімаліся па ветры.
— Я.. я прыйшоў з папярэджаннем.. не, з просьбай… калі ласка….
Дамблдор узмахнуў палачкай. Хоць лісце і галінкі ўсё яшчэ шумелі вакол іх, там, дзе яны стаялі, павісла цішыня.
— Якая просьба да мяне можа быць у Пажыральніка Смерці?
— Гэта… вяшчунства… прадказанне… Трэлані….
— Ах, так, — сказаў Дамблдор. — Што ты распавёў Лорду Вальдэморту?
— Усё… усё, што я чуў! — сказаў Снэйп. — Вось чаму… таму… я думаю, гаворка ідзе аб Лілі Эванс!
— У прадказанні гаварылася не пра жанчыну, — сказаў Дамблдор. — У ім гаварылася пра хлопчыка, народжанага ў канцы ліпеня…
— Вы ведаеце, пра што я! Ён думае, што гаворка ішла аб яе сыне, ён будзе паляваць на ёй… заб’е іх усіх…
— Калі гэта важна для цябе, — сказаў Дамблдор, — зразумела, Лорд Вальдэморт памілуе яе. Няўжо ты не можаш папрасіць выратавання маці, замест сына?
— Я ўжо… ужо прасіў…
— Ты мне агідны, — сказаў Дамблдор, і Гары ніколі не чуў гэтулькі пагарды ў яго голасе. Здавалася, Снэйп сціснуўся. — Значыць, цябе не хвалюе смерць яе мужа і дзіцяці? яны могуць памерці, калі ты атрымаеш то, што жадаеш?
Снэйп нічога не казаў, толькі зірнуў на Дамблдора.
— Тады схавайце іх усіх, — прахрыпеў ён. — Каб яны былі ў бяспецы. Калі ласка.
— А што ты мне дасі наўзамен, Сэверус?
— Наўзамен? — Снэйп глядзеў на Дамблдора, і Гары чакаў, калі ён запратэстуе, але праз некалькі імгненняў Снэйп адказаў. — Што заўгодна.
Вяршыня пагорка знікла, Гары стаяў у офісе Дамблдора, нешта выдавала жудасны гук, як быццам паранены звер. Снэйп сядзеў у крэсле, над ім стаяў змрочны Дамблдор. Снэйп падняў твар, ён выглядаў так, нібы сотню гадоў пасля сустрэчы на вяршыні пагорка ён пражыў у пакутах.
— Я думаў… вы павінны былі… выратаваць… яе…
— Яна і Джэймс даверылі свой лёс не таму чалавеку, — сказаў Дамблдор. — Як і ты, Сэверус. Няўжо ты не спадзяваўся, што Лорд Вальдэморт яе пашкадуе?
Снэйп адрывіста дыхаў.
— Яе хлопчык выжыў, — казаў Дамблдор. — У яго вочы, такія жа. Ты памятаеш форму і колер вачэй Лілі Эванс, ці не так?
— ГОДЗЕ! — закрычаў Снэйп. — Сышла… мёртвая…
— Гэта раскаянне, Сэверус?
— Я жадаю… хай лепш бы я памёр…
— І якая б была ад гэтага карысць? — халодна сказаў Дамблдор. — Калі ты кахаў Лілі Эванс, калі сапраўды кахаў яе, то твой будучы шлях мне ясны.
Снэйп з цяжкасцю спрабаваў зразумець сэнс слоў Дамблдора.
— Што… што вы маеце на ўвазе?
— Ты ведаеш, як і чаму яна памерла. Зрабі так, каб гэта было не дарма. Дапамажы мне абараніць сына Лілі.
— Яму не патрэбна абарона. Цёмны Лорд знік.
— Цёмны Лорд вернецца, і Гары Потэр тады будзе ў вялікай небяспецы.
Наступіла цішыня, і паступова Снэйп пачаў прыходзіць у сябе, ён стаў дыхаць раўней. Нарэшце ён сказаў:
— Добра. Добра. Але ніколі… ніколі не распавядайце пра гэта, Дамблдор! Гэта толькі паміж намі! Пакляніцеся! Я не вынесу… асабліва сына Потэра… дайце мне слова!
— Слова, Сэверус, аб тым, што я ніколі не адкрыю ў табе лепшыя рысы? — Дамблдор уздыхнуў і паглядзеў у пакутны, але люты твар Снэйпа. — Калі ты настойваеш…
Кабінет знік, але тут жа паўстаў зноў. Снэйп бегаў узад-наперад перад Дамблдорам.
