У абдымкі (абдоймы) Марфея ісці, пайсці і пад. Паўкалька з англ. м. (in the arms of Morpheus). Спаць. Я npocma скептык, якому дa таго ж вельмі хочацца спаць і які не дачакаецца сустрэчы са Швальбе, каб пасля адправіць яго да д’ябла, пачытаць штосьці з твораў тутэйшых паэтаў… I пайсці ў абдоймы Марфея (У. Караткевіч. Млын на Сініх Вірах).
Склаўся на аснове грэчаскай міфалогіі, дзе Марфей — бог сну, y антычным мастацтве адлюстроўваўся як стары чалавек з крыламі.
У абозе. Агульны для ўсходнесл. м. Ззаду ўсіх (заставацца, плесціся, цягнуцца і пад.). Мы пераходзім на прапашную сістэму. A ты застанешся ў абозе. Гаспадарка твая паказальная, што ж ты будзеш паказваць? (І.Дуброўскі. Зямныя вузлы).
Паходзіць з маўлення ваенных. Вайсковы абоз як сукупнасць транспартных сродкаў знаходзіўся ззаду палка, дывізіі, замыкаў рух вайсковага злучэння.
У агонь і <у> ваду ісці (пайсці) за кім, за каго. Агульны для ўсходнесл. м. Усюды і на ўсё, на любыя ўчынкі, безразважна і самаахвярна. Гэта і ёсць той самы Янка… У сельпо працуе. Я за яго ў агонь і ваду пайшоў бы… (У. Краўчанка. Не верыць нельга).
Склаўся, відаць, на вобразнай аснове фразеалагізма прайсці агонь і ваду і медныя трубы (гл.), які абазначае ‘пабыць у розных цяжкіх абставінах і загартавацца’ і паводле паходжання з’яўляецца калькай з англ. м. (go through fіre and water).
У адзін міг. Агульны для ўсходнесл. м. Адразу ж, імгненна, вельмі хутка (зрабіць што-н., адбылося што-н.). Нібы ўдараны знянацку, Мікола ўздрыгнуў, твар яго пабялеў. У адзін міг ён увесь змяніўся (У. Краўчанка. Над хвалямі Прыпяці).
Першапачаткова выраз абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць.
У ажуры. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае ‘добра, паспяхова’ і ’добры, паспяховы, як і павінна быць’. —Не хвалюйцеся, матка, — звярнуўся нарэшце да Ганны Макараўны Жора, — усё будзеў ажуры (А. Марціновіч. Мама, сын і Толька). Валера, не дачакаўшыся адказу, зразумеў, што «справа ў ажуры» (У. Рубанаў. Каштаны).
Узнік y мове рахунковых работнікаў, дзе словам ажур называюць такі стан рахункаводства, пры якім запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяцца ў дзень правядзення аперацыі. Параўн. y аповесці М. Лужаніна «Трое»: «Нямецкі афіцэр, відаць, былы фінансавы работкік, ператрасаў ашчадную касу, дзівячыся, як дакладна ўсё зведзена ў ажур, гаворачы бухгалтарскай мовай». Слова ажур узнікла на аснове французскага a jour, што значыць «у дзень».
Убачыць свет. Калька з франц. м. (voir le jour). Быць апублікаваным, выдадзеным (пра кнігу, брашуру і пад.). Калі газеце не выпадаў лёс убачыць свет, наборшчык пераказваў сваім сябрам змест заметак, якія ён набіраў для «крамольнай» газеты (Х. Жычка. «Не кажыце маме…»).
Выраз усведамляецца як матываваны. У франц. м. ён мае два значэнні: ‘нарадзіцца’ і ‘быць апублікаваным’.
Убіраць (убраць; прыбіраць, прыбраць) y <свае> рукі. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘поўнасцю падпарадкоўваць сваёй волі’ і ‘самавольна завалодваць чым-н., прысвойваць што-н.’. —Гэта яна так убрала цябе ў рукі? — Ладуцька скасіў вочы ў бок Аксені (Н. Маеўская. Такая позняя вясна). Іначай як магло стацца, што пан Скірмунт з Альбрэхта залез y іх хату, прыбраў y свае рукі з-пад іх носа затокі на рэчцы… (Я. Колас. На ростанях).
Склаўся па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным фразеалагізмам браць y <свае> рукі (гл.) — калькай з франц. м.
Убраць y <свае> рукі. Гл. убіраць (убраць; прыбіраць, прыбраць) y <свае> рукі.
Увайсці ў гісторыю. Калька з ням. м. (der Geschichte angehören). Стаць вядомым, захавацца ў памяці людзей. Рукой «выкладчыка» вадзілі «філосафы», выхаваныя на старых догмах. Тым не менш імя Андрэевай увайшло ў гісторыю (М. Кацюшэнка. Першамай надзеі нашай).
Першапачаткова абазначаў ‘трапіць у летапіс гістарычных падзей’.
Увайсці ў плоць і кроў каго, чаго, чыю. Гл. уваходзіць (увайсці) y плоць і кроў каго, чаго, чыю.
Увайсці ў прымаўку. Калька з франц, м. (passer en proverbe). Стаць агульнавядомым, усімі прызнаным. Храбрасць Садзіленкі ўвайшла ў прымаўку (ЛіМ. 27.05.1969).
Тут што-небудзь папулярнае, вядомае шырокаму колу людзей атаясамліваецца з устойлівасцю і ўзнаўляльнасцю народных прымавак (прыказак).
Уваткнуць пяро каму. Гл. пяро ўставіць (уваткнуць) каму.
Уваходзіць (увайсці) y плоць і кроў каго, чаго, чыю. Агульны для ўсходнесл. м. Арганічна засвойвацца, моцна ўкараняцца, становячыся прывычным, неабходным. Гісторыя балючая, бы рана. Яна ўвайшла ў нашу плоць і кроў і плоццю і крывёю продкаў нашых (Г. Каржанеўская. Гісторыя — не могільнік глухі…).
Склаўся на аснове назоўнікавага фразеалагізма плоць і кроў чыя, каго (гл.) y выніку пашырэння яго саставу дзеяслоўным кампанентам.
Уваходзіць (увайсці) y <сваю> каляіну. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. входить в <свою> колею, укр. входити в колію). Ужыв. са значэннямі ‘вяртацца да прывычнага спосабу жыцця’ і ‘прымаць звычайны рытм, характар’. Асталяваўшыся, Лабановіч увайшоў y каляіну дамашняга жыцця (Я. Колас. На ростанях). Жыццё на новым месцы паволі ўваходзіць у сваю каляіну (С. Александровіч. На шырокі прастор).
Паходзіць з адпаведнага свабоднага словазлучэння. Гл. пра паходжанне антанімічнага (у 1-м знач.) фразеалагізма выбівацца з каляіны.
У гадзіну па чайнай лыжцы. Недакладная паўкалька з руск. м. (через час по чайной ложке). Вельмі марудна, не спяшаючыся, павольна. Трактары стаяць, a яны на конях цыркаюцца, y гадзіну па чайнай лыжцы (У. Кузьмянкоў. Ішла вясна).
Узнік на аснове свабоднага словазлучэння, якое ў маўленні медыкаў выкарыстоўваецца як рэгламентацыя прыёму мікстуры. У «Руска-беларускім слоўніку» як адпаведнік рускаму выразу рэкамендуецца праз гадзіну па сталовай лыжцы (параўн. y «Беларуска-рускім слоўніку»: праз гадзіну па чайнай лыжцы), аднак у мастацкіх і публіцыстычных тэкстах прыжыўся іншы — y гадзіну па чайнай лыжцы (напрыклад, y творах М. Машары, А. Рыбака, на старонках «Звязды», «Настаўніцкай газеты»).
