Э

Эзопаўская (эзопава) мова. Паўкалька з ням. (äsopische Sprache) ці франц. (langue d’Esope) м. Іншасказальнае, алегарычнае выказванне думак. Антось сварыўся з Алаізаю, крычаў на яе, што яна загубіць газету, што трэба хаваць думкі за эзопавай мовай, што трэба ўстаўляць у газеты і лаяльныя матэрыялы (Л. Арабей. На струнах буры).

Узнікненне выразу звязана з літаратурнай дзейнасцю старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа (VI ст. да н. э.). Будучы рабом, Эзоп не мог свабодна і адкрыта гаварыць пра многае, бо гэта было небяспечна, таму ён выказваў свае думкі ў алегарычнай, баечнай форме, y вобразах жывёл.

Загрузка...