— … пасрэдны, напышлівы, як яго бацька, непапраўны парушальнік, атрымліваючы задавальненне ад сваёй славы, прагны да ўвагі і дзёрзкі…
— Ты бачыш тое, што жадаеш бачыць, Сэверус, — сказаў Дамблдор, не паднімаючы вочы з экзэмпляра “Трансфігурацыі Сёння”. — Іншыя настаўнікі адзначаюць сціпласць, прывабнасць і талент хлопчыка. Асабіста я знаходжу яго вельмі абаялым дзіцём.
Дамблдор перавярнуў старонку і, усё яшчэ не паднімаючы вочы, сказаў:
— Прыглядзі-ка за Квірэлам.
Вір колеру зноў паглынуў яго, затым усё пацямнела, Дамблдор і Снэйп стаялі паасобку ў калідоры замка, пакуль апошнія студэнты вярталіся ў замак пасля Каляднага Балю, каб адправіцца у ложкі.
— Ну што? — прамармытаў Дамблдор.
— Пазнака Каркарава таксама цямнее. Ён у паніцы, ён баіцца пакарання, вы ведаеце, як моцна ён дапамог Міністэрству пасля падзення Цёмнага Лорда, — Снэйп паглядзеў у бок на Дамблдора. — Каркараў збіраецца збегчы, калі Пазнака загарыцца.
— Няўжо? — мякка сказаў Дамблдор, калі Флёр Дэлякур і Рождэр Дэвіс, хіхікаючы, зашлі ў замак. — І табе б хацелася да яго далучыцца?
— Не, — сказаў Снэйп, гледзячы на Флёр і Рождэра. — Я не такі баязлівец.
— Сапраўды, — пагадзіўся Дамлдор, — ты значна адважней Ігара Каркарава. Ты ведаеш, часам мне здаецца, мы размяркоўваем па факультэтах занадта хутка…
Ён сышоў, пакінуўшы Снэйпа, які выглядаў хворым…
Цяпер Гары зноў стаяў у кабінеце дырэктара. Была ноч, і Дамлдор паўляжаў у сваім крэсле. Яго правая рука нямогла звісла, абпаленая і счарнелая. Снэйп нашэптваў заклёны, накіраваўшы сваб палачку на запясце, а вольнай рукой паіў Дамблдора зеллем, залатога адцення. Праз некаторы час павекі Дамблдора ўздрыгнулі, і ён расплюшчыў вочы.
— Навошта, — спытаў Снэйп, без якога-небудзь уступа. — Навошта вы надзелі гэты пярсцёнак? На ім ляжыць заклён, і вы сапраўды ведалі гэта. Навошта да яго трэба было наогул дакранацца?
На стале перад Дамблдорам ляжаў пярсцёнак Вальдора Гаўнта. Ён быў зламаны; побач яго ляжаў меч Грыфіндора.
Дамблдор паморшчыўся.
— Я… Здзейсніў памылку. Гэта было так панадліва…
— Што было панадліва?
Дамблдор не адказаў.
— Цуд, што вы змаглі вярнуцца! — Снэйп быў у шаленстве. — На гэты пярсцёнак накладзены заклён дзіўнай сілы, нам застаецца спадзявацца, што яго атрымаецца стрымаць; я затрымаў заклён на адной руцэ на некаторы час…
Дамблдор падняў счарнелую руку, і пачаў разглядаць яе, як рэдкую знаходку.
— Ты выдатна зладзіўся, Сэверус. Як ты думаеш, колькі мне яшчэ засталося?
Голас Дамблдора быў спакойны; быццам ён казаў пра прагноз надвор’я на заўтра. Снэйп трохі памарудзіў, а потым сказаў:
— Дакладна не ведаю. Можа быць год. Немагчыма стрымліваць такі заклён вечна. Ён вызваліцца ў выніку; заклёны, падобныя да гэтага, з гадамі становяцца ўсё мацней.
Дамблдор усміхнуўся. Навіна, што жыць яму засталося менш за год, здавалася, зусім яго не засмучае.
— Мне пашанцавала, вельмі пашанцавала, што ў мяне ёсць ты, Сэверус.
— Калі б вы паклікалі мяне трохі раней, я б змог больш зрабіць, у вас было б больш часу! — у лютасці ўскрыкнуў Снэйп. Ён паглядзеў на зламаны пярсцёнак і на меч. — Вы былі ўпэўненыя, што, калі зламаць пярсцёнак, знікне і заклён?