У гарачай вадзе купаны. Агульны для бел. і польск. (w gorącej wodzie кąрапу) м. Занадта гарачы, запальчывы. — Хвелька Зянковіч. 3 універсітэта. Дражняць абрыкосам. Вядома, не ў вочы. — Не буду. — І не раю. Ён у нас у гарачай вадзе купаны (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім).
Узнікненне выразу звязана з царкоўным абрадам хрышчэння, калі малога апускалі ў спецыяльную пасудзіну з вадой (купель). Вобразная аснова фразеалагізма грунтуецца на народным гумары, на прыёме гіпербалы (параўн. таксама: y гарачага папа хрышчаны, малёны non хрысціў).
У глыбіні душы. Калька з лац. м. (in imo pectore). Унутрана, употайкі, падсвядома. Калі шчыра, то недзе ў глыбіні душы хацелася, каб Тася нейкім чынам умяшалася і сарвала гэтую паездку (І.Шамякін. Вазьму твой боль).
Удар ніжэй пояса. Агульны для бел. іруск. м. Раптоўная і балючая непрыемнасць, нечакана і нетактоўна прычыненая каму-н. «[Сеятлана Уладзіміраўна: ] Я не думала, што вы такі маленькі і худзенькі…» Для Лукіна, які і сапраўды быў на цэлую галаву ніжэйшы за Святлану Уладзіславаўну, гэта быў удар, як кажуць баксёры, ніжэй пояса (В. Праўдзін. Танцавальны марафон).
Як відаць з прыведзенага прыкладу, выток фразеалагізма — маўленне баксёраў. Удар ніжэй пояса — забаронены прыём у боксе.
Удар пад дых. Уласна бел. Раптоўная і балючая непрыемнасць для каго-, чаго-н. Калі стараннямі даносчыкаў і прыдуркаў спыняцца беларускае кнігадрукаванне і перыядычны друк, гэта будзе ўдар пад дых усёй нашай нацыянальнай культуры, пасля якога яна невядома як і калі выпрастаецца (У. Някляеў. «У сваім народзе ты жывеш…»).
Склаўся ў выніку пераасэнсаванкя адпаведнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні баксёраў.
Удзельная вага чыя, чагоў чым. Агульны для ўсходнесл. м. Пэўная роля, значэнне, месца чаго-н. y чым-н. На аснове гэтых даных асветлена дынаміка кожнай з форм і галін прамысловасці, іх удзельная вага ва ўсёй прамысловасці, перыяды ўздымаў, крызісаў, дэпрэсій (М.В.Біч. Прамысловасць Беларусі ў другой палавіне XIX ст.).
Узнік y выніку метафарычнага пераасэнсавання састаўнога тэрміна, якім y фізіцы называюць адносіны вагі цела пры тэмпературы 0 °C да вагі роўнага аб’ёму вады пры тэмпературы 4 °C.
Адкладваць (адкласці) y доўгую скрыню (скрынку). Калька з руск. м. (в долгий ящик). На няпэўна доўгі час (адкладваць што-н.). Сказана — зроблена, добрую справу не трэба адкладваць у доўгую скрынку, бо «адклад не ідзе ў лад» (М. Машара. Лукішкі).
Часцей за ўсё гэты фразеалагізм кваліфікуюць паводле паходжання як уласна рускі, a яго ўзнікненне звязваюць з перыядам праўлення цара Аляксея Міхайлавіча (1645–1676). Цар загадаў прыбіць доўгую скрыню на слупе каля свайго палаца ў сяле Каломенскім. У гэту скрыню прасіцелі апускалі свае чалабітныя. Просьбы, апушчаныя туды, звычайна разглядаліся вельмі доўга, што нібыта і стала падставай для ўзнікнення фразеалагізма. Больш пераканальнай трэба лічыць версію В. М. Макіенкі, які паказвае, што ў руск. м. гэты выраз прыйшоў як калька з ням. м. (in die lange Truhe legen, літаральна «класці ў доўгую скрыню»), дзе ён фіксуецца ў помніках XIV ст. У ням. слоўніках даецца і гістарычна-этымалагічнае тлумачэнне фразеалагізма: y сярэдневяковым германскім судаводстве скрыні-рундукі звычайна выкарыстоўваліся для захоўвання актаў і спраў, вырашэнне якіх адкладвалася на няпэўны тэрмін.
У дурнях заставацца (застацца), апынуцца, пакідаць (пакінуць). Агульны для ўсходнесл. м. (руск. в дураках, укр. в дурнях). У недарэчным, смешным становішчы. I мне таксама робіцца ясна і зразумела, што назад Задарожны не прыйдзе — не затым ён пайшоў Тут нейкая была яго хітрасць, якой ён дамогся, і мы засталіся ў дурнях (В. Быкаў. Трэцяя ракета).
Паходзіць ад картачнай гульні «ў дурня». Параўн.: «Карты, Гаркуша, яшчэ ў калодзе ёсць. I невядома, каму прыйдзецца большы козыр, хто ўрэшце выйграе, a хто застанецца ў дурнях» (М. Кусянкоў).
Узводзіцца (узвесціся) y квадрат. Агульны для ўсходнесл. м. Значна пераболыпвацца. Толькі ты тады, вядома, злуй на сябе: без заслуг застанешся. Перад немцамі. A там заслугі за табой падвояцца. У квадрат узвядуцца. Зразумеў? (В. Быкаў. Пастка).
Узнік y выніку пераасэнсавання састаўнога матэматычнага тэрміна.
Узнесці да нябёс каго, што. Гл. узносіць (узнесці) да нябёс каго, што.
Узнімаць галаву. Гл. падымаць (паднядь; узнімаць, узняць) галаву.
Узнімаць (узняць; паднімаць, падняць) сцяг чаго, чый. Калька з царк. — слав. м. (поднимать знамя). Пачынаць барацьбу за што-н., дзейнічаць y імя чаго-н. Савецкі народ высока ўзняў сцяг інтэрнацыяналізму; смела, рашуча выступіў супраць ганьбы нашых дзён — каланіяльнага рабства (У. Карпаў. Сотая маладосць).
Сустракаецца ў біблейскіх тэкстах: «Мы возрадуемся о спасении твоем и во имя Бога нашего поднимем знамя» (Псалтыр, 19,6).
Узносіць (узнесці) да нябёс каго, што. Паўкалька з руск. м. (превозносить до небес). Празмерна расхвальваць каго-, што-н. Анатоль цягнуўся да кніг, захапляўся музыкай, паэзіяй, асабліва палюбіў Ясеніна, якога ў Разані моладзь узносіла да нябёс (У. Калеснік. Пасланец Праметэя).
Склаўся, відаць, на аскове блізкага гучаннем словазлучэння, пададзенага ў адным з псалмоў (Псалтыр, 56, 12): «Будзь узнесены вышэй нябёс, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая».
Узняць (падняць) на шчыт каго, што. Калька з ням. м. (auf den Schild heden). Залішне расхваліць. Праект Пятра Шувалава ўзнялі на шчыт самыя абрыдліва-правыя элементы (УКараткевіч. Каласы пад сярпом тваім).
Першапачаткова выраз меў значэнне ‘зрабіць правадыром’. Выток фразеалагізма — звычай старажытных германцаў: выбраўшы на полі бою правадыра, яны ўзнімалі яго на шчыт, каб усе навакол маглі бачыць, каго выбралі.
