Примечания

1

Горні, альбо Верхні, замак — той, што стаіць на т. зв. Гедзімінавай гары і пасёньня зьяўляецца сімвалам Вільні.

2

Сталец — у значэньні вялікакняскі трон.

3

Вогнік — чырвоныя плямы, якія, як лічылася, ускокваюць на твары чалавека, які нечым абразіў агонь.

4

І сёньня на сьцяне гэтага храму ёсьць надпіс: «Православная церковь сия есть первая каменная Христианская Святыня в Вильне. Она сооружена на месте языческого капища идола Рагутиса в 1345 г. супругою великого князя Литовско-Русского Ольгерда Марией Ярославною, княжною Витебскою и посьвящён св. великомученице Параскеве, наречённой Пятницей».

5

Захоплены ў 1204 годзе ўдзельнікамі вызваленьня Труны Гасподняй, заходнімі рыцарамі, Царгорад быў у 1262 годзе адваяваны назад Міхаілам Палеолагам.

6

Улахерна — самая вядомая царква ў Канстанцінопалі, ад якой перайшло ў славянскія землі сьвята Пакрову Багародзіцы.

7

Мудра (санскр.) — па-асабліваму сплеценыя пальцы, у выніку якіх энергія ідзе ў пэўныя органы і лечыць іх. Часам складзеныя ў мудру пальцы можна бачыць на старадаўніх абразах.

8

Понцкае, альбо Рускае, як называюць яго летапісы — гэта Чорнае мора.

9

Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што назва горада Сураж (у Віцебскай і Гродзенскай вобласьці ёсьць такія ж назвы, а таксама і Суражская нізіна паміж Гарадоцкім і Віцебскім ўзвышшамі) паходзіць ад імя арыйскага бога сонца — Сур’я.

10

Цынобра — кінавар.

11

Севастамі называлі візантыйскіх імператараў.

12

Севаст (імператар) Канстанцін у VІ ст. заснаваў Канстанцінопаль на месцы былога пасёлка Візантый.

13

Шэлег — самая дробная манета ў ВКЛ. 60 шэлегаў складаюць грош.

14

Трасца — род ліхаманкі. Трасца — адна з міфічных сясьцёр, што наганялі на чалавека хваробу.

15

Сьцяць горлам — у значэньні пакараць, як пра тое сказана ў Статуце ВКЛ.

16

Пагоня — ваенны паход уздагон за нападнікамі, які аб’яўляўся ва ўсім Княстве.

17

Літоўскага бога Медзіна ўзгадваюць беларускія летапісы.

18

Літоўска-Наваградская праваслаўная метраполія была заснаваная ў 1317 г. у Наваградку.

19

Падкуртачыць — ашукаць, пазьдзеквацца.

20

Купала, як лічаць некаторыя дасьледчыкі, паходзіць ад Гопала — індыйскага Бога-пастуха, які гуляе ў гульні с апсарамі, нябеснымі пастушкамі.

21

Ашвіны — нябесныя браты-блізьняты, даслоўна з санскрыту азначае «дзеці кабылы». Валодалі лекавымі таямніцамі, пераляталі па паветры на калясніцы. У Беларусі ім пад імем Асьвінаў пакланяліся яшчэ ў пачатку ХІХ ст.

22

Паляндра — адно з назоваў багіні сьмерці. У гаворках выкарыстоўвалася як зьняважлівае азначэньне асобы.

23

Легчы ў дубовую калоду — памерці.

24

Корд — кароткі меч.

25

Крацір — многакутны кубак.

26

У 60-х гадах ХХ ст. шведскі вучоны Ганс Джэні з дапамогай генератара гукавых хістаньняў даказаў, што ў аснове матэрыі ляжаць гукавыя хвалі.

27

Ахрап’е — рэшткі зяленіва, што ідзе на корм жывёле.

28

Варцобы — шахматы.

29

Сварга (санскрыт) — месца нябеснага супакаеньня. Адсюль, на думку некаторых дасьледчыкаў, паходзіць Сварог, гэтак жа як імя Шварна — ад Сваруна.

30

Тор — скандынаўскі адпаведнік Перуна. У фальклоры вядомы т. зв. Молат Тора.

31

Плінфа — плоская цагліна.

32

Бацьвіна — бурачная націна, ужывалася часам як зьняважлівае.

33

Бурскі — тканіна персідскага шоўку.

34

Вялікі агонь праўды — паводле старажытных звычаяў, той, каго падазравалі, і той, хто абвінавачваў, праходзілі праз агонь, а жрацы вырашалі, хто апёкся болей. Праз вялікі агонь часам праходзілі, калі хацелі даказаць сваю невінаватасьць.

35

Яшчэ да ХХ ст. у асобных мясьцінах Беларусі існавала павер’е: калі напаленая печ трашчыць з левага боку — памрэ гаспадыня. З правай — памрэ гаспадар.

36

Гарцукі — беларускія гномы.

37

Арэхавы ці калінавы жэзлы былі прыналежнасьцю вышэйшай касты жрацоў.

38

Каўтрыш — тоўстае касматае сукно.

39

Тонка размолаты рыс, які ўжывалі як пудру, быў здаўна вядомы на Усходзе.

40

Камка — найтанчэйшая, накшталт мусьліна, тканіна.

41

Агурных — у сэнсе гультайных, бесклапотных.

42

Налога — напад.

43

Каберац — дыванок.

44

Накладам — грашыма.

45

Паводле С. Цярохіна («Перунова цяпельца», Мн., «Юнацтва», 1993 г.), яшчэ ў ХІХ ст. у Германіі, Аўстрыі і некаторых паўднёва-славянскіх землях сьвятары высякалі Новы агонь на могілках або каля цэркваў, а пасьля яго разносілі па хатах.

46

Конскі тыдзень сьвяткавалі ў канцы лета. Спачатку ён быў прысьвечаны Ашвінам, затым — сьв. Флору і Лаўру.

47

Кон — старажытная назва Лёсу.

48

Рэйтары (ням.) — коньнікі, часта — ахова гораду ці замку.

49

Калачакра — у індуісцкай традыцыі бесьперапынны цыкл перараджэньняў.

50

Лацінскі выраз olla male fervet дакладна гучыць як «гаршчок дрэнна варыць», што значыць: «справы дрэнь».

51

Лацінскі выраз Is feliciter sapit, qui perikulo alieno sapit азначае: «Шчасьліва паразумнеў той, хто паразумнеў ад бяды іншага».

Загрузка...