— Нешта накшталт таго… Я быў не ў сабе, гэта дакладна… — сказаў Дамблдор. Ён з цяжкасцю выпраміўся ў крэсле. — Ну на самой справе, гэта толькі ўсё палягчае.
Снэйп быў у крайнім здзіўленні. Дамблдор усміхнуўся.
— Я маю на ўвазе план Лорда Вальдэморта з маім удзелам. Па яго плану бедны Драка павінен будзе забіць мяне.
Снэйп сеў у крэсла насупраць Дамблдора, якое часта займаў Гары, калі ён займаўся з дырэктарам. Гары быў упэўнены, што Снэйп жадаў сказаць нешта яшчэ па поваду хворай рукі Дамблдора, але той зрабіў знак, што не жадае больш казаць аб гэтым.
Снэйп нахмурыўся і сказаў:
— Цёмны Лорд на разлічвае, што ў Драка гэта атрымаецца. Гэта ўсяго толькі пакаранне за нядаўнія памылкі Люцыюса. Павольнае катаванне для яго бацькоў. Ім прыйдзецца глядзець на правал Драка, а пасля, назіраць за яго смерцю.
— Гэта значыць хлопчыку вынеслі смяротны вырак, гэтак жа як і мне, — сказаў Дамблдор. — Я мяркую, што ў выпадку, калі Драка не зможа гэта зрабіць, то гэта зробіш ты?
Наступіла невялікая паўза.
— У гэтым, я думаю, і складаецца план Цёмнага Лорда. Ці прадбачыць Лорд Вальдэморт, што ў найблізкім будучыні яму не спатрэбіцца шпіён у Хогвартсу?
— Так, ён жадае захапіць школу.
— І калі ў яго гэта атрымаецца, — сказаў Дамблдр, — То ты, як абяцаў, зробіш усё, што ў тваіх сілах, каб абараніць вучняў?
Снэйп кіўнуў.
— Добра. У такім выпадку, табе першым чынам трэба пазнаць, што выдумвае Драка. Напалоханы падлетак небяспечны для навакольных гэтак жа, як і для самога сябе. Прапануй яму дапамогу і абарону; ён дазволіць табе дапамагчы, ты яму падабаешся.
— Не менш, чым паслуга, якую яму аказаў бацька. Драка вінаваціць мяне, ён думае, што я жадаў заняць месца Люцыюса.
— Тым не менш, паспрабуй. Я менш турбуюся за сябе, чым за выпадковых ахвяр, якіх суцэль можна чакаць. У выніку, мы можам зрабіць толькі адно, каб выратаваць яго ад гневу Лорда Вальдэморта.
Снэйп здзіўлена падняў бровы і з’едлівым тонам сказаў:
— Вы збіраецеся дазволіць яму забіць сябе?
— Вядома, не. Ты павінен забіць мяне.
Рушыла ўслед доўгая паўза, якая перапынялася толькі гукамі, якія шчоўкалі: Фенікс Дамблдора Фоўкс пстрыкаў сваёй дзюбай, ядучы нешта смачнае.
— Вы жадаеце, каб я зрабіў гэта зараз? — спытаў Снэйп, голасам поўнай іроніі. — Або жадаеце спачатку злажыць эпітафію?
— Не зусім. Лічу, што момант прадставіцца з цягам часу. Судзячы па тым, што адбылося сёння, — ён паказаў на знявечаную руку, — з упэўненасцю можна сказаць, што гэта адбудзецца на працягу года.
— Калі вы не супраць памерці, — нядбайна высказаў здагадку Снэйп. — Чаму не даць Драка зрабіць гэта?
— Душа хлопчыка яшчэ не пашкоджаная, — сказаў Дамблдор. — Я б не жадаў, што б гэта здарылася з-за мяне.
— А мая душа, Дамблдор? Мая?
— Я жадаю, каб ты аказаў мне гэтую паслугу, Сэверус, таму што смерць набліжаецца да мяне гэтак жа імкліва, як Чадлі Кэнанс будзе лепшым гульцом лігі сёлета. Прызнаюся, я жадаю хуткай і бязбольнай смерці, а не павольнай і непрыемнай, якая можа апынуцца, калі, напрыклад, Грэйбэк будзе ў ёй удзельнічаць — я чуў, Вальдэморт прыняў яго ў свае шэрагі? Або чароўная Белатрыса, якая любіць гуляць са сваёй ахвярай, перш чым прыкончыць яе.