Узыходзячая зорка <чаго, на чым>. Калька з ням. м. (ein aufgehender Stem). Чалавек, які пачынае набываць шырокую вядомасць, славу ў якой-н. галіне дзейнасці. Арнольд з’явіўся на свет тады, калі бацька яшчэ не быў узыходзячай зоркай на варшаўскім фінансавым небе (У. Мехаў. Сцяг над рэўкомам).
Выраз усведамляецца як матываваны.
Узяцца за гуж. Гл. за гуж узяцца.
Узяцца ў рожкі з кім. Гл. брацца (узяцца) y рожкі з кім.
Узяць (браць) за шкірку каго. Уласна бел. Пакараць, прыцягнуць да адказнасці. Цяпер, калі прыйшлося, што самога зараз возьмуць за шкірку, «он украдкою кивает на Петра», гэта значыць на Антона Мітрафанавіча (К. Крапіва. Канец дружбы). A нелюдзю, ашуканцу не абавязкова верыць. Яго трэба браць за шкірку адразу… (Вожык. 1965. № 2).
Слова шкірка з’яўляецца, магчыма, запазычаннем з укр. м., але ў бел. м. яно атрымала іншае значэнне. Украінскае шкірка адпавядае нашым шкурка, скурка. Беларускае шкірка звычайна ўжываецца толькі ў форме він. скл. з прыназоўнікам за (за шкірку) і спалучаецца з абмежаванай колькасцю дзеясловаў: «Трэсці лейбмедыка за шкірку…» (У. Караткевіч); «…быццам іх за шкірку хто выкідае» (І.Грамовіч); «Ухапіў за шкірку…» (Р. Мурашка). Значэнне спалучэння за шкірку — ‘за каўнер, за шыварат’. 3 такім жа значэннем выступае прыназоўнікава-склонавая форма за шкірку ў спалучэнні з дзеясловам узяць, які звычайна апускаецца: «Тут я яго за шкірку — хадзі сюды!» (К. Крапіва); «…а тут — за шкірку ды ў каталажку» (М. Лужанін); «Вось такога б, як кажуць, за шкірку ды на поле, дзе сеюць і косяць…» (М. Калачынскі). Ва ўсіх прыкладах сэнс спалучэння прамы, канкрэтны — ‘узяць за шыварат’. На аснове гэтага першаснага значэння ў словазлучэнні ўзяць за шкірку развілося другое, пераноснае — ‘пакараць’.
Узяць быка за рогі. Гл. браць (узяць) быка за рогі.
Узяць верх. Гл. браць (узяць) верх.
Узяць за горла каго. Гл. браць (узяць) за горла каго.
Узяць за жабры каго. Гл. браць (узядь) за жабры каго.
Узяць за жывое каго. Гл. закрануць за жывое каго.
Узяць за шчэлепы каго. Гл. браць (узяць) за шчэлепы каго.
Узяць лейцы ў <свае> рукі. Гл. браць (узяць) лейцы ў <свае> рукі.
Узяць на абардаж каго, што. Гл. браць (узяць) на абардаж каго, што.
Узяць на арапа каго. Гл. браць (узяць) на арапа каго.
Узяць на буксір каго. Гл. браць (узяць) на буксір каго.
Узяць на зыхер каго. Гл. браць (узяць) на зыхер каго.
Узяць на мушку каго, што. Гл. браць (узяць) на мушку каго, што.
Узяць на понт каго. Гл. браць (узяць) на понт каго.
Узяць на пушку каго. Гл. браць (узяць) на пушку каго.
Узяць на ўзбраенне што. Гл. браць (узяць) на ўзбраенне што.
Узяць на цугундар каго. Гл. на цугундар браць (узяць) каго.
Узяць ногі на плечы і (ды)… Гл. <браць (узяць)> ногі на плечы і (ды)…
Узяць ногі ў рукі і (ды)… Гл. <браць (узяць)> ногі ў рукі і (ды)…
Узяць прыклад з каго. Гл. браць (узяць) прыклад з каго.
Узяць сябе ў рукі. Гл. браць (узяць) сябе ў рукі.
Узяць у пераплёт каго. Гл. браць (узяць) y пераплёт каго.
Узяць y <свае> рукі. Гл. браць (узяць) y <свае> рукі.
Узяць уцям што. Гл. браць (узяць) уцям што.
Узяць у шоры каго. Гл, браць (узяць) y шоры каго.
У імгненне вока. Агульны для бел., руск. (в мгновение ока) і польск. (w mgnieniu ока) м., абазначае ‘вельмі хутка, вокамгненна’. Міколка падцягнуўся ўвесь, сцягся ў пругкі камяк і ў імгненне вока апынуўся ля самых вокан машыны (М. Лынькоў. Васількі).
Кампанент імгненне роднасны са словамі міг, мігнуць. Увесь выраз першапачаткова абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць. Фразеалагізм ужываўся яшчэ ў XVI ст., напрыклад, y «Катэхізісе» С. Буднага: «…хотя жь умрють, але иже въ мгненіи ока, не усъпнуть».
У канцы канцоў. Калька з франц. м. (à la fin des fins). Ужыв. з акалічнасным значэннем ‘у канчатковым выніку, пад канец, напаследак’ і як пабочнае словазлучэнне для падкрэслівання чаго-н. ці паказу, што мера цярпення, чакання скончылася. A ў канцы канцоў вось што: надзявайце пінжак, бярыце ногі ў рукі і бяжыце на пошту (У. Корбан. Гінка). [Радзецкі:] Ты надаела, не хачу цябе я знаць, прападаць не буду, чуеш? [Васіліса: ] Не крычы, y канцы канцоў! (А. Александровіч. Напор).
Таўталагічны выраз, y якім першы назоўнікавы кампанент выконвае сэнсаўтваральную функцыю, a другі дапаўняе сэнс першага семай узмацняльнасці, робіць выраз экспрэсіўным сродкам.
У касцюме Адама. Агульны для ўсходнесл. іпольск. (w stroju Adama) м. Без усякага адзення, голы (пра мужчыну). Можна прымаць паветраныя ванны — хі-хі — y касцюме Адама, ніхто не патрывожыць (М. Ваданосаў. Пераломнае лета).
Першыя біблейскія людзі Адам і Ева (пакуль Бог не выгнаў іх з раю, пакараўшы за з’едзены яблык з дрэва пазнання дабра і зла) хадзілі голыя, без адзення. На аснове гэтага біблейскага падання ўзніклі фразеалагізмы са значэннем ‘голы, без адзення’: y касцюме Адама — пра мужчыну, y касцюме Евы — пра жанчыну.
У касцюме Евы. Агульны для ўсходнесл. м. Без усякага адзення, голая. Пра жанчыну. A найбольш пекным, ну, такім, як панна Марыся, — ага, падумалася, няхай пазайздросцяць — і Галена, і Янінка, — такім, будзе дазволена танцаваць на балі ў касцюме Евы (А. Мальдзіс. Восень пасярод вясны).
Узнік на аснове біблейскага падання пра першых людзей — Адама і Еву, якія, пакуль Бог не выгнаў іх з раю, хадзілі голыя, без адзення. Параўн. ужыванне кантамінаванага выразу ў касцюмах Адама і Евы — y п’есе М. Матукоўскага «Амністыя»: «Няхай яны гэтай гармоніяй у музеях цешацца. Там усе статуі ў касцюмах Адама і Евы».
У кашулі нарадзіўся. Гл. y сарочцы (кашулі) нарадзіўся.
