Дэляж (Delage) — французская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая выпускала прадстаўніцкія і гоначныя аўтамабілі ў першай палове ХХ стагоддзя. Спыніла існаванне ў 1953 годзе.
Кракаўскае прадмесце — прагулачны праспект Варшавы. Звязвае размешчаны на беразе Віслы гістарычны Стары горад з сучасным цэнтрам сталіцы Польшчы.
Штуфат — мясная страва заходнееўрапейскай кухні, для якой буйным кавалкам (цалкам, з падскурным тлушчам) бярэцца край або філе тлустай ялавічыны або цяляціны і шпігуецца на ўсю глыбіню свіным салам ці беконам, уперамежку з часнаком і морквай.
Круча (Кruczа) — вуліца ў Варшаве, у раёне Сяродмесця.
«Штайр» (Steyr) — марка аўтамабіля. Steyr-Diamler-Puch — аўстра-венгерская і аўстрыйская кампанія, якая існавала ў 1864–2011 гадах і займалася вытворчасцю агнястрэльнай зброі, ваеннай тэхнікі, аўтамабіляў, веласіпедаў, матацыклаў і самалётаў. Штаб-кватэра знаходзілася ў горадзе Штайр. Першым серыйным аўтамабілем кампаніі быў Steyr II, які стаў далейшым развіццём канструкцыі прататыпа. Машына мела 6-цыліндравы рухавік аб’ёмам 3,3 л і магутнасць 40 конскіх сіл, магла разагнацца да 100 км/г.
Сorpus delicti (лац.) — «рэчавы доказ»
Макс Флейшэр — амерыканскі аніматар, вынаходнік, рэжысёр і прадзюсар.
Gemacht (ням.) — гатова.
Гекель Э. Г. (1834–1919) — нямецкі біёлаг-эвалюцыяніст, прыхільнік і паслядоўнік вучэння Ч. Дарвіна.
А priori (лац.) — ад папярэдняга, веды, атрыманыя па-за вопытам, незалежна ад яго.
Funiculus umbilicalis (лац.) — пупавіна, або пупочны канацік.
Клеткі Нісля (рэчыва Нісля) — утварэнне, якое можна назіраць пры мікраскапіі нервовых клетак.
Primo (лац.) — спачатку, па-першае.
Secondo (лац.) — па-другое.
Сomme il faut: (франц.) — як трэба, як належыць, прыстойны, што адпавядае правілам добрага тону.
Multum (лац.) — вельмі, шмат.
Ausgerechnet (ням.) — проста.
A propos (лац.) — дарэчы.
Гарохавы вянок табе на шыю — паводле польскай традыцыі, гарохавы — вянок, звіты разам з поўнымі стручкамі, — гэта адмова паклонніку, знак нежадання нявесты выходзіць замуж.
Творкі — слэнгавае, абазначае мясцовасць, дзе ёсць псіхіятрычная клініка.
Пэльцавізна — раней вёска, цяпер тэрыторыя на паўночным усходзе Варшавы.
Hallo, old Jack! (англ.) — Як справы, сябра Джэк!
All right, John! (англ.) — У парадку, Джон!
Memento (лац.) — згадка, папярэджанне.
Вайгу — адна з назваў вострава Пасхі.
Фрына — знакамітая афінская гетэра, былая натуршчыца Праксіцеля і Апелеса.
Сарданапал — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Ален Жэрбо (1893–1941) — французскі лётчык і тэнісіст, які спрабаваў самастойна на яхце перасекчы Атлантыку.
Plicae ventriculares (лац.) — вентрыкулярныя складкі, якія адносяцца да жалудачка (сэрца, галаўнога мозга).
Fertik (ням.) — скончана.
Medict, cura te ipsum (лац.) — вылечы самога сябе.
Грохуў — частка Варшавы, размешчаная на правым беразе Віслы.
Рашын — вёска ў Польшчы ў Мазавецкім ваяводстве.
Канстанцін-Язёрна — курорт у Мазавецкім ваяводстве; у 20-х гадах ХХ стагоддзя палову яго жыхароў складалі яўрэі.
Дзірк-Хартог — востраў у Індыйскім акіяне ля заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі.
Заліў Акул (Шарк) — заліў у паўночна-заходняй частцы ўзбярэжжа Заходняй Аўстраліі. У ім жыве больш за 10 відаў акул. Адсюль і назва.
Die Gedanken sind zollfei (нем.) — думкі вольныя ад тарыфаў.
Баія (партуг. «бухта») — адзін са штатаў Бразіліі, размешчаны ва ўсходняй частцы краіны на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна.
Тухольскія бары — буйны лясны масіў, цяпер нацыянальны парк, у раёне горада Тухоля на поўначы Польшчы ў міжрэччы Брды і Вды.
A proros (фр.) — дарэчы.
«(Мi)łości» (польск.) — «(ка)хання».
Ятрахімія — рацыянальны напрамак алхіміі XVI–XVII стст., які імкнуўся паставіць хімію на службу медыцыне і галоўнай мэтай рабіў гатаванне лекаў.
Арпінгтоны — мяса-яечная парода кур.
Яўгеніка — вучэнне пра селекцыю прымяняльна да чалавека, а таксама пра шляхі паляпшэння яго спадчынных уласцівасцей. Вучэнне было заклікана змагацца са з’явамі выраджэння ў чалавечым генафондзе.
Калонія Сташыца — жылы масіў у раёне Ахота ў Варшаве.
Анаміты — устарэлая назва в’етнамцаў, якая паходзіць ад наймення часткі іх краіны Анам, якое выкарыстоўвалася раней.
Фан — тэрыторыя Партугаліі.
Fair play (англ.) — справядліва.
It’s a long way to Tipperway, It’s a long way to go… (англ.) — радкі прыпеву маршавай песні брытанскай арміі «Доўгі шлях да Тыперэры».
Шатан — невялікая вёска ў Англіі, у Дэрбішыры.
Сінг-Сінг — амерыканская крымінальная ўстанова строгага рэжыму ў штаце Нью-Ёрк.
Вальпараіса — горад у Цэнтральным Чылі ля падножжа Андаў.
Tertium non datur (лацін.) — трэцяга не дадзена.
Рабяты — у арыгінале rebiata, аўтар наўмысна ўводзіць «рускую» лексіку для характарыстыкі персанажаў, якія відавочна ўсходнеславянскага (магчыма, беларускага) паходжання.
Беспрызорнага — у арыгінале bezprizornego, каб падкрэсліць усходнеславянскае паходжанне персанажа.
Парабелум — нямецкі аўтаматычны пісталет калібру 9 мм.
Путалам — лагуна на ціхаакіянскім узбярэжжы Цэйлона.
Ready (англ.) — гатовы.
Dranie! (польск.) — нягоднікі.