казаў ён бесклапотна, але яго вочы пранізвалі Снэйпа, гэтак жа, як яны пранізвалі Гары, і быццам бачылі душу чалавека, які сядзіць перад ім. Нарэшце Снэйп адрывіста кіўнуў.
Дамблдор выглядаў задаволеным.
— Дзякуй, Сэверус…
Кабінет знік, і цяпер Снэйп і Дамблдор у змярканні шпацыравалі па пустынных наваколлях замка.
— Чым вы займаецеся з Потэрам, падчас вашых вячэрніх заняткаў, — рэзка спытаў Снэйп.
Дамблдор выглядаў злёгку стомленым.
— Чым? Ці не спрабуеш ты зноў пакінуць яго пасля заняткаў, Сэверус? Хлопчык і так праводзіць больш часу адбываючы пакаранні, чым на адкрытым паветры.
— Ён зноў паводзіць сябе як яго бацька.
— Выглядае ён, магчыма як Джэймс, але ў глыбіні душы ён больш падобны на сваю маці. Я праводжу заняткі з Гары, таму што мне трэба абгаварыць з ім некаторыя пытанні, і паведаміць яму нейкую інфармацыю… пакуль не позна.
— Інфармацыю, — паўтарыў за ім Снэйп. — Вы давяраеце яму… вы не давяраеце мне.
— Тут справа не ў даверы. Мы абодва ведаем, што жыць мне засталося трохі. Я даю яму толькі тую неабходную інфармацыю, якой яму будзе досыць для таго, каб зрабіць тое, што неабходна яму будзе зрабіць.
— А чаму я не магу захоўваць гэтую інфармацыю?
— Я не аддаю перавагу захоўваць усе мае сакрэты ў адным кошыку, асабліва ў тым, які вельмі шмат часу праводзіць з Лордам Вальдэмортам.
— Я раблю гэта па вашым загадзе!
— І ты вельмі добра спраўляешся. Не думай, што я недаацэньваю пастаянную небяспеку, якой ты сябе падвяргаеш, Сэверус. Паведамляць Вальдэморту так званую каштоўную інфармацыю, пры гэтым, утойваючы галоўную сутнасць, я б не даверыў нікому, акрамя цябе.
— Тым не менш, вы больш давяраеце хлапчуку, які нічога не кеміць у Аклюменцыі, чые магічныя здольнасці пасрэдныя, і ў якога ёсць прамы доступ да розуму Цёмнага Лорда!
— Вальдэморт баіцца гэтай сувязі, — сказаў Дамблдор, — не так даўно ён на сабе зведаў, што для яго значыць хоць самая найтонкая сувязь з розумам Гары. Ён выпрабаваў боль, які ніколі не выпрабоўваў. Я упэўнены ў тым, што ён больш не паспрабуе захапіць розум Гары. Толькі не гэтым спосабам.
— Я не разумею.
— Знявечаная душа Вальдэморта не можа вынесці цесны кантакт з такой душой як у Гары. Як языком па ільдзяным слупе, як цела ў полымі.
— Душы? Мы казалі аб розуме!
— У выпадку з Гары і Лордам Вальдэмортам, успамянуць аб адным значыць успамінуць і аб іншым.
Дамблдор агледзіўся вакол, каб пераканацца, што яны адны. Яны ўжо набліжаліся да Забароненага Лесу, але не было і намёку на чыю—небудзь прысутнасць.
— Пасля таго, як ты заб’еш мяне, Сэверус.
— Вы адмаўляецеся паведаміць мне дэталі плану, і ўсё ж чакаеце, што я выканаю гэтую паслугу! — адгыркнуўся Снэйп, і яго худы твар пабарволеў ад гневу. Вы занадта ва ўсім упэўненыя, Дамблдор! Можа, я раздумаюся!
— Ты даў мне слова, Сэверус, а раз ужо мы загаварылі аб паслугах, якія ты мне павінен, я лічу, ты пагадзіўся прыглядаць за нашым маладым слізэрынцам?
Снэйп усё яшчэ быў злы. Дамблдор уздыхнуў.