У квадраце. Агульны для ўсходнесл. м. Найвышэйшай ступені. [Радыслаў:] Ізноў спрачацца, пагражаць, y чорнай здрадзе вінаваціць?.. Ну што ж, нахабства ў квадраце, падходзь! Гатовы я прыняць любую вашу атаку (А. Бачыла. Загорская восень).
Склаўся ў выніку пераасэнсавання тзрміналагічнага спалучэння, якое ўжываецца ў маўленні матэматыкаў, дзе квадрат — ‘здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе’.
Укладвацца ў пракрустава ложа. Агульны для ўсходнесл. м. Насільна прыстасоўвацца да чаго-н., падганяцца да пэўнай меркі. Бокам цяпер вылазяць іх хуткаспелыя схемы, жыццё не хоча ўкладвацца ў іх пракрустава ложа (В. Блакіт. Шануй сваё імя).
Утвораны ад фразеалагізма ўкладваць (укласці) y пракрустава ложа (гл.).
Укласці ў пракрустава ложа чаго. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў не фіксуецца). Насільна прыстасаваць да чагосьці, падагнаць да пэўнай меркі. Гэта не асаблівасць якой-небудзь мясцовай гаворкі, a рыса, уласцівая ўсёй агульнанароднай мове — пісьмовай і вуснай. Яе нельга ні ігнараваць, ні ўкласці ў пракрустава ложа граматыкі (К. Крапіва. Грамадская неабходнасць і беспадстаўнае наватарства).
Дзеяслоўны фразеалагізм склаўся на аснове назоўнікавага пракрустава ложа (гл.) і звязаны з тым жа старажытнагрэчаскім міфам, паводле якога разбойнік Дамаст (другі варыянт: Паліпемон) вылучаўся выключнай лютасцю, за што яго празвалі Пракрустам (што значыць «мучыцелем»). Ён лавіў людзей, заводзіў да сябе і ўкладваў y сваю пасцель. Калі ахвяра была даўжэйшая за ложак, Пракруст адсякаў ёй ногі, a калі карацейшая — расцягваў госця да памеру ложка.
У кожным выпадку. Гл. ва ўсякім (у кожным) выпадку.
У кожным разе. Гл. ва ўсякім (у кожным) разе.
У крайнім выпадку. Калька з франц. м. (le cas échéant). Пры вострай неабходнасці, калі не будзе іншага выхаду. Дрывамі забяспечым, a там, можа, і мэбляю якою разжывёмся. У крайнім выпадку пазычым у дзіцячым доме (С. Грахоўскі. Ранні снег).
Прыметнікавы кампанент — сэнсаўтваральны, суадносны з адным са значэнняў слова крайні (‘надзвычайны, выключны’).
У кулак смяяцца, хіхікаць і пад. Агульны для ўсходнесл. м. Ціха і непрыкметна. Хітруга гэты і лаўкач, Алейнік, зваліў свой клопат на мяне і цяпер хіхікае ў кулак (І.Шамякін. Атланты і карыятыды).
Фразеалагізм з жывой унутранай формай.
У курсе чаго. Калька з франц. м. (au courant de qch). Mae дасведчанасць, дасведчаны ў чым-н. — Вы часам не ў курсе, што там на лесапілцы? — Чаму не ў курсе? У курсе. Усе ў курсе, — гаварыў трошкі ў нос гаспадар. — Там верхаводам Даніла, хоць старшым лічыцца Раман (Я. Ермаловіч. Малады старшыня).
У лапці абуць каго. Уласна бел. Паступіць нядобрасумленна, ашукаць, падмануць каго-н. (параўн. ва ўкр. м.: обути в лапті — ‘разарыць, давесці да галечы, да беднасці каго-н.’). — Не перабівай, таварыш! Потым сабе слова возьмеш, — I вазьму! A ты думаеш, так пройдзе?.. Мяне ў лапці не абуеш! (Л. Калюга. Ні госць ні гаспадар).
У бел. м. дзеяслоў абуць мае значэнні ‘надзець абутак’ і ‘абдурыць’, г. зн. яго другое значэнне такое ж, якое ўласціва фразеалагізму ў лапці абуць: «Як прыйшоў Ісаў дадому ды як стала ўсё вядома, што абуў яго так Якаў, дык са злосці аж заплакаў» (К. Крапіва). Таму ёсць падставы меркаваць, што паводле паходжання фразеалагізм абуць у лапці — выраз каламбурнага характару: ён узнік на аснове слова абуць, y якім адначасова сутыкаюцца два яго значэнні; захаваўшы за сабой другое значэнне, ён запазычыў ад першага сувязь кіравання (абуць y што) і дапоўніўся неабходнымі кампанентамі. Этымалогію гэтага фразеалагізма звязваюць таксама з вусным народным апавяданнем «пра хітрага і лоўкага злодзея, які абуў y лапці ўкрадзенага вала, каб не пакідаць слядоў і не даць магчымасці высачыць і знайсці прапажу і злодзея» (Ф. Янкоўскі).
Уласнай персонай. Паўкальказлац. м. (in propria persona). Асабіста, непасрэдна сам. — Бараноўскі прыходзіў, — адказала [Каця]. — Раней нават не ведаў, дзе moй napmapxiÿ a тут сам, уласнай персонай завітаў (І.Новікаў. Ачышчэнне).
Улезці ў нерат. Гл. трапіць (папасціся, улезці) y нерат.
У лес глядзець. Агульны для ўсходнесл. м. Мець намер вярнуцца да ранейшага, прывычнага, свайго. Ды і што ён, Журавінка, адзін зробіць, калі ўсе, як ваўкі, y лес глядзяць?.. (М. Лобан. Гарадок Устронь).
Утварыўся з прыказкі Як ваўка ні кармі, a ён усё ў лес глядзіць. Сувязь паміж фразеалагізмам і прыказкай яшчэ досыць моцная і выразна адчуваецца; параўн.: «— Добранькі ты, камісар! Каб я карміла немчуру, ваўка, які будзе ўвесь час глядзець у лес!.. — абурылася Лена. — Што табе скажуць партызаны?» (І.Шамякін).
У лес не збяжыць (не ўцячэ). Уласна бел. Яшчэ паспеецца, можна пачакаць, за гэты час нічога не зробіцца з кім-, чым-н. [Кацярына: ] Я не так сабе прыйшла, патрэба ёсць. [Рыгор: ] Я ж ведаю, што гуляць бы не прыйшла. Ды ліха яе бяры з патрэбаю. У лес не збяжыць (К. Крапіва. Партызаны).
Генетычна выраз з’яўляецца другой часткай прыказкі Работа не воўк, y лес не ўцячэ (не збяжыць). Парадак кампанентаў і сінтаксічныя сувязі фразеалагізма (ужыв. пры дзейніку са значэннем абстрактнага прадмета) засталіся такімі, якімі былі і ў прыказцы.
Уліваць (уліць) y старыя мяхі новае віно. Паўкалька з царк. — слав. м. Запаўняць новым зместам старую форму. Якраз на купалле быў запланаваны абласны семінар творчай моладзі і абласное свята паэзіі. Вось яна — магчымасць узнавіць народныя традыцыі, уліць у старыя мяхі новае віно (Маладосць. 1981. № 9).
Упершыню ўжыты ў Евангеллі (Матфей, 9, 17): «Не ўліваюць віна маладога ў мяхі старыя; a інакш прарываюцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі прападаюць». Мяхі — скураныя мяшкі для захоўвання віна.
