Ня сплю я, ды прарочы сон мне сьніцца…
Пілюлі п'ю, — магчыма, так засну?..
Ды колькі я ўжо сьліны горкай праглынуў! —
Інстанцыі, чыноўнікі-рупліўцы
Мне аб'явілі жорсткую вайну —
За тое, што спакой я ўзварухнуў,
Што хрыпам я краіну скалануў,
Каб даказаць, што ў коле я ня сьпіца,
За тое, што карціць мне, што ня сьпіцца,
Што ў перадачах іхніх заграніца
Дае маю блатную даўніну
І лічыць абавязкам павініцца:
— Даруйце, што бяз згоды… — Ну і ну!
За што яшчэ? За жоначку-вясну?
Маўляў, ня мог на нашай ажаніцца!
Маўляў, упарта лезу ў чужыну
І надта ж не хачу на дно зваліцца!
Што песьню напісаў, і не адну,
Пра тое, як мы колісь білі фрыца,
І пра байца, які на дзот валіўся,
А сам — ні сном ні духам пра вайну!
Крычаць, што скраў я месяца сьпіну
І шчэ што ўкрасьці я не праміну, —
І небыліцу даганяе небыліца.
Ня сьпіцца мне… Ну, як жа тут ня сьпіцца?!
Не! Не сап'юся! Рукі працягну
І завяшчаньне крыжам ахіну,
І не забуду сам перахрысьціцца,
І песьню напішу, ды не адну,
І ў песьні той кагосьці пракляну,
Ды ў пояс не забуду пакланіцца
Ўсім, хто пісаў, каб я ня сьмеў зваліцца!
Хай чаша горкая, — я іх не падману!
1973