— Прыходзь сёння да мяне ў кабінет, у адзінаццаць, і ты не будзеш больш жаліцца на тое, што я не давяраю табе…
Яны зноў стаялі ў кабінеце Дамблдора. За вокнамі было цёмна; Фоўкс сязеў ціха; Снэйп сядзеў моўчкі; а Дамблдор хадзіў па кабінеце і казаў:
— Гары не павінен гэтае ведаць, ні да апошняга моманту, ні да таго моманту, калі яму гэта спатрэбіцца, інакш як у яго хопіць сіл зрабіць тое, што яму прыйдзецца зрабіць?
— А што яму прыйдзецца зрабіць?
— Гэта толькі паміж мной і Гары. А зараз, слухай уважліва, Сэверус. Прыйдзе час — ужо пасля маёй смерці не спрачайся і не прабівай! Прыйдзе час, калі Лорд Вальдэморт будзе хвалявацца за жыццё сваёй змяі.
— За жыццё Наджыні? — Снэйп быў здзіўлены.
— Цалкам дакладна. Калі наступіць час, калі Лорд Вальдэморт не будзе даручаць ёй выконваць свае загады, а будзе трымаць яе поплеч сябе, пад магічнай абаронай, у такім разе, я думаю, будзе вярней сказаць Гары.
— Што сказаць Гары?
Дамблдор зрабіў глыбокі ўздых і закрыў вочы.
— Сказаць яму, што ў тую ноч, калі Лорд Вальдэморт спрбаваў забіць яго, калі Лілі паставіла сваё жыццё, як шчыт паміж імі, Смяротны заклён адскочыла ад Вальдэморта, і частка душы Вальдэморта аддзялілася ад цэлага, і ўсялілася ў адзіную жывую істоту, пакінутую ў будынку. Частка душы Лорда Вальдэморта жыве ў Гары, таму ён можа размаўляць са змеямі, і дае яму сувязь з розумам Лорда Вальдэморта, якую ніхто не мог растлумачыць. і пакуль гэтая частка душы, выпушчаная Вальдэмортам, знаходзіцца ў Гары, Вальдэморт не можа памерці.
Гары глядзеў на іх, быццам знахдзіўся ў канцы доўгага тунэлю, яны былі так далёка ад яго, што іх галасы як рэха аддаваліс ў яго вушах.
— Хлопчык… павінен памерці? — спытаў Снэйп даволі спакойным тонам.
— Вальдэморт сам павінен зрабіць гэта, Сэверус. Гэта — самае галоўнае.
Услед рушыла доўгая паўза. Снэйп сказаў:
— Я думаў… што ўсе гэтыя гады… мы абараняем яго дзеля яе. дзеля Лілі.
— Мы абараняем яго, таму што было важна навучыць яго, выхаваць, даць адчуць сваю сілу, — сказаў Дамблдор, яго вочы былі шчыліна закрыты. — Увесь гэты час сувязь паміж імі станавілася ўсё мацней і мацней. Часам мне здавалася, што ён здагадваецца аб гэтым.
Дамблдор адкрыў вочы. Снэйп быў у жаху.
— Вы захавалі яму жыццё, каб ён мог памерці ў падыходны момант?
— Не здзіўляйся, Сэверус. Колькі мужчын і жанчын памерлі ў цябе на вачах?
— У апошні час — толькі тыя, каго мне не атрымалася выратаваць, — сказаў Снэйп. Ён устаў на ногі. — Вы меня выкарысталі.
— У сэнсе?
— Я шпіёніў для вас, лгаў дзеля вас, падвергнуў сябе смяротнай небяспекі зеля вас. Зрабіў усё, каб абараніць сына Лілі Потэр. А зараз вы кажаце, што выгадоўвалі яго, як свінню на забой…
— Вельмі кранальна, Сэверус, — сур’ёзна сказаў Дамблдор. — Ты ўжо абвык клапаціцца аб хлопчыку?
— Аб ім? — закрычаў Снэйп. — Экпекто Патронум!
З кончыка яго палачкі вырвалася срэбная лань. Яна прызямлілася на падлогу кабінета, адзін раз прабеглася па яму і выскачыла ў акно. Дамблдор глядзеў, як яна паляцела, а калі яе серабрыстае ззянне знікла, ён звярнуўся да Снэйпу, вочы таго былі поўныя слёз.
— Нават пасля ўсяго, што здарылася?
— Заўсёды, — сказаў Снэйп.
І сцэна змянілася. Хараз Гары бачыў Снэйпа, які размаўляў з партрэтам Дамблдора ззаду яго стала.