У лыжцы вады ўтапіць каго. Агульны для ўсходнесл. м. Прычыніць вялікую непрыемнасць каму-н. з-за дробязі, пусцяковіны. Знайшоў каго шкадаваць! Ды ён любога ў лыжцы вады ўтопіць. Паразіт і п'яніца. Забойца… (І.Навуменка. Срэбныя мхі).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.
У Магілёўскай губерні. Уласна бел. У замагільным свеце, сурацьлеглым зямному (апынуцца, аказацца і пад.). Трэба было дзейнічаць, зыходзячы з канкрэтнасці, a будзеш, як сляпьі плоту трымацца нейкага плану, дык хутка апынешся ў Магілёўскай губерні і яшчэ пацягнеш за сабой іншых (В. Быкаў. Воўчая зграя).
Узнік на аснове каламбурнага, народнаэтымалагічнага збліжэння слоў магіла (са значэннем ‘смерць, пагібель’) і Магілёўская (прыметнік ад назвы горада — Магілёў).
У Магілёўскую губерню трапіць, папасці, збірацца і пад. Уласна бел. (у слоўніках іншых моў адсутнічае). У замагільны свет, супрацьпастаўлены зямному жыццю. У нас, калі богу душу аддаў, кажуць: перасяліўся ў Магілёўскую губерню (М. Гроднеў. Нязведаная даль).
Выраз каламбурнага характару: тут прыметнікавы кампанент асацыятыўна збліжаецца са словам магіла (‘яма для пахавання памерлых’). Гл. таксама адпраўляць у Магілёўскую губерню.
У міг вока. Агульны для бел. і ўкр. (у міг ока) м. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.). Салдат, што апынуўся побач, у міг вока шпурнуў туды гранату і каменем упаў на зямлю (А. Кулакоўскі. Сустрэчы на ростанях).
Відаць, склаўся пад уплывам фразеалагізма ў імгненне вока, які ўжываўся яшчэ ў XVI ст., напрыклад, y «Катэхізісе» С. Буднага («въ мгненіи ока»). Першапачаткова выраз абазначаў час, за які можна адзін раз мігнуць, маргнуць.
У момант вока. Уласна бел. Адразу ж, вельмі хутка, імгненна (зрабіць што-н.). У момант вока ўгары матнуўся пас высока і ў тую ж самую хвіліну агнём апёк Алесю спіну (Я. Колас. Новая зямля).
Утвораны па мадэлі з ужо існуючымі, сэнсава тоеснымі выразамі ў імгненне вока, у міг вока (гл.) з заменай другога кампанента словам момант, зыходнае значэнне якога — ‘імгненне, міг’.
Умыванне рук. Уласна бел. Адмаўленне ад удзелу ў чым-н. ці ўхіленне ад адказнасці. A можа, yce гэтыя разважанні—такая, больш-менш зручная, форма ўмывання рук (Я. Брыль. На раздарожжы).
Вытворны назоўнікавы фразеалагізм на аснове суадноснага дзеяслоўнага ўмываць рукі (гл.).
У мыле. Агульны для ўсходнесл. м. Змучаны напружанай работай. [Сухадольскі:] Спакойнае ў вас жыццё. Аўрал, усе ў мыле, a вы сабе займаецеся вывучэннем матэрыялу (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба).
Склаўся праз супастаўленне чалавека, змучанага работай, з канём, які пасля працяглага бегу пакрываецца белай пенай, падобнай на мыльную (яе называюць мылам). Параўн.: «Конь быў увесь у мыле і цяжка дыхаў» (М. Лынькоў).
Умыць рукі. Запазычанне з царк. — слав. м. Ухіліцца ад адказнасці, ад удзелу ў чымсьці. Я во не разумею. Чаму гэтыя дзядзі важныя не паклапаціліся, каб не было гэтых самых — бязвесных? Няўжо яны ўсе ўмылі рукі? (В. Быкаў. Абеліск).
Выраз ідзе з евангельскага сюжэта пра распяцце Ісуса (Матфей, 27,24). Рымскі намеснік y Іудзеі Пілат, перад тым як аддаць натоўпу Ісуса на пакаранне, узяў вады, умыў рукі перад народам і сказаў: «Не вінаваты я ў крыві праведніка гэтага; глядзіце вы». У старажытных яўрэяў быў сімвалічны абрад умывання рук як знак няўдзельнасці ў чым-небудзь. Біблія павучала тых, хто знойдзе мёртвае цела, умыць рукі: гэта абазначала, што яны не віноўнікі забойства.
Унтэр прышыбееў. Запазыч. з руск. м. Самачынны ахоўнік парадку, душыцель свабоды. Платон Грушка і Вера Ігнатаўна таксама мараць аб будучыні Серадзібора… дзе не будзе ні Вераб’ёў ні Зашчамілаў і, вядома, такіх унтэр прышыбеевых, як Чухноўскі… (П. Пестрак. Серадзібор).
Выраз з аднайменнага апавядання (1885) А. П. Чэхава. Герой гэтага твора лічыць сваім абавязкам умешвацца ва ўсе справы, душыць усіх сваім унтэр-афіцэрскім аўтарытэтам.
У парадку рэчаў. Калька з франц. м. (s’est dans j’ordre des choses, літаральна «гэта у парадку рэчаў»). Звычайна, нармальна, натуральна. Увогуле першы павінен паміраць мужчына. Гэта ў парадку рэчаў (І.Навуменка. Цёмныя змрокі).
Гл. больш падрабязна на с. 12–13.
Упасці духам. Гл. падаць (упасці) духам.
У піку каму. Паўкалька з франц. м. (faire piques contre qn). 3 намерам даняць, раззлаваць каго-н.; на злосць каму-н. Крэйна таксама была на сходзе і ў піку мне крытыкавала наш план (А. Мрый. Запіскі Самсона Самасуя).
У поце твару (чала) <свайго>. Паўкалька з царк. — слав. м. Фразеалагізм абазначае ‘з вялікай стараннасцю, напружаннем’ і ўступае ў лексічную і граматычную сувязь з дзеясловамі рабіць, працаваць, здабываць, зарабляць і пад. Есці хлеб у поце твару мы не лічым больш за кару (К. Крапіва. Біблія). Нядаўна чытаў і па радыё чуў, як жыць будуць некалі ўнукі. Не трэба ім будзе касіць і араць, і песні складаць, і быліны, y поце чала свайго хлеб здабываць — бо ўсё за іх зробяць машыны (М. Танк. Пасланне вучонаму).
Паводле Бібліі (Быццё, 3,19), Бог прагнаў з раю Адама, пакараўшы яго вечнай цяжкай працай: «В поте лица твоего будешь есть хлеб».
У рожкі з кім. Уласна бел. Уступаць у сутычку з кім-н. Ці праўда тое, жвенькаюць людзі, дужа ён [поп] жыла вялікая і з пападдзёй у рожкі заўсёды (М. Лынькоў. На чырвоных лядах).
Узнік на аснове фразеалагізма брацца ў рожкі з кім (гл.) y выніку апушчэння дзеяслоўнага кампанента. Першапачаткова (у 20-я гады) ужываўся толькі ў кантэксце ў рожкі са старымі ў мове маладых беларускіх літаратараў, якія ўваходзілі ў аб’яднанне «Маладняк», часам не прызнавалі літаратурных аўтарытэтаў, выступалі супраць старэйшых пісьменнікаў, нярэдка захапляліся фармалістычным штукарствам. «Сярод маладнякоўцаў нават хадзячы лозунг бытаваў: „У рожкі са старымі“. „Старыя“ глядзелі на малады задзёр хто з крыўдай, хто з іроніяй» (К. Крапіва).