— Паведамі Вальдэморту, калі Гары будуць везці з хаты яго дзяцькі і цёткі, — казаў Дамблдор. — Зрабі гэта так, каб не выклікаць падазронаў у Вальдэморта. Ты павінен зрабіць так, каб яны прынялі план з прынадай; я ўпэўнены, што толькі так можна забяспечыць Гары бяспеку. Паспрабуй зачараваць Мундунгуса Флетчэра. І яшчэ, Сэверус, калі ты будзеш прымаць удзел у выкраданні, паспрабуй паводзіць сябе паактыўней… Неабходна, каб Вальдэморт давяраў табе, інакш ад Хогвартса нічога не застанецца…
Цяпер Снэйп быў у невядомай карчме, тварам да твару з Мундунгусам, які выглядаў незвычайна бледна, Снэйп хмурыўся, канцэнтуючыся.
— Ты прапануеш Ордэну Фенікса, — шаптаў Снэйп, — выкарыстаць прынады. Адваротнае зелле. Аднолькавыя Потэры. Гэта адзінае, што можа спрацаваць. ты забудзшся аб тым, што гэта я прапанаваў табе. Ты скажаш, што гэта твая ідэя. Зразумеў?
— Я зразумеў, прашаптаў Мундунгус, яго вочы разбяжаліся.
Цяпер Гары ляцеў побач са Снэйпам на мятле праз бясхмарную цёмную ноч, суправаджаны іншымі Пажыральнікамі Смерці, і наперадзе іх былі Люпін і Гары, які ў рэчаіснасці быў Джорджам… Пажыральнік Смерці абагнаў Снэйпа і падняў палачку, якую накіраваў ў спіну Люпіна.
— Сэктумсемпра! — закрычаў Снэйп.
Але заклён, які быў прызначан для Пажыральніка Смерці, праляцеў і замест гэтага ўразіў Джорджа…
І наступнае. Снэйп стаяў на каленах у старой спальні Сірыюсу. Слёзы капалі з кончыка яго носу, у той час як ён чытаў стары ліст Лілі. Другая старонка ўтрымоўала толькі неклькі слоў:
“… што яна была сяброўкай Гелерта Грындэльвальда. Асабіста мне здаецца, што яна здурэла!
З каханнем,
Лілі”
Снэйп узяў старонку, якая ўтрымоўвала подпіс Лілі і яе каханне, і паклаў у сваю мантыю.
Потым ён разарваў фатаграфію, якую трымаў, на дзве часткі, так, што зараз ён трымаў частку, на якой Лілі смяецца, кідаючы частку з Джэймсам і Гары на падлогу, пад камоду…
І цяпер Снэйп зноў стаяў перад партрэтам дырэктара Фінеаса Ніггелуса, паколькі той прыбыў у свой партрэт.
Дырэктар, яны спыніліся ў Дэканавым Лесу! Бруднакроўка…
— Не кажы гэтае слова!
— Дзяўчынка Грэнджэр, тады, згадала гэтае месца, калі яна адкрыла сваю сумку і я пачуў яе!
— Дабра. Вельмі добра, — прагукаў партрэт Дамблдора ззаду стала дырэктара. — Цяпер, Сэверус, меч! Але не забывай, ён павінен быць атрыманы ва ўмовах важнасці і адвагі — ён не павінен ведаць, што ты дапамагаеш яму! Калі Вальдэморт зможа прачытаць думкі Гары і ўбачыць тваю дапамогу…
— Я ведаю, — коратка адказаў Сэверус. Ён наблізіўся да партрэта Дамблдора і адсунуў яго ў бок. Партрэт ад’ехаў наперад, прад’яўляючы паражніну ззаду яго, з якой ён узяў меч Грыфіндора.
— І вы дагэтуль не збіраецеся сказаць мне чаму так важна даць Потэру меч? — спытаў Снэйп, пакуль ён апранаў паходны плашч па-над мантыямі.
— Не, я так не лічу, — адказаў Дамблдор. — Ён павінен ведаць, што рабіць з ім. І Сэверус, будзь асцярожны, яны будуць не вельмі ветлівыя да цябе, пасля няўдачы з Джорджам Уізлі.
— Не хвалюйцеся, Дамблдор, — сказаў ён халаднавата. — У мяне ёсць план.
І Снэйп выйшаў з пакоя. Гары падняўся з Віра памяці і секунду праз на пакрытым дыванам палу, у тым самым пакоі, з якога толькі што выйшаў Снэйп.