У рожкі пайсці з кім. Уласна бел. Выяўляючы сваю самастойнасць, незалежнасць, задзірацца, спрачацца, сутыкацца з кім-н. — A чаго яны [паліцаі] прыходзяць да вас? — Ды ўсё да яе, да Танюшы. У рожкі з імі наважылася пайсці дзеўка. Ты б, Максімка, пагаварыў з ёй… Яна цябе паважае. Можа б, паслухала, уціхамірылася. Не за дзявочую справу ўзялася (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца).
Выраз узнік y выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння: яно ўжываецца, калі гавораць пра быкоў, якія пачынаюць борацца.
У роце чорна ў каго. Гл. <аж> y роце чорна ў каго.
У ружовым святле (колеры). Паўкалька з франц. м. (tout couleur de rose). Ідэалізавана, лепш, чым на самай справе (бачыць, паказваць, уяўляць і пад.). Не, я не імкнуся бачыць усё і ўсіх y ружовым колеры. Сустракаюцца ў нас і злачынцы, і дармаеды, і раскрадальнікі дзяржаўнай маёмасці… (Звязда. 22.06.1986).
Ружовы колер заўсёды асацыіраваўся з прыемным, прыгожым.
У рукаў смяяцца, хіхікаць і пад. Калька з англ. м. (to laugh in one’s sleeve). Ціха i непрыкметна. Прыстаў грозна зірнуў на ўрадніка. Ураднік апусціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага. Соцкі стаяў бокам і смяяўсяў рукаў (Я. Колас. Соцкі падвёў).
У аснове фразеалагізма — нерэальны вобраз.
У руку чыю, каму. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі: 1) на карысць каго-н., так, як каму-н. хочацца (гаварыць), 2) падыходзіць каму-н., задавальняе каго-н. Стась трымаўся з хлопцамі добра, гаварыў усім y руку (К. Чорны. Нянавісць). A ўсе абставіны, умовы якраз Данілу не ў руку (Я. Колас. Рыбакова хата).
Фразеалагізм, відаць, узнік y выніку скарачэння выразу на руку (у руку) іграць (гл.), які паходзіць з арго карцёжнікаў.
У сабакі вачэй пазычыць. Уласна бел. Страціць сумленне, сорам, набрацца нахабнасці. Вочы якія ў Аляксея… Як у вінаватага сабакі… Праўду кажуць: y сабакі трэба вочы пазычыць, каб пасля такога з’явіцца сюды… (П.Місько. Ціхае лета).
Відаць, склаўся на аснове фразеалагізма хоць у сабакі вачэй пазыч (гл.). Параўн. падобную этымалагічную сувязь паміж фразеалагізмамі хоць зубы на паліцy кладзі (гл.) і зубы на паліцу класці (гл.).
У саку. Гл. y <самым> саку.
У <самым> саку. Агульны для ўсходнесл. м. У поўным росквіце сіл. Уніят быў яшчэ не стары, як кажуць, y самым саку (М. Машара. Сонца за кратамі).
Узнік на аснове падабенства з’яў. Спалучэнне ў саку (з прамым значэннем слоў) ужываецца, калі гавораць пра расліны: y веснавы час яны ўзмоцнена жывяцца сокамі зямлі.
У сарочцы (кашулі) нарадзіўся. Агульны для ўсходнесл. м. Удачлівы, шчаслівы, шчаслівец. Штаб быў на месцы. Павел Адамавіч дужа ўзрадаваўся, што я вярнулася. — У сарочцы ты нарадзілася, Валя (І.Шамякін. Шлюбная ноч).
Паходжанне фразеалагізма звязваецца з павер’ем: калі дзіця прыходзіць на свет не голае, як звычайна, a ў «сарочцы», — г. зн. калі яго галоўка пакрыта каляплоднай плеўкай, якая ў хуткім часе спадае, то яму наканавана шчаслівая будучыня.
У свет вочы. Уласна бел. (параўн. падобны выраз ва ўкр. м.: світ за очі). У невядомым напрамку, не выбіраючы дарогі, абы-куды (ісці, пайсці і пад.). Вось ім солтыс прывёў нейкага з тых, што пасля турмы за камуну не маюць права жыць у сваім павеце, a ідуць у свет вочы на высылку (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі).
Выраз узнік аб’яднаннем двух фразеалагізмаў-сінонімаў y адзін, вынікам іх кантамінацыі стаў фразеалагізм з той самай семантыкай: (ісці) y свет+(ісці) куды вочы глядзяць = y свет вочы.
У свіныя галасы. Агульны для бел. і ўкр. м. Позна, запознена. Потым стары ўспамінае пра сваё ранішняе здарэнне. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы (Я. Брыль. Надпіс на зрубе).
У свіныя галасы — гэта «калі свінні вішчаць, падаюць галасы». Свінні прачынаюцца позна, пазней за іншых жывёл. Таму пра таго, хто любіць многа спаць, кажуць, што ён «кладзецца з курамі, a ўстае з свіннямі». Відаць, і прывычка позна прачынацца выпрацавалася ў свіней таму, што кармілі іх пазней, чым іншых жывёл ці птушак, для якіх не трэба было варыць у печы. «Гаспадыня звычайна даглядае свіней пасля таго, як уходзіцца каля печы, дагледзіць гаспадарку, і галодныя свінні падаюць галасы» (Ф. Янкоўскі).
<Усе> карты зблытаны (змешаны) чые, каго. Агульны для ўсходнесл. м. Чые-н. планы, намеры, разлікі разбураны, разладжаны. Адным словам, пан Зыгмусь быў аглушаны, а ўсе яго карты аказаліся змешанымі (Я. Колас. Хата над балотцам).
Структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ, фразеалагізм утвораны на аснове дзеяслоўнага блытаць (зблытаць) <усе> карты чые, каму, каго (гл.) ‘разладжваць, разбураць чые-н. планы, намеры, разлікі’
<Усе> карты раскрыты чые. Агульны для ўсходнесл. м. Чые-н. планы, намеры, дзеянні выяўлены, перасталі быць тайнай каго-н.
Пра гэта трэба было спытаць у самым канцы, калі б мы ўжо раскусілі, што за птушка пакупнік нашай солі. Але маскіравацца позна, нашы карты раскрыты… (І.Навуменка. Снежань).
Вытворны ад дзеяслоўнага фразеалагізма раскрываць (раскрыць) карты каму (гл.), сэнс якога — ‘пачынаць дзейнічаць адкрыта, не хаваючы сваіх тайных намераў, планаў’.
Усе шышкі ляцяць (валяцца) на каго. Агульны для ўсходнесл. м. Абрушваюцца ўсякія непрыемнасці на кагосьці. Максім пасмяяўся са страхаў Рагачоўскага, заспакоіў, сказаўшы, што на гэты раз усе шышкі паляцяць на яго, галоўнага (І.Шамякін. Атланты і карыятыды).
Зыходнай формай фразеалагізма з’яўляецца прыказка На беднага Макара ўсе шышкі валяцца. Як «абломак» прыказкі, фразеалагізм мае незамкнёную структуру і ў маўленні заўсёды кіруе назоўнікам са значэннем асобы ў він. скл. з прыназоўнікам на.
Усёй душой. Калька з лац. м. (tota mente). Ужыв. са значэннямі: 1) шчыра, сардэчна (любіць, кахаць, верыць і пад.), 2) поўнасцю, цалкам (быць на баку каго-н., падтрымлівадь каго-, што-н. і пад.), 3) з вялікім жаданнем, вельмі ахвотна (хацець, імкнуцца, рвацца і пад.). Гарбачэня адчуў, што ён пакахаў Кацю не на жарты, усёй душой (І.Гурскі. На берагах Прыпяці). Усёй душой падтрымліваю прапанову, выказаную ў дакладзе… (В.Вітка. Гэта шчасце — пісаць для дзяцей). Дачушка мая! A я зусім не супраць вяселля. Наадварот, я ўсёй душой хачу гэтага (І.Козел. Папараць-кветка).
Можна лічыць, што тут абодва кампаненты выконваюць сэнсаўтваральную функцыю. Кампанент душа суадносіцца са значэннем ‘нематэрыяльная аснова жыцця чалавека, носьбіт псіхічных працэсаў’.
<Усімі> праўдамі і няпраўдамі. Калька з лац. м. (per fas et nefas). Любымі сродкамі, нічым не грэбуючы. Упершыню давялося жыць праўдамі і няпраўдамі, як кажуць, хітруючы і выкручваючыся (М. Лужанін. Дзівадла).
Выраз антытэзнай пабудовы.
Усім мірам. Запазыч. з руск. м. Супольна, усе разам. Суботнікам выйшлі вяскоўцы, мужчыны і жанчыны, усім мірам, хто на коніку; хто насілкамі навазілі, нацягалі пяску, высыпалі каля разбуранага мастка… аб'езд (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана).
Першапачатковае значэнне выразу — ‘усёй грамадой’. Мір — агульнае для ўсходнесл. м., цяпер ужо ўстарэлае слова са значэннем ‘сельская грамада’; яно захавалася ў прыказцы З міру па нітцы — голаму сарочка; параўн. таксама: Што будзе міру, то і бабінаму сыну.
Усмоктваць (усмактаць) з малаком маці што. Калька з лац. м. (cum lacte nutricis suxisse). Цвёрда засвойваць з самых ранніх гадоў. Уладарыць над ім [словам] можа толькі той, хто з малаком маці ўсмактаў таямніцу яго ўнутранай энергіі, да каго гэта слова прыйшло ў хвіліны першага азарэння як яго першая моўная плынь (М. Лобан. Пяць раніц тыдня).
Выраз належыць старажытнарымскаму аратару і пісьменніку Цыцэрону (106 — 43 да н. э.).
Уссесці на карак каму, чый, каго. Гл. садзіцца (сесці, уссесці) на карак каму; чый, каго.
Уставаць на дыбкі. Гл. станавіцца (стаць; уставаць, устаць) на дыбкі.
Уставаць (падымацца, паднімацца) з каленяў. Агульны для ўсходнесл. м. Пераставаць быць паднявольным, прыніжаным, пакорлівым. Мы, беларусы, выжывем фізічна толькі тады, калі паднімемся з каленяў адродзім мову, культуру, свае спаконвечныя мудрыя традыцыі… (С. Законнікаў. Наш паратунак — Адраджэнне).
Відаць, узнік на аснове фразеалагізмаў стаяць на каленях (перад кім), поўзаць на каленях (перад кім) як параўнальна нядаўняе ўтварэнне, антанімічнае папярэднім па сваёй унутранай форме.
Уставіць пяро каму. Гл. пяро ўставіць (уваткнуць) каму.
Устаўляць палкі ў кола каму, чаго. Гл. ставіць (устаўляць, соваць, сунуць) палкі ў кола каму, чаго.
Устаць з левай нагі. Калька з англ. (get out of bed with left leg) ці франц. (se lever du pied gauche) м. Быць у дрэнным настроі, y раздражнёным стане. — У гэтым пытанні я кансерватар. Чулі такое слова? — Ніякі вы не кансерватар. Хутчэй за ўсё, з левай нагі ўсталі (А. Пальчэўскі. Перастаўленае крэсла).
Выток фразеалагізма — павер’е, якое з антычных часоў існавала ў многіх народаў. Лічылася, што правы бок — добры, a левы — дрэнны, што ўстаць раніцай з левай нагі — значыць пачаць новы дзень пад уладай злога духу.
Устаць не з той нагі. Агульны для сходнесл. м. і руск. встать не с той ноги, укр. встати не на ту ногу). Быць у дрэнным настроі, y раздражнёным стане. Ты проста, Мацвееў; не з той нагі ўстаў. Ваяваць тут можна. Я з грамадзянскай ведаю. Давалі прыкурыць немцам, белапалякам…. (І.Навуменка. Сасна пры дарозе).
Склаўся на аснове сінанімічнага фразеалагізма ўстаць з левай нагі (гл.) з заменай y ім аднаго з кампанентаў спалучэннем не з той (г. зн. «не з правай, не з той, з якой трэба»).
Уступаць (уступіць) y строй. Агульны для ўсходнесл. м. Станавіцца дзеючым. [Шугаеў:] Завод толькі яшчэ ўступіў y строй, дзе ж тут даб’ешся, каб усё было выдатна (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба).
Узнік y выніку пераасэнсавання тэрміналагічнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні ваенных, дзе слова строй абазначае ‘воіны, пастроеныя радамі’ і ‘састаў дзеючай арміі’.
Уступленне ў сілу чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Набыццё законных падстаў. 3 уступленнем y сілу новага заканадаўства аб барацьбе з непрацоўнымі даходамі абласная аўтаінспекцыя намеціла канкрэтную праграму па яго рэалізацыі (Звязда. 10.10.1986).
Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма ўступаць (уступіць) y сілу; які абазначае ‘станавіцца законным, набываць законныя правы’.
Усякага жыта па лапаце. Агульны для бел. і руск. м, Усяго патроху; самае рознае. Тут табе і хахлы, і латышка, і ўсякага жыта па лапаце (У. Караткевіч. Чазенія). I кожная з тых гор і горак — скарбніца невычэрпная: самародныя жалеза і медзь, золата, вугаль, баксіты, фасфарыты. Увогуле, як кажуць, усякага жыта па лапаце (В. Казько. Бунт незапатрабаванага праху).
Першапачаткова тут жыта — абагульненая назва жыта, ячменю, пшаніцы і іншых злакавых, a лапата — драўляная прылада з шырокім ніжнім канцом для перамяшчэння, перамешвання зерня на таку.
Усякая ўсячына. Запазыч. з руск. м. (всякая всячина). Ужыв. са значэннямі: ‘самыя разнастайныя рэчы, прадметы’ і ‘усё без разбору (аб прадмеце размовы, гутаркі, думак і пад.)’. Мяса пакрышанае, прыпраўленае кропом, часнаком ды ўсякай усячынай, падагрэлася ў печы (К. Крапіва. Мядзведзічы). I ўзімку ў школе, і ўлетку дома ён заўсёды выдумвае ўсякую ўсячыну; і ўсё ў яго набывае афарбоўку загадкавасці (Т. Хадкевіч. Спеюць яблыкі).
Паходзіць ад назвы часопіса, які выдаваўся імператрыцай Кацярынай II. Кампанент усячына па-за фразеалагізмам не ўжываецца, a ўсякая сэнсава суадносіцца з адпаведным словам свабодкага ўжывання.
Усяму галава. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. всему голова, укр, усьому голова). Самае галоўнае, найбольш важнае сярод іншага. Хіба не бачаць, колькі нас, Быкоўскіх, зараз развялося, што на нас, Быкоўскіх, усё тут трымаецца, што мы, Быхоўскія, усяму тут галава (М. Ермаловіч. Быкоўскі на пасадзе).
Паходзіць з прыказкі Хлеб усяму галава.
Утаптаць у гразь каго, што. Гл. таптаць (утоптваць; утаптаць) y гразь каго, што.
Утоптванне (таптанне) y гразь каго, чаго. Уласна бел.
Ачарненне, прыніжэнне, знеслаўленне, несправядлівае абвінавачванне каго-, чаго-н. Ці захаваюць наступнікі духоўны скарб продкаў? Ці зберагуць пад ашалелым напорам размывання, знішчэння, утоптвання ў гразь усяго, на чым спакон веку трымаўся народ? (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі).
Назоўнікавы фразеалагізм, вытворны ад суадноснага з ім дзеяслоўнага таптаць (утоптваць) y гразь каго, што (гл.).
У тры пагібелі. Агульны для ўсходнесл. м. Mae значэнне ‘вельмі нізка’, якое рэалізуецца пры дзеясловах сагнуцца, схіліцца і інш. Жук паклаў цымбалы на стол і сагнуўся над імі ў тры пагібелі (І.Пташкікаў. Мсціжы). Або: у тры пагібелі гнуўся (К. Крапіва); скурчыўшыся ў тры пагібелі (В. Быкаў); схілены ў тры пагібелі (З. Бядуля).
Сучасная форма выразу — частка фразеалагізма гнуць у тры пагібелі са значэннем ‘тыраніць’. Узнікненне фразеалагізма знаходзіцца ў сувязі са страшным відам катавання на Русі ў часы сярэднявечча. Пры допыце «прывязвалі да ног галаву, — піша С. Максімаў, — y вяроўку прасоўвалі палку і круцілі яе, аж пакуль галава не прыгіналася да самых ног». У тры пагібелі — гэта ‘у тры згібы’.
Утыкаць <свой> нос куды, y што. Гл. соваць (сунуць, утыкаць) < свой> нос куды, y што.
У фаворы ў каго. Паўкалька з франц. м. (en faveur). Пад апекай, заступніцтвам (быць, знаходзіцца, аказацца і пад.). Андрэй ладзіў з Цімохам Гаўрылавічам, нават быў y яго ў фаворы (В. Блакіт. Усмешка Фартуны).
У франц. мову слова фавор прыйшло з лац. м. (favor), дзе яно абазначае ‘прыхільнасць’.
У форме быць. Паўкалька з франц. м. (etre en forme). У такім стане, калі найбольш поўна праяўляюцца сілы, здольнасці, уменне каго-н. Дырэктарскі шафёр ведаў сабе цану і быў заўсёды, як кажуць, y форме (І.Канановіч. Святло ў акне).
Першапачаткова выраз ужываўся ў галіне спорту.
У футарале (у футляры). Запазыч. з руск. м. (в футляре). Фразеалагізмам вобразна характарызуюць таго, хто замкнуўся ў сваіх вузкіх інтарэсах, адмежаваўся ад жыцця, баіцца новага. Ну, вось гляньце: не хацеў, каб лічылі кабінетным пацуком — спецам, адміністратарам у футарале; захацеў, каб ведалі ўсе рабочыя, што і як робіцца на ўчастку, каб рабілася ўсё са згоды РКК, прафсаюза, і — вось вам вынік… (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). Звычайна спалучаецца са словам чалавек або яго кантэкстуальнымі сінонімамі. Дык я ж пра тых — «у футарале», што ў промнях сонца яснага баяцца ценю ўласнага (К. Крапіва. Чорт).
Крылаты выраз з апавядання А. П. Чэхава «Чалавек у футляры». Белікаў, герой апавядання, увесь час імкнецца «акружыць сябе абалонкай, стварыць сабе, так сказаць, футляр, які адасобіў бы яго, засцярог бы ад знешняга ўплыву». Ён баіцца ўсяго новага і жыве пад вечным страхам, «як бы чаго не выйшла». I звонку ён таксама нібы ў футляры: заўсёды «выходзіў y галёшах і з парасонам і абавязкова ў цёплым паліто на ваце», з паднятым каўняром.
Ухапіцца абедзвюма рукамі за што. Гл. хапацца (ухапіцца) абедзвюма рукамі за што.
Ухапіцца за саломінку. Гл. за саломінку ўхапіцца.
У чатырох сценах сядзець, жыць і пад. Агульны для ўсходнесл. і польск. (w czterech ścianach) м. Ужыв. са значэннямі ‘не маючы ні з кім зносін, y адзіноцтве’ і ‘не выходзячы з дому, з памяшкання’. Юрац успомніў пра Ціманава: маўляў тут згуртавалася нешта накшталт халасцяцкай кампаніі, a сусед, халасцяк, будзе сумаваць у чатырох сценах. Можа, і яго запрасіць? (М. Гроднеў. Крок да тайны). Хто ж y гэткія маладыя гады выседзіць летам у чатырох сценах? (В. Супрунчук. Сяргей Сяргеевіч).
Склаўся, відаць, пад уплывам франц. выразу entre quatre mures (літаральна «паміж чатырох сцен») як яго недакладная калька. Фразеалагізм успрымаецца як матываваны.
У чорным святле. Калька з франц. м. (tout en noir). Змрочна, непрыглядна, горш, чым на самай справе (бачыць, паказваць, выглядаць і пад.). Што ж, разумная крытыка на карысць ідзе, і баяцца яе няма чаго. Аднак не думаю, каб у вас тут усё блага было, выглядала ў чорным святле (Т. Хадкевіч. Даль палявая).
Узнік, відаць, як антанімічнае ўтварэнне на аснове фразеалагізма ў ружовым святле (гл.). Чорны колер заўсёды асацыіраваўся з адмоўным, змрочным, сумным.
У чорным целе трымаць. Відаць, запазыч. з руск. м. Ужыв. са значэннямі ‘надгаладзь, без дастатковага харчавання’ і ‘вельмі строга, сурова, абмяжоўваючы свабоду дзеянняў’. [Змітро: ] Што ж вас у чорным целе трымаюць, не кормяць? Выкінулі сюды, як непрыкаяных> і забыліся, што есці хочаце (Г. Марчук. Прызнанне ў забойстве). Іх, гэтых гусляроў трэба ў чорным целе трымаць. A мы ім патураем. Волю далі (А. Асіпенка. Святыя грэшнікі).
Першапачаткова выраз ужываўся ў дачыненні да коней і абазначаў ‘у худым целе, сярэдне (трымаць)’. В.І.Чарнышоў прыводзіць урывак з «Рэгулы аб конях» (1725), дзе даецца інструкцыя «глядзець, каб халастыя кабылы былі ў чорным целе». Яшчэ адно значэнне развілося ў фразеалагізме пад уплывам выразаў y цуглях, y абцугах трымаць.
У чорта на кулічках. Запазыч. з руск. м. Вельмі далёка, y аддаленых мясцінах (быць, жыць, знаходзіцца і пад.). Ну што ж, пойдзем па хатах. Я ў чорта на кулічках жыву. Праводзіць мяне не трэба (А. Асіпенка. Крык чайкі).
Мяркуюць, што сучасная форма гэтага фразеалагізма з’яўляецца пераробкай даўнейшага выразу ў чорта на куліжках, дзе куліжкі абазначаюць ‘выпаленыя, расчышчаныя пад раллю лясныя палянкі’. Тут аралі і сеялі на працягу некалькіх гадоў, a пасля палянкі зноў зарасталі лесам; існавала павер’е, што тут водзяцца чэрці.